Навіны

Разбіральніцтвам падаткавай інспекцыі завершылася прэзентацыя "Arche" ў Гародні

Валеры Булгакаў – вызвалены, але яго чакае суд па адміністратыўнай справе. Гэта адбылося пасля прэзентацыі гістарычнай літаратуры з удзелам аўтараў і выдаўцоў, якую ладзіла рэдакцыя часопіса. Як стала вядома, некалькі з гасцей прэзентацыі, якія апынуліся супрацоўнікамі падатковай інспекцыі, зрабіўшы так званую “кантрольную закупку”, падыйшлі да Булгакава з пытаннямі, на якой падставе ён займаецца распаўсюдам літаратуры.

Пасля гэтага рэдактара павялі ў аўтамабіль, таксама забралі ўсе кнігі. Вось што распавёў Валеры Булгакаў пасля свайго вызвалення:

- Я быў адміністрацыйна арыштаваны некалькі гадзінаў у звязку з тым, што я займаўся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, а менавіта ў час прэзентацыі кніжкі Яна Шумскага рэалізаваў 20 гэтых кніжак людзям, якія прыйшлі на гэтую вечарыну. Цэлая група, недзе 7-8 чалавек, ажыцяўляла захоп. Пасля з маімі кнігамі нас завезлі ў цэнтральнае ўпраўленне падатковай інспекцыі горада Гродна і там быў ажыццёўлены пералік выданняў, зроблены опіс, выпісаны пратакол. А таксама было сказана, што праз некалькі тыдняў мяне чакае суд, дзе гэтая справа будзе разглядацца. Але справа гэтая не крымінальная, а адміністрацыйная.

Цяпер галоўнаму рэдактару часопіса “Arche” Валеру Булгакаву пагражае штраф памерам да ста базавых велічынь.

15.09.2012

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты