Навіны

Гарадзенскі суд не аднавіў на працы звольненага выкладчыка Андрэя Чарнякевіча

7 снежня ў Гародні ў судзе Ленінскага раёну завяршыўся працэс па грамадзянскай справе гісторыка Андрэя Чарнякевіча. У кастрычніку бягучага году дацэнт Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы Андрэй Чарнякевіч быў звольнены з працы выкладчыка нібыта за парушэнне працоўнай дысцыпліны. Сваё права на працу гісторык паспрабаваў давесці праз суд. Ён патрабаваў аднаўлення яго на пасадзе. Разгляд справы, які вяла суддзя Людміла Жукоўская, расцягнуўся ажно на 5 паседжанняў.

   7 снежня на працэсе з заключным словам выступілі Андрэй Чарнякевіч і яго адвакат, а таксама бок адказчыка, пасля чаго быў абвешчаны перапынак. Затым быў зачытаны прысуд – суддзя прагназавана прызнала загад універсітэту пра звальненне законным.

   Агульную сітуацыю і вынік судовага працэсу каментуе Андрэй Чарнякевіч: “Сутнасць справы палягала ў тым, каб давесці неадпаведнасць нязначных парушэнняў меры пакарання. Складанасць была ў тым, што ў сваім судовым звароце мы былі абмежаваны толькі фармальным бокам справы. Сапраўдная ж сутнасць майго звальнення, звязаная з выхадам падручніка “Гродназнаўства” і удзелам у гістарычнай перадачы “Імёны Гародні” на Беларускім Радыё Рацыя, фактычна была пад забаронай і не разглядалася. Усе спробы звярнуць увагу суда на сувязь паміж “забароненай” кнігай і звальненнем сталіся марнымі. Рашэнне суду было прадказальным, аднак заставалася нейкае спадзяванне на адэкватны разгляд сітуацыі, які б дазволіў аднавіць справядлівасць”.

07.12.2012

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты