Навіны

У Мастоўскім раёне ДАІ “палюе” на раварыстаў

У Мастоўскім раёне супрацоўнікі дарожнай аўтаінспекцыі пачалі сапраўднае паляванне на раварыстаў. У мястэчку Луна за з’яўленне на дарозе на ровары былі аштрафаваныя два мясцовыя жыхары – адзін на 100 тысяч рублёў, іншы – на 300 тысяч. Пры тым міліцыянты не тлумачылі, што канкрэтна парушылі вяскоўцы.

   Гаворыць грамадскі актывіст, луненскі краязнавец Лявон Карповіч: “Для нас гэта сапраўдны шок. Вясковыя людзі прызвычаіліся ездзіць на роварах круглы год, бо гэта сама зручны і танны транспартны сродак. Здаецца, ніякіх сезонных дадатковых абмежаванняў паводле правілаў дарожнага руху для перамяшчэння на ровары няма. Я глядзеў таксама афіцыйны сайт ДАІ, на ім таксама няма ніякіх новых пастановаў ці дадаткаў”.

   Жыхары мястэчка Луна тэлефанавалі ў мастоўскую раённую ДАІ, але там ім нічога ўцямнага не растлумачылі – што менавіта парушаюць вяскоўцы на роварах.

19.12.2012

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты