Навіны

Каляндар Гарадзеншчыны

1 студзеня

 

1467 – Нарадзіўся Жыгімонт І Стары, вялікі князь літоўскі і кароль польскі ў 1506-48 гг.

1861 – У в. Лаша (сёньня Гарадзенскі р-н[1]) нарадзіўся Яўхім Карскі, філёляг-славіст, мовазнавец, літаратуразнавец, фальклярыст, этнограф, палеограф, архэограф, бібліёграф, пэдагог, заснаваньнік навуковага беларусазнаўства.

1888 – У в. Рабертава (Бабруйскі пав.) нарадзіўся Вацлаў Родзька, беларускі каталіцкі сьвятар. Працаваў у гарадзенскім фарным касьцёле, у 1920-28 служыў у Гальшанах (Ашмянскі р-н), з 1929 – у Старых Васілішках (Шчучынскі р-н), з 1937 – у Трабах (Івейскі р-н).

1904 – У маёнтку Крыкалы (Пастаўскі р-н) нарадзіўся Мечыслаў Багаткевіч, каталіцкі рэлігійны дзеяч. Расстраляны гестапаўцамі, пазьней бэатыфікаваны. Вучыўся ў Наваградзкай духоўнай сэмінарыі.

1920 – У мяст. Турэц (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Барыс Рагуля, дзеяч нацыянальнага руху ў 1940-ыя, кіраўнік Саюзу Беларускай Моладзі на Наваградчыне, намесьнік прэзыдэнта БЦР на Наваградзкую акругу (1944). Пасьля вайны дзеяч эміграцыі (Бэльгія, Канада), віцэ-прэзыдэнт Рады БНР.

1927 – У в. Лозкі (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Кастусь Рамановіч, удзельнік падпольнага Саюзу Вызваленьня Беларусі ў Наваградку, вязень савецкіх канцлягераў.

1932 – У Смургонях нарадзіўся Часлаў Цыбоўскі, удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смургонях ў 1949-1950. Памёр у 1978 у польскім г. Дзержанюў, дзе і пахаваны.

 

2 студзеня

 

1910 – У в. Малая Альшанка (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Вацлаў Папуцэвіч (у эміграцыі Пануцэвіч), беларускі грамадзкі дзеяч, гісторык, дзеяч эміграцыі (Нямеччына, ЗША).

1928 – У в. Беражное (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Уладзімер Цьвірка (да 1945 Вадзім Сурко), дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Вялікабрытанія, Бэльгія), журналіст.

1946 – У Бутырскай турме (Масква) закатаваны Фабіян Абрантовіч, уніяцкі духоўнік, грамадзка-культурны дзеяч, філёзаф, рэлігійны пэдагог. Нараджэнец Наваградку  (засьценку Вераскоўшчына).

1950 – У Варшаве памёр Юзаф Ядкоўскі, польскі архэоляг, гісторык, краязнавец, калекцыянэр, музэязнавец. Нараджэнец Гародні.

1986 – Памёр Уладзімер Тарасевіч, рэлігійны і грамадзкі дзеяч беларускага замежжа (ЗША). Нараджэнец в. Клешнякі (Шчучынскі р-н).

 

3 студзеня

 

1908 – У Варшаве нарадзіўся Мікола Нікан, настаўнік, вайсковец, дзеяч беларускай эміграцыі (Вялікабрытанія, Аўстралія). Выкладаў у 1930-ыя на настаўніцкіх курсах у Гародні.

1916 – Нарадзіўся Алесь Ліпень, беларускі скульптар. Жыў у Гародні з 1950 г.

1930 – У в. Дэгісі (Смургонскі р-н) нарадзіўся Канстанцін Іваноўскі, удзельнік беларускага антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смургонях у 1949-50.

1986 – Памерла Людміла Жамойціна (па мужу-Янкоўская), беларуская настаўніца, у 1939-41 працавала ў Лідзе, пасьля вайны ў эміграцыі (Польшча). Нараджэнка в. Клімавічы (Лідзкі р-н).

 

4 студзеня

 

1591 – Каралём Жыгімонтам ІІІ Слоніму наданы гарадзкі герб.

1729 – У маёнтку Ясянец (Баранавіцкі р-н) нарадзіўся Яўхім Храптовіч, грамадзка-палітычны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, магнат, публіцыст, паэт, перакладнік. Меў сядзібу ў Шчорсах.

1917 – У в. Юшкі (Астравецкі р-н) нарадзіўся Віктар Ярмалковіч (пам. 15.12.1997-?), беларускі юрыст, гісторык, краязнавец, дзеяч БХД.

 

5 студзеня

 

1810 – Памёр Казімер Рагоўскі, тэоляг-езуіт, філёзаф, пэдагог. Вучыўся і працаваў у Слоніме, выкладаў у Наваградку.

1892 – У в. Баброўнікі (Беласточчына) нарадзіўся Вацлаў Лукша, беларускі каталіцкі сьвятар. З 1925 г. працаваў у Ваўкавыску, з 1931 у Гародні. Памёр у 1962 г.

 

6 студзеня

 

1610 – Памёр Андрэй Волан (нар. у 1530 у маёнтку Біюцішкі, Ашмянскі р-н), беларускі грамадзкі дзеяч, філёзаф, правазнавец, пісьменьнік. Пахаваны ў Біюцішках.

1892 – У в. Арляняты (Смургонскі р-н) нарадзіўся Адам Станкевіч, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, грамадзка-культурны дзеяч, асьветнік, культуроляг, выдавец, публіцыст.

1914 – У Віцебску нарадзіўся Тодар Лебяда (сапр. Шырокаў, пам. у пач. 1970 у Разанскай вобл., пахаваны ў пасёлку Воршава Пуцяцінскага р-ну, Расея), беларускі літаратар, дысыдэнт, вязень ГУЛАГу. У 1960-61 жыў і працаваў у Слоніме.

 

7 студзеня

 

Каляды (Раство Хрыстова) па юльянскім праваслаўным календары.

1925 – У Варшаве памёр Марыян Абрамовіч, рэвалюцыянэр-народнік, публіцыст, дзеяч культуры. Вывучаў на Наваградчыне беларускую мову.

 

8 студзеня

 

1894 – У г. Здунска Воля (Польшча) нарадзіўся Максіміліян Кольбэ, рымска-каталіцкі дзеяч, Сьвяты каталіцкай царквы. У 1922-27 служыў у Гарадзенскім кляштары францішканцаў.

1980 – У Беластоку памёр Канстанцін Кіслы, беларускі праваслаўны, грамадска-культурны дзеяч, кампазітар і дырыжор. У пачатку 1930-ых жыў і дзеіў у Слоніме.

1997 – У Кліўлендзе (штат Агаё, ЗША) памерла Іна Каханоўская (дзявочае Рытар), беларуская грамадзкая дзяячка, эмігрантка (ЗША). У час нямецкай акупацыі працавала настаўніцай у Ярэмічах (Карэліцкі р-н).

 

9 студзеня

 

1616 – У Наваградку прайшоў публічны дыспут езуітаў з пратэстантамі.

1747 – Памёр Ігнат Кульчынскі (нар. у 1707 у Гародні), уніяцкі царкоўны дзеяч, гісторык.

1801 – У Вялікай Бераставіцы нарадзіўся Восіп Кавалеўскі, гісторык, філямат, адзін з заснаваньнікаў манголазнаўства.

1902 – У в. Збляны (Зельвенскі р-н) нарадзіўся Антон Жэбрак, беларускі генэтык, селекцыянэр, грамадзкі дзеяч.

 

10 студзеня

 

1800 – У м. Кулігоўшчына (Кобрыньскі р-н) нарадзіўся Адам Сузін, удзельнік вызвольнага руху, падарожнік. У 1819 скончыў Гарадзенскую гімназію.

1897 – У мяст. Поразава (Сьвіслацкі р-н) нарадзілася Юлія Бібіла, беларуская бібліёграфка, майстарка мастацкага ткацтва.

1906 – У Іркуцку (Расея) памёр Цэлястын Цэханоўскі (нар. у 1835 у маёнт. Горлава, Дрыбінскі р-н), лекар, паўстанці грамадзянскі кіраўнік Гародні ў паўстаньні 1863 году.

2004 – У Паўладары (Казахстан) памёр Алесь Усюкевіч (нар. у лютым 1925 у в. Хадасы, Наваградзкі р-н), беларускі настаўнік, адзін з кіраўнікоў Саюзу Вызваленьня Беларусі ў Наваградку, вязень савецкіх турмаў.

 

11 студзеня

 

1864 – У Вільні расстраляны Цітус Далеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64. Нараджэнец фальв. Кункулка (Лідзкі пав.).

1980 – Памёр Антон Ус, беларускі і расейскі грамадзка-культурны дзеяч. Нараджэнец в. Мішуковічы (Івейскі р-н).

 

12 студзеня

 

1903 – У в. Каўшова (Мастоўскі р-н) нарадзілася Любоў Мазалеўская, беларуская артыстка, рэжысёрка, пэдагог.

2004 – У Лідзе памёр Аляксей Логвін, адзін з стваральнікаў моладзевай падпольнай антысталінскай арганізацыі, вязень ГУЛАГу. Нараджэнец в. Збляны (Лідзкі р-н).

 

13 студзеня

 

1706 – Пачалася двухмесяцавая аблога швэдзкім войскам Гародні, у выніку яе расейскі гарнізон адступіў, а швэды занялі горад.

 

14 студзеня

 

1894 – У мяст. Трабы (Івейскі р-н) нарадзіўся Пётр Юргялевіч, беларускі мовазнавец, пэдагог, вязень савецкіх канцлягероў.

1916 – У засьценку Амбружын (Ашмянскі р-н) нарадзіўся Уладыслаў Чарняўскі, беларускі каталіцкі сьвятар, перакладнік літургічных тэкстаў на беларускую мову.

1980 – Памёр Пятрусь Граніт (сапр. Іван Івашэвіч), беларускі паэт, пэдагог. Пахаваны на радзіме ў в. Зачэпічы (Дзятлаўскі р-н).

 

15 студзеня

 

1742 – Нарадзіўся (Вількамірскі пав.) Францішак Нарвойш, асьветнік, багаслоў, філёзаф, матэматык. Жыў і працаваў у Гародні.

1885 – У Варшаве памёр Антон Адынец, паэт, філямат, перакладнік, выдавец. Нараджэнец Гяйстунаў (Ашмянскі р-н).

1926 – У Заходняй Беларусі выйшаў першы нумар сатырычнага часопісу “Маланка” (выдаваўся ў Вільні да 26 сьнеж. 1928, выйшлі 43 нумары).

1927 – Памёр Давыд Яноўскі, адзін з мацнейшых шахматыстаў сьвету канца 19-пач. 20 ст. Нараджэнец Ваўкавыску, з 23 гадоў жыў у Францыі і ЗША.

1940 – Увядзеньне новага адміністацыйна-тэрытарыяльнага падзелу на далучанай да СССР тэрыторыі Заходняй Беларусі.

1968 – У Слоніме памёр Язэп Стаброўскі, беларускі архэоляг, краязнавец. Нараджэнец маёнтку Крупляны (Наваградзкі р-н).

1985 – У Гародні адчынены рэспубліканскі музэй атэізму і гісторыі рэлігіі (зь верас. 1989 – Беларускі дзяржаўны музэй гісторыі рэлігіі).

 

16 студзеня

 

1826 – У в. Шастакова (Камянецкі р-н) нарадзіўся Рамуальд Траўгут, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году. Вучыўся ў Сьвіслацкай гімназіі.

1919 – У Гародні арганізаваны беларускі клюб “Наша хатка”.

2000 – У Гародні адбылася агульнабеларуская сустрэча  ветэранаў нацыянальна- вызвольнага руху – вязьняў сталiнскiх канцлягероў.

 

17 студзеня

 

1732 – У маёнтку Воўчын (Камянецкі р-н) нарадзіўся Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі ў 1764-95 гг. У Гародні меў рэзыдэнцыі – Панямунь, Станіславова, Аўгустовак.

1921 – У Сяньне памёр Андрэй Зязюля (сапр. Аляксандар Астрамовіч), беларускі каталіцкі сьвятар, паэт. Нараджэнец в. Навасады (Ашмянскі р-н).

 

18 студзеня

 

1884 – У в. Каранды (Смургонскі р-н) нарадзіўся Адам Лісоўскі, беларускі рэлігійны дзеяч, каталіцкі сьвятар.

 

19 студзеня

 

1944 – Каля Беластоку польскімі падпольнікамі жорстка закатаваны Мікола Чарнецкі, беларускі публіцыст, пэдагог, грамадзкі дзеяч. Нараджэнец в. Малыя Азяранкі (Ваўкавыскі р-н).

2001 – У Гейнсвіле (штат Флорыда, ЗША) памёр Ян Пятроўскі, рэлігійны дзеяч, літаратар, выдавец, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Аўстрыя, ЗША). Працаваў пастарам у Дзярэчыне (Зельвенскі р-н).

 

20 студзеня

 

1891 – У в. Дуляўцы (Ваўкавыскі р-н) нарадзіўся Фабіян Ярэміч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч.

1892 – У засьценку Мацюлішкі (Віленскі пав., цяпер Летува) нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч, беларускі грамадзка-палітычны і асьветны дзеяч, мовазнавец, публіцыст, перакладнік, літаратуразнавец. Часта бываў у Гародні, быў зьняволены польскімі ўладамі ў Гарадзенскую турму з 1927 па 1930.

1892 – У в. Шакуны (Пружанскі р-н) нарадзіўся Рыгор Шырма, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, харавы дырыжор, фальклярыст, публіцыст. Пэўны час жыў у Гародні.

1905 – У Слуцку нарадзіўся (паводле інш. зьв. 25 студз.) Ян Пятроўскі, рэлігійны дзеяч, літаратар, выдавец, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Аўстрыя, ЗША). Працаваў пастарам у Дзярэчыне (Зельвенскі р-н).

1955 – У Гданьску памёр Лукаш Дзекуць-Малей, беларускі грамадзкі і рэлігійны дзеяч. Пахаваны на гданьскіх могілках. Нараджэнец Слоніму.

2005 – Памёр Ян Новак-Езяранскі (паходзіў з Гарадзеншчыны), польскі грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст, журналіст, які спрыяў беларускаму нацыянальнаму руху.

 

21 студзеня

 

1818 – У в. Сьльвіна (цяпер Манастыршчынскі р-н, Смаленская вобл.) нарадзіўся Адам Кіркор, гісторык, этнограф, архэоляг, публіцыст, грамадзскі дзеяч.

 

22 студзеня

 

1863 – Пачалося нацыянальна-вызвольнае паўстаньне.

1890 – У в. Дзедзіна (Мёрскі р-н) нарадзіўся Ільдафонс Бобіч, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, выдавец. З 1923 працаваў пробашчам у Германавічах, у 1930-44 –у Іўі. Пахаваны ў Іўі, каля касьцёлу.

 

23 студзеня

 

1889 – У Чылі памёр Ігнат Дамэйка, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху, філямат, геоляг, мінэроляг, нацыянальны герой Чылі. Нараджэнец маёнтку Мядзьведка (Карэліцкі р-н). З 1884 па 1888 жыў у майнтку Жыбартоўшчына (Дзятлаўскі р-н).

1981 – Памерла Вера Матэйчук-Маслоўская (нар. у в. Агароднікі Беластоцкага пав., 23.3.1896 ці 11.3.1898-23.1.1981), беларуская настаўніца, грамадзкая дзяячка. Вучылася ў Сьвіслачы.

1991 – Памерла Алеся Чабатар (дзявоч. Бушма, нар. у 1910 у в. Дзяляцічы, Наваградзкі р-н), дзеячка беларускай эміграцыі (Аўстралія).  

 

24 студзеня

 

1797 – У мяст. Дзярэчын (Зельвенскі р-н) нарадзіўся Цімафей Ліпінскі, гісторык, географ, філёляг, калекцыянэр, краязнавец.

1810 – У в. Гаўя (Івейскі р-н) нарадзіўся Уладыслаў Брахоцкі, грамадзкі дзеяч, удзельнік паўстаньня 1863-64.

1827 – У фальв. Кункулка (Лідзі пав.) нарадзіўся Аляксандар Далеўскі, адзін з ствараньнікаў Братняга зьвязу літоўскай моладзі, удзельнік вызвольнага руху.

1904 – У в. Шутавічы (Смургонскі р-н) нарадзіўся Янка Шутовіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, літаратуразнавец, вязень савецкіх канцлягероў.

1909 – У в. Зачэпічы (Дзятлаўскі р-н) нарадзіўся Пятрусь Граніт (сапр. Іван Івашэвіч), беларускі паэт, пэдагог. Вучыўся ў Бяліцы (Лідзкі р-н).

 

25 студзеня

 

1804 – У в. Гяйстуны (Ашмянскі р-н) нарадзіўся Антон Адынец, паэт, філямат, перакладнік, выдавец.

1890 – У в. Нясутычы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Аляксандар Стагановіч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, удзельнік БНС, эмігрант (Нямеччына, ЗША).

1938 – У Празе памёр Тамаш Грыб, беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзеяч. Нараджэнец в. Паляны (Смургонскі р-н).

1944 – У Слоніме памёр Антон Карніцкі, беларускі мастак. Пахаваны ў Слоніме.

 

26 студзеня

 

1907 – У в. Грэлікі (Вялейскі р-н) нарадзіўся Мікалай Лапіцкі, праваслаўны сьвятар, рэлігійна-грамадзкі дзеяч беларускага замежжа (ЗША). У 1934-35 працаваў у Ашмянах.

1918 – У Львове памёр Антон Баранцэвіч (нар. каля 1837 у в. Кірклішкі, Ашмянскі р-н), вайсковец, палявы камандзір у паўстаньні 1863-64, мэмуарыст.

1990 – Беларуская мова Вярхоўным Саветам БССР была абвешчана ў Беларусі адзінай дзяржаўнай.

2006 – У Гародні памёр Павал Жук, вязень ГУЛАГу, удзельнік Нарыльскага паўстаньня, ствараньнік Гарадзенскай абласной Асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

 

27 студзеня

 

1886 – Нарадзіўся Васіль Дружчыц (Друшчыц), беларускі гісторык, пэдагог. Вучыўся ў Жыровічах.

1890 – У в. Вераскава (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Філарэт Родзька, беларускі настаўнік, быў у войску Булак-Балаховіча, дзеяч эміграцыі (ЗША). Працаваў у Вераскаве і Наваградку.

1927 – Памёр Юры Матулевіч (Матулайціс), рымска-каталіцкі рэлігійны дзеяч Заходняй Беларусі і Летувы, блаславёны.

2003 – Памёр Леанід Побаль, беларускі архэоляг. Нараджэнец в. Мікалаева (Івейскі р-н).

 

28 студзеня

 

1588 – Зацьверджаны ІІІ Статут ВКЛ.

1597 – Памёр Мікалай Дарагастайскі (нар. каля 1530), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Меў друкарню ў Мураванай Ашмяне (Ашмянскі р-н).

1712 – У Дзятлаве нарадзіўся Ульрык Крыштап Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, пісьменьнік.

1777 – Памёр Антоні Скарульскі, рэктар Наваградзкага езуіцкага калегіюму ў 1760-64.

1922 – У в. Клімавічы (Лідзкі р-н) нарадзіўся Янка Жамойцін, беларускі грамадзкі дзеяч, публіцыст, дзеяч беларускай эміграцыі (Польшча).

1982 – Памерла Алена Лябецкая, дзяячка ТБШ. Нараджэнка хутара Лагуцева (Дзятлаўскі р-н).

 

29 студзеня

 

1884 – У Шаўлях (цяпер Летува) нарадзіўся Антон Луцкевіч (ці 30-га студз.), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, гісторык, публіцыст, старшыня ўраду БНР. Пэўны час жыў у Гародні, калі там працавала рада БНР.

 

30 студзеня

 

1667 – Заключэньне Андрусаўскага перамір’я паміж Рэччу Паспалітай і Расеяй. Канец вайны 1654-1667 гг.

 

31 студзеня

 

1833 – Нарадзіўся Станіслаў Сільвестровіч (пам. у 1910), удзельнік паўстаньня 1863-64 з Гожы (Гарадзенскі р-н).

1913 – У Гародні выйшаў альманах вучнёўскай беларускай моладзі “Колас беларускай нівы”.

1913 – Памёр Баляслаў Русецкі, мастак, які працаваў на Беларусі. Пэўны час жыў у Гародні, зрабіў шэраг размалёвак у гарадзенскіх касьцёлах, алтарную карціну “Сьвяты Казімір” у гарадзенскай фары.

2005 – У Пінску памёр Кастусь Рамановіч, удзельнік падпольнага Саюзу Вызваленьня Беларусі ў Наваградку, вязень савецкіх канцлягераў. Нараджэнец в. Лозкі (Наваградзкі р-н).

 

1 лютага

 

1717 – “Нямы сойм” практычна пагадзіўся на пратэктарат Расеі над Рэччу Паспалітай.

1863 – Літоўскі правінцыйны камітэт (утвораны летам 1862) абвесьціў сябе Часовым правінцыйным урадам Літвы і Беларусі.

1874 – У мяст. Луна (Мастоўскі р-н) нарадзіўся Кастусь Бялецкі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч.

 

2 лютага

 

Сусьветны дзень водна-балотных нетраў.

1348 – У бітве з крыжакамі загінуў Нарымонт (нар. каля 1294), князь ВКЛ, другі сын Гедыміна. Перамога войск ВКЛ над крыжакамі на рацэ Стрэва (прыток Нёмана).

1589 – Кароль Жыгімонт ІІІ пацьвердзіў Гародні ўсе прывілеі.

1746 – Памёр Мікалай Фаўстын Радзівіл, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ. Нараджэнец Дзятлава.

1861 – Памёр Міхал Гамаліцкі, беларускі лекар, пэдагог, гісторык. Пахаваны ў Вільні. Вучыўся ў Жыровічах.

1838 – У в. Мастаўляны (Беласточчына) нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, нацыянальна-вызвольны дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году. Вучыўся ў Сьвіслачы, жыў у фальварку Якушоўка.

1919 – У Гародні выйшаў першы нумар газэты “Беларускі народ”, выдаванай Міністэрствам беларускіх спраў.

1932 – У мяст. Скідаль (Гарадзенскі р-н) нарадзілася Людміла Махнюк (дзявочае Каліноўская), дзеячка беларускага культурніцкага руху ў эміграцыі (ЗША).

1968 – Адкрыўся літаратурна-этнаграфічны музэй у Гудзевічах (Мастоўскі р-н). Ствараньнік – Алесь Белакоз.

2006 – Памёр Пётр Марціноўскі, беларускі пэдагог, краязнавец, літаратуразнавец, кіраўнік Зельвенскага літаратурнага аб’яднаньня. Нараджэнец в. Катчыно (Мастоўскі р-н).

 

3 лютага

 

1964 – Памёр Станіслаў Станкевіч (нар. у 1886 у в. Арляняты, Смургонскі р-н), беларускі паэт, кнігавыдавец.

 

4 лютага

 

1711 – У в. Ціхомль (Валынскае ваяв.) нарадзіўся Юзаф Ябланоўскі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, гісторык, мецэнат, ваявода наваградзкі ў 1755-73, аднавіў Наваградзкі замак.

1894 – У фальв. Крыстынопаль (Смургонскі р-н) памёр Адам Гурыновіч, беларускі паэт, фальклярыст.

1950 – Памёр Ян Булгак, фотамастак, этнограф, краязнавец. Нараджэнец в. Асташына (Наваградзкі р-н).

1957 – Памёр Браніслаў Ямант, мастак, пэдагог. Нараджэнец в. Дакудава (Лідзкі р-н).

 

5 лютага

 

1637 – У Вільні памёр Язэп Вельямін Руцкі (нар. у 1573 ці 1574 у в. Рутка, Наваградзкі р-н), царкоўна-палітычны дзеяч, уніяцкі мітрапаліт, пісьменьнік-палеміст. Пахаваны ў віленскім Сьвятатраецкім манастыры.

 

6 лютага

 

1921 – Выйшаў дэкрэт, які надаў беларускай, габрэйскай (ідыш), польскай і расейскай мовам статус дзяржаўных у БССР.

 

7 лютага

 

1891 – Памёр Вінцэнт Каратынскі, беларуска-польскі паэт, публіцыст, перакладнік. Нараджэнец в. Селішча (Карэліцкі р-н).

 

8 лютага

 

1887 – У Гародні нарадзіўся Уладыслаў Талочка, беларускі рэлігійны і культурна-асьветніцкі дзеяч, культоляг, гісторык, літаратуразнавец.

1891 – У в. Слабада (Віленскі пав.) нарадзіўся Каспар Валадкевіч (пам. у 1970), беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч. У 1929-33 служыў ксяндзом у Малой Бераставіцы, з 1934 – пробашч у Квасоўцы (Гарадзенскі раён), перад вайной у Анжадаве (Ашмянскі раён).

1893 – У Санкт-Пецярбургу нарадзіўся Антон Неманцэвіч, беларускі ўніяцкі сьвятар, царкоўны дзеяч, вязень савецкіх і фашысцкіх турмаў. Працаваў у Слоніме, Альбэртыне, Сынковічах.

1906 – У в. Прытычына (Дзісьненскі пав.) нарадзіўся Кастусь Глінскі, юрыст, вязень савецкага канцлягеру, ваяваў у Арміі Андэрса, дзеяч эміграцыі (Вялікабрытанія). У 1930-ых працаваў суддзём у Ашмяне.

1909 – Памёр Мечыслаў Карловіч,кампазітар, дырыжор, сын мовазнаўца і этнографа Яна Карловіча. Нараджэнец в. Вішнева (Смургонскі р-н).

1914 – У Баранавічах нарадзіўся Валянцін Таўлай, паэт, дзеяч заходнебеларускага руху. У 1920-21 з бацькамі жыў у Зельве, вучыўся ў Вялікай Кракотцы і Слоніме, працаваў у Лідзе.

 

9 лютага

 

1867 – Памёр Караль Нямцэвіч (нар. у 1797), удзельнік паўстаньня 1830-31. Вучыўся ў Сьвіслачы.

1999 – У в. Валеўка (Наваградзкі р-н) памёр Уладзімір Урбановіч, беларускі краязнавец, пэдагог, культуроляг. Пахаваны ў Валеўцы.

 

10 лютага

 

1452 – Памёр Сьвідрыгайла (нар. каля 1370), вялікі князь ВКЛ у 1430-32 гг.

1909 – Памёр Эдвард Паўловіч, мастак, асьветнік, удзельнік паўстаньня 1863-64, мэмуарыст. Вучыўся ў Жыровічах і Слоніме.

1980 – Памёр Браніслаў Ржэўскі, беларускі літаратуразнавец, пэдагог, дысыдэнт, палітычны вязень. Пахаваны ў Гародні.

1994 – У Гародні пасьля зьбіцьця невядомымі памёр Антон Сьцяпура, дзеяч беларускага руху, сябра БНФ. Пахаваны на могілках па прасп. Касманаўтаў.

 

11 лютага

 

1807 – У в. Варацэвічы (Іванаўскі р-н) нарадзіўся Напалеон Орда, піяніст, кампазітар, мастак, удзельнік паўстаньня 1830-31. У 1823 г. скончыў Сьвіслацкую гімназію.

1940 – Быў адчынены Дзяржаўны архіў Гарадзенскай вобласьці.

1952 – У савецкім канцлягеры памёр Андрэй Цікота (паводле інш. зьв. 13 ці 21 лют.), беларускі рэлігійны і грамадзка-культурны дзеяч, генэрал ордэну марыянаў. Нараджэнец хутару Плавушка (Смургонскі р-н).

1952 – У Віцебску нарадзіўся Мікола Лук’янаў, беларускі мастак. Жыў і працаваў у Гародні.

1979 – У Нью-Ёрку памёр Мікола Гарошка, дзеяч эміграцыі (ЗША), першы старшыня БАЗА. Нараджэнец в. Трашчыцы (Карэліцкі р-н).

 

12 лютага

 

1798 – У Пецярбургу памёр Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі ў 1764-95 гг. Пахаваны ў касьцёле Сьв. Кацярыны на Неўскім праспэкце. У крас. 1938 парэшткі перапахаваны ў касьцёле ў Воўчыне (Камянецкі р-н). Меў рэзыдэнцыі ў Гародні.

1799 – У Наваградку ў Фарным касьцёле ахрышчаны Адам Міцкевіч.

1921 – Памёр Рудольф Абіхт, нямецкі вучоны-славіст. У 1917-18 выкладаў у Сьвіслацкай настаўніцкай семінарыі беларускую мову. 

 

13 лютага

 

1806 – У Слоніме нарадзіўся Юльян Корсак, паэт, перакладнік.

1903 – У в. Вострава (Зельвенскі р-н) нарадзіўся Серафім Татарын, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, актывіст Грамады і ТБШ.

1906 – У мяст. Гальшаны нарадзіўся Уладзімер Фінькоўскі (час і месца сьмерці невядомыя, пасьля 1960-га), дзеяч праваслаўнай царквы ў Беларусі і на эміграцыі (Нямеччына, Францыя, ЗША).

1919 (ці 13 сак.) – Памёр Аляксандар Грыкоўскі (нар. у 1893 у в. Корніна, Беласточчына), беларускі грамадзкі дзеяч, пэдагог. У 1916 скончыў Сьвіслацкую настаўніцкую гімназію, жыў і працаваў у Гародні.

1968 – Нарадзіўся Антось Савук, беларускі краязнавец, публіцыст. Жыў і працаваў у Лідзе.

1974 – У Будславе (Мядзельскі р-н) памерла Паўліна Мядзёлка, акторка, дзяячка беларускай культуры. Часта бывала ў Гародні. Пахавана ў Будславе.

1984 – У Інавроцлаве (Польшча) памёр Язэп Найдзюк (Александровіч), дзеяч заходнебеларускага вызвольнага руху, выдавец, гісторык. Нараджэнец в. Бойдаты (Ваўкавыскі р-н).

 

14 лютага

 

1937 – У в. Вялікая Лябёдка (Шчучынскі р-н) памёр Напалеон Чарноцкі, беларускі публіцыст, перакладнік.

 

15 лютага

 

1863 – У баі каля в. Рэчыца (Пружанскі пав.) загінуў Станіслаў Сангін (нар. каля 1818), адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64. Працаваў на Гарадзеншчыне.

1926 – Нарадзіўся (на Слонімшчыне) Мікола Ягаўдзік, беларускі вайсковец, дзеяч беларускай эміграцыі (Бэльгія, ЗША).

2004 – У Менску ў шпіталі памёр Аляксандар Міхальчык, грамадзка-палітычны актывіст, старшыня Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі партыі БНФ. Пахаваны ў Гародні на могілках па прасп. Касманаўтаў.

 

16 лютага

 

1895 – Памёр Тамаш Булгак (нар. у 1801, фальварак Міцкевічы, Наваградзкае ваяв.), удзельнік паўстаньняў 1830-31, 1863-64 гг.

1956 – Арыштаваны (паводле інш. зьв. 16 студз.) і пазьней асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня па абвінавачаньні ў беларускім нацыяналізме выкладнік Гарадзенскага пэдінстытуту Браніслаў Ржэўскі.

 

17 лютага

 

1888 – У мяст. Гальшаны (Ашмянскі р-н) нарадзіўся Янка Вярсоцкі, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч.

1916 – Памерла Цётка (сапр. Алаіза Пашкевіч, у замужжы Кайрыс), беларуская

грамадзка-палітычная дзяячка, паэтка, асьветніца, выдаўніца. Пахавана ў Старым Двары (Шчучынскі р-н).

1943 – У Росіцы (Віцебшчына) фашысты спалілі каля 30 чалавек. Сярод іншых загінуў Антон Ляшчэвіч, нараджэнец в. Абрамаўшчына (Смургонскі р-н), беларускі сьвятар-марыянін, які застаўся зь вернікамі і сам пайшоў на сьмерць. Пазьней блаславёны.

 

18 лютага

 

1845 – Памёр Ігнат Анацэвіч, беларускі гісторык, архэограф, пэдагог. Нараджэнец Малой Бераставіцы.

1956 – У мяст. Мар’янава памёр Янка Быліна (сапр. Ян Семашкевіч), беларускі каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, паэт. Нараджэнец в. Лакцяны (Астравецкі р-н). Пахаваны ў в. Бомбля (Беласточчына).

 

19 лютага

 

1861 – Так званая “адмена прыгоннага права” расейскім імператарам Аляксандрам ІІ.

1890 – У в. Барані (Астравецкі р-н) нарадзіўся Канстанцін Стаповіч (Казімер Сваяк), беларускі каталіцкі сьвятар, паэт.

1910 – У Гародні адбылася адна з першых беларускіх вечарынаў.

1979 – Памёр Янка Геніюш, беларускі дзеяч, бібліяфіл, доктар, вязень ГУЛАГу. Пахаваны ў Зельве.

 

20 лютага

 

1387 – Першы агульназемскі прывілей ВКЛ.

1810 – Памёр Марцін Пачобут Адляніцкі, асьветнік, астраном, пэдагог. Нараджэнец в. Саламянка (Гарадзенскі р-н).

1889 – У в. Балотца (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Фёдар Турук, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, гісторык, пэдагог.

1940 – У Гародні адчынены настаўніцкі інстытут – першая ў Заходняй Беларусі вышэйшая навучальная ўстанова.

 

21 лютага

 

Міжнародны дзень роднай мовы.

1918 – Была абвешчана Першая устаўная грамата БНР і створаны першы беларускі ўрад –

Беларускі Народны Сакратарыят.

 

22 лютага

 

1387 – Прывілей Ягайлы каталіцкай царкве ў ВКЛ.

1862 – Памёр Вікенці Дмахоўскі (нар. у 1805 ці 1807 у в. Нагародавічы, Дзятлаўскі р-н), жывапісец, майстар гістарычнага жанру, удзельнік паўстаньня 1830-31 гг.

 

23 лютага

 

1907 – У в. Арляняты (Смургонскі р-н) нарадзіўся Станіслаў Станкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, літаратуразнавец, публіцыст, дзеяч эміграцыі (Нямеччына, ЗША).

1930 – Нарадзілася (на Смургоншчыне) Часлава Семяновіч (дзявочае Садоўская), актывістка грамадзка-палітычных арганізацый у Гародні.

 

24 лютага

 

1579 – Мір атрымаў Магдэбургскае права.

1760 – Памёр Мацей Догель, гісторык-архэограф, правазнавец. Нараджэнец в. Гембулы (Шчучынскі р-н).

1902 – Нарадзіўся Янка Геніюш, беларускі дзеяч, бібліяфіл, доктар, вязень ГУЛАГу. Жыў і пахаваны ў Зельве.

1959 – Адчынены Лідзкі краязнаўчы музэй.

 

25 лютага

 

1909 – У Слоніме нарадзіўся Сяргей Дарожны (сапр. Серада), беларускі пісьменьнік, перакладнік.

 

26 лютага

 

1625 – У в. Сэрвач (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Багуслаў Казімер Маскевіч, вайсковы і грамадзкі дзеяч ВКЛ, пісьменьнік-мемуарыст.

1821 – У мяст. Вайшканы (Ковенская губ.) нарадзіўся Аляксандар Гінтаўт-Дзевалтоўскі, беларускі рэлігійны дзеяч, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху на Гарадзеншчыне.

1934 – У в. Збляны (Лідзкі р-н) нарадзіўся Аляксей Логвін, адзін з стваральнікаў моладзевай падпольнай антысталінскай арганізацыі, вязень ГУЛАГу.

 

27 лютага

 

1919 – Была створана Літоўска-Беларуская ССР з сталіцай у Вільні.

1927 – У Гародні памёр Мельхіёр Фардон, каталіцкі сьвятар, францішканін. Пахаваны на гарадзенскіх бернардынскіх могілках. Парэшткі перапахаваны 4 сьнежня 2003 году ў касьцёле Маці Божай Анёльскай.

1936 – Адбыўся усеагульны штрайк рабочых Ліды (удзельнічала каля 4 тысяч чалавек).

 

28 лютага

 

1616 – Памёр Мікалай Крыштап Сіротка Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, падарожнік-мемуарыст.

1942 – У Ленінградзе ад голаду памёр Канстанцін Пушкарэвіч беларуска-расейскі славіст, літаратуразнавец, пэдагог. Нараджэнец Слоніму.

 

29 лютага

 

1468 – На сойме Вялікім князем Казімерам Ягелёнчыкам выданы Судзебнік – першы кодэкс крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права ВКЛ.

 

1 сакавіка

 

1566 – Набыў законную сілу Другі Статут ВКЛ.

1581 – Створаны Галоўны літоўскі трыбунал – вышэйшы судовы і апэляцыйны орган у ВКЛ.

1933 – У г. Уржум (Ніжагародзкі край, Расея) у ссылцы памёр Уладзімір Жылка, беларускі паэт, перакладнік, публіцыст, крытык. Скончыў вучэльню ў Міры.

1960 – У Барысаве памёр Віктар Шутовіч, беларускі культурны дзеяч, каталіцкі сьвятар, вязень савецкіх канцлягероў. Нараджэнец в. Шутавічы (Смургонскі р-н). Пахаваны на барысаўскіх каталіцкіх могілках.

 

2 сакавіка

 

1562 – Нарадзіўся Крыштап Мікалай Дарагастайскі, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, заснаваньнік друкарні ў Ашмяне Мураванай.

1896 – У мяст. Поразава (Сьвіслацкі р-н) нарадзіўся Станіслаў Глякоўскі (загінуў у  Бухэнвальдзе, паводле інш. зьвестак расстраляны ў Менску ў 1941), беларускі каталіцкі духоўнік, грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, публіцыст.

2003 – Памерла Ванда Банішэўская, сястра супольнасьці Сёстры ад Анёлаў, носьбітка стыгматаў, вязьня ГУЛАГу. Нараджэнка в. Новая Каменка (Наваградзкі р-н).

 

3 сакавіка

 

1767 – Памёр Ёган Глаўбіц (нар. у 1700-?), архітэктар, які працаваў на Беларусі. Аўтар пабудовы Фарнага касьцёлу ў Лідзе (1765-70).

1777 – Памёр Юзаф Ябланоўскі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, гісторык, мецэнат, ваявода наваградзкі ў 1755-73, аднавіў Наваградзкі замак.

1913 – Памёр Зыгмунт Пуслоўскі, мецэнат, калекцыянэр. Нараджэнец Альбэртыну.

1918 – У Берасьці паміж Савецкай Расеяй і Нямеччынай была падпісаная мірная дамова, паводле якой Беларусь страціла значную частку сваёй тэрыторыі.

 

4 сакавіка

 

1484 – У Гародні памёр Казімер, сын вялікага князя ВКЛ Казімера IV Ягелончыка, патрон Гарадзенскага біскупства. Пахаваны ў віленскім катэдральным саборы (капліца Сьв. Казімера). Кананізаваны ў 1521. Дзень Сьвятога Казімера.

1812 – Памёр Яўхім Храптовіч, грамадзкі, палітычны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, магнат,

публіцыст, паэт, перакладнік. Меў сядзібу ў Шчорсах.

1890 – У мяст. Гальшаны (Ашмянскі р-н) нарадзіўся Вінцук Адважны (сапр. Язэп Германовіч), беларускі каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, паэт, дзеяч эміграцыі (Італія, Вялікабрытанія).

1977 Памёр Эдуард Гойлік, беларуска-польскі кампазытар, музычны пэдагог, хормайстар. Нараджэнец в. Верабейкі (Сьвіслацкі р-н).

2004 – Памёр Міхась Навумовіч, дзеяч беларускай эміграцыі (Францыя). Нараджэнец Наваградчыны.

2008 – У Вільні памерла Вера Спарычанка-Шостак, настаўніца, актывістка беларускага руху. Нараджэнка в. Запольле (Наваградзкі пав).

 

5 сакавіка

 

1895 – У в. Кашанцы (Бераставіцкі р-н) нарадзіўся Аляксандар Каваленя, беларускі архэоляг.

1942 – Нарадзіўся Аляксандар Міхальчык (Бераставіцкі р-н), грамадзка-палітычны актывіст, пэўны час старшыня Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі партыі БНФ.

1977 – У Нью-Джэрсі (ЗША) памёр Філарэт Родзька, беларускі настаўнік, быў у войску Булак-Балаховіча, дзеяч эміграцыі (ЗША). Нараджэнец в. Вераскава (Наваградзкі р-н), працаваў у Вераскаве і Наваградку.

2000 – У Рыме былі беатыфікаваныя 11 сясьцёр-назарэтанак, расстраляных гітлераўцамі ў 1943-ым каля Наваградку.

 

6 сакавіка

 

1833 – У в. Варонічы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Іван Бялькевіч, беларускі мовазнавец, пэдагог, аўтар слоўнікаў.

1944 – Выдадзены ўказ аб стварэньні Беларускай Краёвай Абароны (БКА).

1999 – У Вільні памёр Міхаіл Петрыкевіч, беларускі краязнавец, музэязнавец, пэдагог. Нараджэнец в. Падкасоўе (Наваградзкі р-н). Пахаваны на могілках Карвялішкес ля Вільні.

 

7 сакавіка

 

1967 – У Сопаце (Польшча) памёр Караль Румель, першы алімпіец зь Беларусі (гульні 1912, Стакгольм), коньнік-спартовец. Нараджэнец Гародні.

 

8 сакавіка

 

1558 – У Лукішках (зараз у межах Вільні) нарадзіўся Альбрыхт Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Валодаў маёнткамі Лаздуны, Геранёны (Івейскі р-н).

1901 – У в. Трашчычы (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Аляксандар Карповіч, беларускі выдавец, актывіст КПЗБ.

1910 – У Турцы (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Пётр Конюх, беларускі сьпявак, дзеяч эміграцыі (Італія, Бэльгія, ЗША, Канада).

1928 – У Празе памёр Пётра Крэчаўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, паэт, гісторык, старшыня Рады БНР. Пахаваны на Альшанскіх могілках. Нараджэнец в. Дубна (Мастоўскі р-н).

1814 – Памёр Юзаф Несялоўскі (нар. у 1728), апошні наваградзкі ваявода, удзельнік паўстаньня 1794. Меў родавы маёнтак у Варончы, пахаваны ў крыпце мясцовага касьцёлу. 1989 – Памёр Мікола Ягаўдзік, беларускі вайсковец, дзеяч беларускай эміграцыі (Бэльгія,

ЗША). Нараджэнец Слонімшчыны.

1992 – У Слоніме памёр Міхась Ракевіч, удзельнік патрыятычнага падполля 1946-47 у Заходняй Беларусі, вязень савецкіх турмаў і канцлягероў. Нараджэнец в. Ваўчкі (Слонімскі р-н). Пахаваны ў в. Клепачы (Слонімскі р-н).

 

9 сакавіка

 

1659 – Маскоўскі гарнізон у Гародні разам з ваяводам здаўся войску гетмана Паўла Сапегі.

1838 – Памёр Язафат Булгак, уніяцкі мітрапаліт, базыльянін. Пахаваны на праваслаўных могілках Сергіевай пустыні паблізу Пецяргофа.

1918 – Абвяшчэньне Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага зьезду Другой Устаўной граматы БНР.

 

10 сакавіка

 

1711 (верагодна 12.03) – Нарадзіўся Міхал Антоні Сапега, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, перакладнік, літаратар. Жыў у Слоніме.

1781 – У Менску памёр Міхал Карыцкі, паэт, грамадзкі дзеяч, пэдагог. Нараджэнец в. Дзітрыкі (Лідзкі р-н).

1889 – У Гародні нарадзіўся Уладзімір Пігулеўскі, беларускі грамадзкі дзеяч, пісьменьнік.

1926 – У в. Глоўсевічы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Васіль Супрун, беларускі паэт, краязнавец, архэоляг, вязень ГУЛАГу.

1942 – У Мсьціславе нарадзіўся Міхась Ткачоў, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, гісторык, архэоляг, пэдагог. Жыў і працаваў у Гародні.

1943 – У лесе пад Лідай фашысты расстралялі 9 каталіцкіх сьвятароў. Перапахаваныя пазьней на Астраўлянскіх могілках.

2005 – У Гародні памёр Апанас Цыхун, беларускі краязнавец, пэдагог, пісьменьнік. Пахаваны на могілках па прасп. Касманаўтаў. Нараджэнец в. Кунцаўшчына (Гарадзенскі р-н).

 

11 сакавіка

 

1911 – У в. Трашчыцы (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Леў Гарошка, асьветнік, уніяцкі рэлігійны дзеяч, гісторык, выдавец, пісьменьнік, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Францыя, Вялікабрытанія, Ватыкан).

 

12 сакавіка

 

1722 – Нарадзіўся (каля Наваградку) Бенядыкт Дабшэвіч (пам. у 1799), тэоляг-езуіт, філёзаф.

1986 – У Гародні створаны гісторыка-культурны клюб “Паходня”.

 

13 сакавіка

 

1797 – Памёр Юзаф Пац (нар. у 1736), вайсковы дзеяч ВКЛ, удзельнік паўстаньня 1794. Валодаў маёнткам Ражанка (Шчучынскі р-н).

1890 – У в. Малая Лапеніца (Ваўкавыскі р-н) нарадзіўся Аляксандар Савіч, беларускі гісторык, апалягет беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

1917 – У Пецярбургу загінуў Уладзімір Хлябцэвіч, удзельнік беларускага грамадзка-літаратурнага руху пач. 20 ст. Пахаваны ў Сызрані (Самарская вобл.). Нараджэнец мяст. Жыровічы (Слонімскі р-н).

1934 – У в. Стральцы (Гарадзенскі р-н) нарадзілася Аўгіньня Кавалюк, паэтка, перакладчыца. Жыла і працавала ў Латвіі, Санкт-Пецярбургу.

 

14 сакавіка

 

1863 – На Гарадзенскім чыгуначным вакзале адбыўся бой паўстанцаў з расейскім войскам. Частка атраду здолела пакінуць горад, але бальшыня была арыштаваная.

1943 – У Празе памёр Васіль Захарка, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, старшыня Рады БНР з 1928 па 1943. Нараджэнец в. Дабрасельцы (Зельвенскі р-н). Пахаваны на Альшанскіх могілках.

1990 – У Джэксане (штат Нью-Джэрсі, ЗША) памёр Аляксандар Асіпчык, царкоўны дзеяч

у эміграцыі (Нямеччына, ЗША). Нараджэнец Слоніма.

 

15 сакавіка

 

1410 – Напад крыжацкіх палкоў на Ваўкавыск з мэтай забойства князя Вітаўта.

1953 – У Клецку нарадзіўся Валеры Задаля, беларускі журналіст, грамадзкі дзеяч. Жыў і працаваў у Наваградку, Ваўкавыску, Гародні.

1992 – Памёр Уладзімер Цьвірка (да 1945 г. Вадзім Сурко), дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Ангельшчына, Бэльгія), журналіст. Пахаваны на мюнхэнскіх могілках Вэстфрайдгоф. Нараджэнец в. Беражное (Карэліцкі р-н).

1994 – У Менску на 13-й сэсіі Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня была прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

 

16 сакавіка

 

1853 – У Паставах памёр Канстанцін Тызэнгаўз, асьветнік, прыродазнавец. Нараджэнец мяст. Жалудок (Шчучынскі р-н).

1919 – У Гародні выйшаў першы нумар газэты “Бацькаўшчына” (выдавалася да 28 сак.).

2008 – У Шчучыне памёр Вацлаў Дзежыц, беларускі краязнавец. Пахаваны на старых шчучынскіх каталіцкіх могілках.

 

17 сакавіка

 

1807 – Памёр Казімер Нарбут (нар. у в. Крупава, Лідзкі р-н, 3.1.1738 ці 19.4.1738), беларускі асьветнік, пэдагог, філёзаф.

1999 – Памёр Міхась Біч, беларускі гісторык. Нараджэнец в. Мілявічы (Мастоўскі р-н).

 

18 сакавіка

 

1758 – Памёр Тамаш Жаброўскі, беларускі асьветнік, архітэктар, астраном, матэматык. Нараджэнец маёнтку Дзятлава (Дзятлаўскі р-н).

1791 – Прыняты закон “Аб вольных гарадах у Рэчы Паспалітай”.

1894 – У в. Барані (Астравецкі р-н) нарадзіўся Альбін Стаповіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, кампазітар, музычны пэдагог, публіцыст.

1921 – Паміж РСФСР і Польшчай была падпісана Рыская дамова, якая падзяліла Беларусь тэрытарыяльна.

1967 – Памёр Аляксандар Ільінскі, беларускі артыст тэатру. Нараджэнец Міру (Карэліцкі р-н).

 

19 сакавіка

 

1768 – У Шчорсах (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Адам Храптовіч, асьветнік, мецэнат мастацтваў і навукі, удзельнік паўстаньня 1794 году. Заснаваў у Шчорсах буйную пачатковую школу.

1895 – У в. Паляны (Смургонскі р-н) нарадзіўся Тамаш Грыб, беларускі палітычны і культурны дзеяч.

1932 – У Асташыне (Наваградзкі р-н) выбухнуў бунт сялян супраць падатковага і нацыянальнага прыгнёту польскіх уладаў. У выніку расправы на наступны дзень 7 чалавек у Наваградку былі павешаныя, яшчэ 46 засуджаныя да турэмнага зьняволеньня.

1974 – Памёр Эдуард Сташкевіч, удзельнік беларускага антыкамуністычнага падпольнага

вучнёўскага руху ў Смургонях у 1949-50. Пахаваны ў Солах (Смургонскі р-н).

 

20 сакавіка

 

1440 – У выніку змовы забіты Жыгімонт Кейстутавіч (нар. каля 1365), вялікі князь ВКЛ у 1432-40 гг.

1875 – На Украіне памёр Януар Сухадольскі, жывапісец-баталіст, удзельнік паўстаньня 1830-31. Нараджэнец Гародні.

 

21 сакавіка

 

1840 – У фальв. Сьвіраны (цяпер Летува) нарадзіўся Францішак Багушэвіч, беларускі паэт, празаік, публіцыст, удзельнік паўстаньня 1863-64. У 1861-63 жыў у Доцішках (Вараноўскі р-н), з 1898 да сьмерці ў 1900 жыў у Кушлянах (Смургонскі р-н),

1849 – У Вільні ў турме, засуджаны да 20 гадоў катаргі за перавоз нелегальнай літаратуры, памёр Аляксандар Незабытоўскі, беларуска-польскі пісьменьнік, філёзаф, гісторык. Нараджэнец Наваградчыны.

1927 – Польскія ўлады забаранілі дзейнасьць Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Каля 400 кіраўнікоў і актывістаў Грамады былі рэпрасаваныя.

 

22 сакавіка

 

1864 – У Вільні на Лукіскім пляцы павешаны Кастусь Каліноўскі, кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня. Магіла была паблізу сёньняшняй вежы Гедыміна.

1970 – У Жупранскай СШ (Ашмянскі р-н) адчынены музэй Францішка Багушэвіча.

 

23 сакавіка

 

1899 – У Жалудку (Шчучынскі р-н) нарадзілася Вольга Галіна (дзявочае Грудзінская, па мужу Александроўская), беларуская акторка, педагог.

1918 – Рада БНР абвясьціла Гарадзеншчыну беларускай тэрыторыяй.

1933 – Памёр Уладзімер Пянткевіч, кіраўнік Ўсходняй місіі, супэрыёр законнага дому

Айцоў Езуітаў ў Альбярціне.

1978 – У Менску памёр Рыгор Шырма, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, харавы дырыжор, фальклярыст, публіцыст. Пахаваны на менскіх Усходніх могілках. Пэўны час жыў у Гародні.

 

24 сакавіка

 

1794 – Пачалося вызвольнае паўстаньне на чале з Тадэвушам Касьцюшкам.

 

25 сакавіка

 

1717 – У Дзятлаве нарадзіўся Альбрыхт Радзівіл (пам. пасьля 1790), дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

1871 – У Цьверы нарадзіўся Марыян Абрамовіч, рэвалюцыянэр-народнік, публіцыст, дзеяч культуры. Вывучаў на Наваградчыне беларускую мову.

1905 – У в. Добрыцкае (Барысаўскі р-н) нарадзіўся Браніслаў Ржэўскі, беларускі літаратуразнавец, пэдагог, дысыдэнт, палітычны вязень. Працаваў у Гародні.

1916 – У Цырыне (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Барыс Сладкоўскі, актывіст беларускай эміграцыі (Канада). Памёр у 1992.

1918 – Абвяшчэньне Трэцяй Устаўной Граматы БНР. ДЗЕНЬ ВОЛІ.

1992 – У Гародні выйшаў першы нумар газэты “Пагоня”.  

 

26 сакавіка

 

1932 – У Пінску памёр Зыгмунт Лазінскі, беларускі каталіцкі сьвятар. Пахаваны ў крыпце Пінскага катэдральнага касьцёлу. Нараджэнец в. Барацін (Карэліцкі р-н).

 

27 сакавіка

 

1899 – У в. Малая Бераставіца (Бераставіцкі р-н) нарадзіўся Аляксей Васіленя, грамадзка-палітычны дзеяч, у другую сусьветную вайну кіраўнік Беларускай Народнай Самапомачы ў Слоніме, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Аўстралія).

 

28 сакавіка

 

1886 – У Любяшове (цяпер Валынская вобл., Украіна) памёр Уладыслаў Борзабагаты, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64, лекар, мэмуарыст. Нараджэнец маёнтку Рутка (Наваградзкі пав.).

1928 – У в. Дэгісі (Смургонскі р-н) нарадзіўся Эдуард Сташкевіч, удзельнік беларускага антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смургонях у 1949-50.

1995 – Памёр Часлаў Найдзюк, беларускі грамадзкі дзеяч, юрыст. З 1949 жыў у Лос-Анджэласе (ЗША). Нараджэнец в. Бойдаты (Ваўкавыскі р-н).

 

29 сакавіка

 

1996 – У гарадах Беларусі прайшла сэрыя акцый супраць інтаграцыі Беларусі і Расеі.

 

30 сакавіка

 

1888 – У в. Якімаўка на Гомельшчыне нарадзіўся Ян Цеханоўскі, беларускі пэдагог, дырэктар Наваградзкай гімназіі на пач. 1920-ых, пазьней працаваў у Ашмянах.

 

31 сакавіка

 

1391 – Гародня прывілеем Ягайлы атрымала магдэбургскае права.

1785 – Памёр Антоні Тызэнгаўз (нар. у 1733 у Наваельні, Дзятлаўскі р-н), дзяржаўна-грамадзкі дзеяч ВКЛ, граф, мецэнат, рэфарматар. Жыў і дзеіў у Гародні. Пахаваны ў Жалудку (Шчучынскі р-н).

2007 – У Вільні памёр Аляксей Анішчык, беларускі краязнавец, пэдагог, пісьменьнік. Пахаваны на віленскіх Сьвята-Эфрасінеўскіх могілках. Нараджэнец в. Мондзіна (Наваградзкі р-н).

 

1 красавіка

 

1548 – Памёр Жыгімонт І Стары, вялікі князь літоўскі і кароль польскі ў 1506-48 гг.

1773 – У Юршышчах (Лідзкі пав.) нарадзіўся Юстын Нарбут, гісторык, удзельнік паўстаньня 1794 году, стрыечны брат Тодара Нарбута.

1862 – У мяст. Халопенічы (Крупскі р-н) нарадзіўся (паводле аўтабіяграфіі 6 крас.) Адам Багдановіч, беларускі этнограф, бацька Максіма Багдановіча.

1877 – У в. Дабрасельцы (Зельвенскі р-н) нарадзіўся Васіль Захарка, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, старшыня Рады БНР з 1928 па 1943 гг.

1909 – У Слоніме нарадзіўся Аляксандар Асіпчык, царкоўны дзеяч у эміграцыі

(Нямеччына, ЗША).

1914 – У в. Лявонцева (Мантураўскі р-н, Кастрамская вобл., Расея) нарадзіўся Васіль Струмень (сапр. Аляксандар Лебедзеў), беларуска-украінскі пісьменьнік. Жыў у Зачэпічах (Дзятлаўскі р-н).

1919 – У мястэчку Мір (Карэліцкі р-н) пачалося паўстаньне (доўжылася да 4 крас.) мясцовых жыхароў супраць улады бальшавікоў. Было задушана карнікамі, у баёх загінулі 25 паўстанцаў і 30 чэкістаў.

1943 – Расстраляны (ці памёр у Бэрлінскай турме) Антон Неманцэвіч, беларускі ўніяцкі сьвятар, царкоўны дзеяч, вязень савецкіх і фашыстоўскіх турмаў. Працаваў у Слоніме, Альбэртыне, Сынковічах.

1976 – Памёр Іван Тарасюк, удзельнік беларускага патрыятычнага падпольля на Слонімшчыне ў 1946-47. Пахаваны ў Слоніме. Нараджэнец в. Глоўсевічы.

 

2 красавіка

 

1853 – У ноч на 2 красавіка моцная паводка ў Гародні падмыла Каложскую царкву. У выніку абвалілася паўднёвая сьцяна і палова заходняй.

1933 – У в. Зьмяёўцы (Дзятлаўскі р-н) нарадзіўся Віктар Шымук, беларускі пісьменьнік, перакладнік.

 

3 красавіка

 

1973 – Памёр Анатоль Марцінкевіч, адзін з пачынальнікаў беларускага баскетболу. Нарадзіўся, жыў і працаваў у Гародні.

 

4 красавіка

 

1557 – У маёнтку Астроўна (Бешанковіцкі р-н) нарадзіўся Леў Сапега, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, канцлер, магнат. На Гарадзеншчыне валодаў Слонімскім староствам, Каменкай (Шчучынскі р-н).  

1682 – Памёр Міхал Казімер Пац (нар. у 1624), дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ. Валодаў Геранёнамі.

1683 – Памёр Багуслаў Казімер Маскевіч, вайсковы і грамадзкі дзеяч ВКЛ, пісьменьнік-мемуарыст. Пахаваны ў дамініканскім касьцёле ў Наваградку.

1846 – Памёр Леан Бароўскі, літаратуразнавец, педагог. У 1807-11 быў выкладнікам паэтыкі і рыторыкі ў Сьвіслацкай гімназіі.

1863 – У баі загінуў Юльян Бакшанскі, удзельнік вызвольнага руху, камандзір паўстанцкага атраду, публіцыст. Нараджэнец маёнтку Тупальшчына (Смургонскі р-н). Пахаваны ў в. Плябань (Маладэчанскі р-н).

1923 – У Наваградку нарадзіўся Кастусь Сіткоўскі, беларускі настаўнік, эмігрант (Аўстралія).

 

5 красавіка

 

1784 – Памёр Францішак Ярманскі (Юрманскі), каталіцкі рэлігійны дзеяч, пэдагог. Быў рэктарам Шчучынскага піярскага калегіюму.

 

6 красавіка

 

1948 – Памёр Мікола Шыла (нар. у 1888 у Смургонях), грамадзкі дзеяч, нашанівец, журналіст, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына).

1997 – У Гародні адбыўся міжнародны рок-фэст “Губэрталіі альбо рок-сустрэчы пры старым Каралеўскім Тракце”.

 

7 красавіка

 

1410 – У Кежмарку (цяпер Славаччына) крыжакі зьдзесьнілі спробу забойства князя Вітаўта.

1860 – Памёр Карл Падчашынскі, асьветнік, архітэктар, дасьледнік, пэдагог. Нараджэнец в. Жырмуны (Вараноўскі р-н).

1983 – Памерла Ларыса Геніюш, беларуская паэтка, вязень ГУЛАГу. Пахавана ў Зельве.

 

8 красавіка

 

1904 – У Лідзе нарадзіўся Сьцяпан Варшаўскі, амэрыканскі матэматык, прафэсар унівэрсытэту ў Мінесоце.

1932 – У мяст. Нягневічы (Наваградзкі р-н) адбыўся збройны выступ сялян, быў разгромлены паліцэйскі пастарунак.

 

9 красавіка

 

1858 – Нарадзіўся (каля Пінску) Фадзей Дмахоўскі (дата сьмерці невядомая), жывапісец, графік. Пакінуў малюнкі Лідзкага замку.

1860 – Нарадзіўся Вільгельм Краеўскі, арганізатар шкляной вытворчасьці на Лідчыне. 

 

10 красавіка

 

1635 – Памёр Ян Станіслаў Сапега, сын Льва Сапегі, дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Фундаваў у Слоніме кляштар францішканцаў, касьцёл канонікаў рэгулярных.

1824 – Нарадзіўся Антон Брахоцкі, уладаньнік маёнтку Морына (Івейскі р-н), удзельнік паўстаньня 1863 году, пасьля якога быў высланы.

1931 – У в. Чамяры (Слонімскі р-н) нарадзіўся Іван Чыгрын, беларускі літаратуразнавец, паэт, крытык.

 

11 красавіка

 

1808 – У в. Ляхі (Пружанскі р-н) нарадзіўся Леан Зянковіч, паэт, публіцыст, мэмуарыст, удзельнік паўстаньня 1830-31. Вучыўся ў Сьвіслачы.

1863 – Каля вёскі Новы Двор (Шчучынскі р-н) адбылася бітва паміж паўстанцкім

атрадам Людвіка Нарбута і расейскім войскам.

2007 – У Гародні памёр Валеры Задаля, беларускі журналіст, грамадзкі дзеяч. Жыў і працаваў у Наваградку, Ваўкавыску. Пахаваны ў Гародні.

 

12 красавіка

 

1890 – У в. Шчорсы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Янка Нёманскі (сапр. Іван Пятровіч), беларускі пісьменьнік, эканаміст.

 

13 красавіка

 

1871 – У мяст. Лугіна (Марыямпальскі пав., Летува) нарадзіўся Юры Матулевіч, рымска-каталіцкі рэлігійны дзеяч Заходняй Беларусі і Летувы, блаславёны.

1940 – Дэпартацыя з тэрыторыі Заходняй Беларусі сем’яў рэпрасаваных і асоб, якія ўцяклі за мяжу.

 

14 красавіка

 

1707 – Памёр Тодар Абуховіч (нар. у 1642 у в. Дорагава, Карэліцкі р-н), дзяржаўны, вайсковы дзеяч ВКЛ, мэмуарыст.

1835 – У в. Сянно (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Валер’ян Вільчэўскі, лекар, удзельнік паўстаньня 1863-64 у атрадзе Францішка Юндзіла ў Слонімскім пав.

1885 – У в. Максімаўка (Маладэчанскі р-н) нарадзіўся Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, сябра Рады БНР, публіцыст. Заснаваньнік і дырэктар настаўніцкай сэмінарыі ў Барунах (у 1920-22).

1920 – У в. Страшава (Беласточчына) нарадзіўся Аляксей Карпюк, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Жыў і працаваў у Ваўкавыску, Гародні.

 

15 красавіка

 

1852 – Памёр Тадэвуш Тышкевіч, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ, удзельнік паўстаньняў 1794 і 1830 гг. З 1813 жыў у Сьвіслачы.

1900 – У в. Вялікія Азяранкі (Ваўкавыскі р-н) (паводле іншых даных у в. Азяраны Сакольскага пав. (цяпер Беласточчына) нарадзіўся Уладзімер Тамашчык, праваслаўны сьвятар, архіяпіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (Васіль) на эміграцыі. Забіты ў 1970-ым пры загадкавых абставінах.

1928 – У в. Рацюны (Браслаўскі р-н) нарадзіўся Павал Жук, вязень ГУЛАГу, удзельнік Нарыльскага паўстаньня, ствараньнік Гарадзенскай абласной Асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

 

16 красавіка

 

1794 – Якуб Ясінскі ўзначаліў вызвольнае паўстаньне ў ВКЛ.

1888 – У Кракаве памёр (ці 19 крас.) Зыгмунт Урублеўскі, навуковец-фізік, удзельнік паўстаньня 1863-64. Нараджэнец Гародні.

1940 – Памёр Адам Багдановіч, беларускі этнограф, бацька Максіма Багдановіча. Пахаваны ў Яраслаўлі. Жыў у Гародні.

1947 – Памёр Антон Дамброўскі, беларускі грэцка-каталіцкі дзеяч, філёзаф, тэоляг. З 1925 працаваў у Альбэртыне і Сынковічах.

1959 – У Менску памерла Зінаіда Бандарына, беларуская пісьменьніца, паэтка. Нараджэнка Гародні. Пахавана на менскіх Усходніх могілках.

 

17 красавіка

 

1863 – У Коўне ў шпіталі ад ран памёр Лявон Кульчыцкі (нар. каля 1823), адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году на Гарадзеншчыне.

1891 – На Сакольшчыне (Беласточчына) нарадзіўся Язэп Варонка, беларускі палітычны дзеяч, журналіст, публіцыст, дзеяч эміграцыі (ЗША). Адзін з заснаваньнікаў у Гародні таварыства “Бацькаўшчына”.

1973 – Памёр Пётр Юргялевіч, беларускі мовазнавец, пэдагог, вязень савецкіх канцлягероў. Нараджэнец мяст. Трабы (Івейскі р-н).

 

18 красавіка

 

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясьцін.

1838 – У маёнтку Адамарын (Маладэчанскі р-н) нарадзіўся Уладыслаў Дыбоўскі, удзельнік паўстаньня 1863-64, заоляг, батанік, палеантоляг, мінералёг, фальклярыст. З 1878 - да пач. 1900-ых жыў у Нянькаве (Наваградзкі р-н).

1847 – Памёр Станіслаў Юндзіл, прыродазнавец,  дасьледнік расьліннага і жывёльнага

 сьвету Беларусі. Нараджэнец в. Ясенцы, пахаваны ў в. Нача (Вараноўскі р-н).

1887 – У мяст. Турэц (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Анатоль Дзяркач (сапр. Анатоль Зімёнка), беларускі паэт, сатырык, гумарыст.

1952 – За адну ноч з Заходняй Беларусі на ўсход СССР вывезьлі 1683 сям’і, якія былі абвінавачаныя ў “варожай дзейнасьці супраць калгасаў”.

1990 – Была заснавана Гарадзенская абласная краязнаўчая асацыяцыя.

 

19 красавіка

 

1907 – У в. Вялікая Кракотка (Слонімскі р-н) нарадзіўся Рыгор Акулевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, публіцыст, актывіст Грамады і ТБШ, дзеяч эміграцыі ў Канадзе (Фэдэрацыя рускіх канадцаў).

1996 – У Гародні памёр Пётр Башко, беларускі настаўнік, пэдагог. Нараджэнец Парэчча (Гарадзенскі р-н).

 

20 красавіка

 

1666 – На Слонімшчыне нарадзіўся Крыштап Станіслаў Завіша, пісьменьнік-мемуарыст, перакладнік, аратар, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

1749 – У Полацку памёр Мацей Бейтнік (нар. у лютым 1708 ці 1705), беларускі жывапісец. Выканаў насценныя размалёўкі ў езуіцкім калегіуме ў Жодзішках (Смургонскі р-н).

1758 – Нарадзіўся (у Слонімскім пав.) Язафат Булгак, уніяцкі мітрапаліт, базыльянін.

1893 – У в. Дордзішкі (Смургонскі р-н) нарадзіўся Леанард Чарняк, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар. Вучыўся ў Ашмянах, працаваў у Эйшышках, з 1920 у Смургонях, у 1933-36 у Трабах.

 

21 красавіка

 

1833 – У в. Мастаўляны (Беласточчына) нарадзіўся Віктар Каліноўскі, гісторык, архэограф, адзін зь ідэолягаў паўстаньня 1863 году Жыў у фальварку Якушоўка (Сьвіслацкі р-н).

1902 – У в. Ясянёўка (Беласточчына) нарадзіўся Вацлаў Пянткоўскі, каталіцкі сьвятар, асьветнік. Перад другой сусьветнай вайной служыў прэфэктам наваградзкай гімназіі.

 

22 красавіка

 

1863 – Каля мяст. Азёры (Гарадзенскі р-н) прайшоў бой паміж паўстанцкім атрадам Аляксандра Лянкевіча і расейскім войскам.

1994 – У Менску прайшла першая сустрэча беларускай моладзі сьвету (доўжылася 22-23 крас., 200 дэлегатаў з краін былога СССР і Польшчы).

2005 – У Лёндане (штат Антарыё, Канада) памёр Барыс Рагуля, дзеяч нацыянальнага руху ў 1940-ыя, кіраўнік Саюзу Беларускай Моладзі на Наваградчыне, пасьля вайны дзеяч беларускай эміграцыі (Бэльгія, Канада). Нараджэнец мяст. Турэц (Карэліцкі р-н).

 

23 красавіка

 

1657 – Памёр Сільвестар Косаў (нар. у кан. 16 ст. у маёнтку Жаробычы, Шумілінскі р-н), праваслаўны царкоўна-грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, публіцыст.

1934 – У Вераскава (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Уладзімір Конан, філосаф, літаратуразнавец, культуролаг, публіцыст.

 

24 красавіка

 

1775 – Нарадзіўся (на Беласточчыне) Якуб Фалькоўскі, асьветнік-дабрачынец, рэктар Шчучынскай піярскай школы, аўтар сыстэмы навучаньня глуханямых дзяцей.

1866 – Нарадзіўся Анатоль Касьперскі (верагодна ў Галынскай гміне, дата сьмерці невядомая), беларускі настаўнік, арганіст, вясной 1924 быў пробашчам у Бераставіцы.

1953 – У Монтэвідэо (Уругвай) памёр Іван Саланевіч, спартовец, публіцыст, выдавец. Заснаваньнік у Гародні спартовага таварыства “Сокал”.

1959 – У Лідзе адчынены краязнаўчы музэй.

 

25 красавіка

 

1904 – У Варшаве памёр Францішак Далеўскі (нар. у 1825 у фальв. Руднікі, Лідзкі пав.), адзін з ствараньнікаў Братняга зьвязу літоўскай моладзі, удзельнік паўстаньня 1863-64.

1972 – У г. Самэрсэт (ЗША) памёр Віктар Войтанка (на эміграцыі Віктар Васілеўскі), дзеяч самакіраваньня, БКА, у 1943 працаваў лекарам у Слоніме, медык, праваслаўны сьвятар, дзеяч эміграцыі.

1999 – У Гародні прайшло шэсьце патрыётаў з паходнямі. Скончылася жорсткай сутычкай з міліцыянтамі на вуліцы Ажэшкі.

2003 – Па дарозе ў Беларусь памёр Янка Жамойцін, беларускі грамадзкі дзеяч, публіцыст, дзеяч беларускай эміграцыі (Польшча). Нараджэнец в. Клімавічы (Лідзкі р-н).

2007 – У Гародні памерла Часлава Семяновіч, актывістка грамадзка-палітычных арганізацый у Гародні, сябра КХП БНФ. Пахавана на могілках па прасп. Касманаўтаў.

 

26 красавіка

 

Дзень памяці ахвяраў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986).

1835 – Памёр Анёл Доўгірд, філёзаф, лёгік, пэдагог. Працаваў у Лідзе і Шчучыне.

1862 – У Вільні пасьля сібірскай катаргі памёр Аляксандар Далеўскі, адзін з ствараньнікаў Братняга зьвязу літоўскай моладзі, удзельнік вызвольнага руху. Нараджэнец фальв. Кункулка (Лідзі пав.).

1883 – Памёр Напалеон Орда, піяніст, кампазітар, мастак, удзельнік паўстаньня 1830-31. У 1823-ім скончыў Сьвіслацкую гімназію.

1886 – У в. Лынкішкі (Астравецкі р-н) нарадзіўся Юльян Бароўка (пам. у 1964), беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, працаваў у Гародні, у 1923 служыў у Барунах, з 1937 у Рэплі, дзе і памёр.

 

27 красавіка

 

1613 – У Жыровічах заснаваны уніяцкі кляштар.

1917 – У Варшаве памёр Лазар Замэнгоф, лекар, вынаходнік мовы эсперанта, які нарадзіўся ў Беластоку і пэўны час жыў у Гародні.

1919 – Польскія войскі занялі Гародню, дзе знаходзіўся Урад БНР і беларускае войска.

1922 – У в. Запольле (Наваградзкі р-н) нарадзілася Яўгенія Шастак, беларуская грамадзкая дзеячка, лекарка, вязень ГУЛАГУ.

1947 – У Менску памёр Валянцін Таўлай, беларускі паэт, дзеяч заходнебеларускага руху. У 1920-21 з бацькамі жыў у Зельве, вучыўся ў Вялікай Кракотцы і Слоніме, працаваў у  Лідзе. Пахаваны на Вайсковых могілках у Менску.

 

28 красавіка

 

1794 – Жыхары Гародні далучыліся да паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі.

1900 – У Кушлянах (Смургонскі р-н) памёр Францішак Багушэвіч, беларускі паэт, празаік, публіцыст, удзельнік паўстаньня 1863-64. Пахаваны ў Жупранах (Ашмянскі р-н).

1911 – Нарадзіўся Васіль Каляда, актывіст КПЗБ, настаўнік, у 1959-69-дырэктар Дома музэю Адама Міцкевіча ў Наваградку.

1944 – У Іўі памёр Ільдафонс Бобіч, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, выдавец. Пахаваны каля івейскага касьцёлу.

1945 – На фронце пад час штурму г. Гдыня (Польшча) загінуў Сяргей Крывец (нар. у 1909 у в. Сухінічы, Мастоўскі р-н), беларускі паэт.

 

29 красавіка

 

1931 – Памёр Яўхім Карскі, беларускі філолаг-славіст, мовазнавец, літаратуразнавец, фальклярыст, этнограф, палеограф, архэограф, бібліёграф, пэдагог, заснаваньнік навуковага беларусазнаўства. Нараджэнец в. Лаша (Гарадзенскі р-н). Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу.

 

30 красавіка

 

Сусьветны дзень пародненых гарадоў.

1632 – Памёр Жыгімонт ІІІ Ваза, вялікі князь ВКЛ і кароль польскі ў 1587-1632 гг.

1945 – У в. Сьліжы Пескаўскія (Мастоўскі р-н) нарадзіўся Віктар Дубіцкі, беларускі настаўнік, сябра КХП БНФ.

2007 – Памёр Васіль Супрун, беларускі паэт, краязнавец, архэоляг, вязень ГУЛАГу. Нараджэнец в. Глоўсевічы (Слонімскі р-н). Пахаваны ў Слоніме.

 

1 траўня

 

1576 – Стэфан Баторы стаў каралём Рэчы Паспалітай.

1906 – У Гародні нарадзілася Аляксандра Бергман (дзявочае Кучкоўская), беларуская дзяячка КПЗБ, дасьледніца гісторыі, вязьніца савецкіх канцлягераў.

1931 – У Слоніме нарадзіўся Алег Лойка, беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец, перакладнік, пэдагог.

 

2 траўня

 

1447 – У Вільні Вялікі князь ВКЛ Казімер ІV Ягелёнчык выдаў прывілей, які замацоўваў шырокія правы баяр.

1920 – У Менску выйшаў першы нумар часопісу “Рунь” (рэдактар Янка Купала, выдавец Вацлаў Іваноўскі), выдаваўся да 4 ліп. 1920.

 

3 траўня

 

1722 – У Дзятлаве нарадзіўся Станіслаў Радзівіл, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ.

1791 – Вялікі Сойм Рэчы Паспалітай у Варшаве прыняў новую Канстытуцыю.

 

4 траўня

 

1799 – У мяст. Мір нарадзіўся Фларыян Бохвіц, асьветнік, філёзаф, пісьменьнік.

1863 – У баі пад Дубічамі (цяпер Летува) загінуў Людвік Нарбут, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1863 году.

 

5 траўня

 

1831 – У маёнтку Рутка (Наваградзкі пав.) нарадзіўся Уладыслаў Борзабагаты, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64, лекар, мэмуарыст.

1900 – У в. Клюшчаны (Астравецкі р-н) нарадзіўся Адольф Клімовіч, беларускі каталіцкі, грамадзкі дзеяч, журналіст, выдавец, вязень савецкіх канцлягераў.

1902 – У в. Трашчыцы (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Мікола Гарошка, дзеяч эміграцыі (ЗША), першы старшыня БАЗА.

1910 – У в. Кунцаўшчына (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Апанас Цыхун, беларускі краязнавец, пэдагог, пісьменьнік.

1968 – У Дзятлаве адчынены музэй народнай славы.

1978 – Адкрыўся Гарадзенскі Дзяржаўны унівэрсытэт імя Янкі Купалы.

 

6 траўня

 

1434 – Вялікі князь ВКЛ Жыгімонт Кейстутавіч у Троках выдаў прывілей, які быў скіраваны на зьяднаньне вакол яго феадалаў.

1761 – У в. Ясенцы (Вараноўскі р-н) нарадзіўся Станіслаў Юндзіл, прыродазнавец, дасьледнік расьліннага і жывёльнага сьвету Беларусі.

1924 (ці 1922) – У Лідзе нарадзіўся Данат Яцкевіч, удзельнік БКА, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Аўстралія).

1926 – У Вільні памёр Казімер Сваяк (сапр. Канстанцін Стаповіч), беларускі каталіцкі сьвятар, паэт. Нараджэнец в. Барані (Астравецкі р-н). Пахаваны на могілках Роса.

1938 – На піярскім касьцёле ў Лідзе была адчынена дошка ў гонар Людвіка Нарбута.

1965 – У Гародні на доме, дзе жыў Максім Багдановіч, адчынена мемарыяльная дошка.

 

7 траўня

 

Сьвята абраза Маці Божай Жыровіцкай.

1794 – Выданы Палянэцкі (каля мястэчка Палянэц) унівэрсал Тадэвуша Касьцюшкі – спроба рэфармаваньня становішча сялян у Рэчы Паспалітай.

1794 – Пад Палянамі (Ашмянскі пав.) адбылася бітва паміж паўстанцамі і расейскім войскам.

 

8 траўня

 

1551 – Памерла Барбара Радзівіл, вялікая княгіня літоўская, каралева польская. Жыла ў Геранёнах з 1538 па 1542.

1674-Каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім князем ВКЛ абраны Ян Сабескі (быў ім да 1696).

1896 – У в. Кавалішкі (Браслаўскі р-н) нарадзіўся Антон Дамброўскі, беларускі грэцка-каталіцкі дзеяч, філёзаф, тэоляг. З 1925 працаваў у Альбэртыне і Сынковічах.

 

9 траўня

 

1866 – У Гародні нарадзіўся Леў Бакст (сапр. Розэнберг), парыжскі жывапісец і графік, тэатральны мастак, заканадаўца моды.

 

10 траўня

 

1966 – У Лёндане (Вялікабрытанія) памёр Аркадзь Варава (нар. у 1918 у в. Вялікія Жухавічы, Карэліцкі р-н), удзельнік БКА, дзеяч эміграцыі (Вялікабрытанія), выдавец.

1986 – Памёр Аляксандар Карповіч, беларускі выдавец, актывіст КПЗБ. Нараджэнец в. Трашчычы (Карэліцкі р-н).

1998 – У Гародні памёр Уладзімір Шурпа, беларускі паэт, журналіст, пэдагог.

 

11 траўня

 

1989 – У Сібіры памёр Сяргей Гайка (нар. у 1912 у в. Ясьвілы, Вараноўскі р-н), беларускі журналіст, вязень ГУЛАГу.

 

12 траўня

 

1775 – У Гародні была заснаваная Вышэйшая мэдыцынская акадэмія.

 

13 траўня

 

Сьвята Гарадзенскай грэцка-каталіцкай парафіі Зьяўленьня Маці Божай у Фаціме.

1840 – У фальв. Кункулка (Лідзкі пав.) нарадзіўся Цітус Далеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64.

1870 – У сядзібе Ізабэлін (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Аляксандар Турчыновіч (згінуў бязь вестак пасьля 1917), беларускі гісторык, краязнавец, пэдагог.

1879 – У в. Задзьвеі (Наваградзкі пав.) нарадзіўся Янка Серада (згінуў бязь вестак пасьля 19.11.1943), дзеяч беларускага нацыянальнага руху, страшыня прэзыдыюму Рады БНР.

1875 – У маёнтку Ендрыхоўцы (Ваўкавыскі р-н) нарадзіўся Станіслаў Жукоўскі (загінуў у гітлераўскім канцлягеры Прушкава ў жн. 1944), беларуска-польскі мастак.

1931 – У в. Казулішкі (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Вацлаў Дзежыц, беларускі краязнавец.

 

14 траўня

 

1613 – Мястэчка Жыровічы атрымала Магдэбургскае права.

1995 – У Беларусі адбыўся антыканстытуцыйны рэфэрэндум, які зьмяніў дзяржаўную сымболіку, надаў расейскай мове статус дзяржаўнай, зрабіў зьмены ў Канстытуцыю, надаўшы права прэзыдэнту распускаць парлямант, пастанавіў пра эканамічную інтаграцыю з Расеяй.

 

15 траўня

 

1909 – У в. Бойдаты (Ваўкавыскі р-н) нарадзіўся Язэп Найдзюк (Александровіч), дзеяч заходнебеларускага вызвольнага руху, выдавец, гісторык. Аўтар кнігі “Беларусь учора і сяньня”.

1912 – У в. Чамяры (Слонімскі р-н) нарадзіўся Анатоль Іверс (сапр. Іван Міско), беларускі паэт.

1916 – У в. Запольле (Наваградзкі р-н) нарадзілася Ніна Тарас, беларуская паэтка.

1944 – У в. Занюкі (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Антон Сьцяпура, дзеяч беларускага руху ў Гародні, сябра БНФ.

 

16 траўня

 

1686 – Паміж Рэччу Паспалітай і Расеяй заключаны “Вечны мір”.

1916 – Памёр Валер’ян Вільчэўскі, лекар, удзельнік паўстаньня 1863-64 у атрадзе Францішка Юндзіла ў Слонімскім пав. Нараджэнец в. Сянно (Наваградзкі р-н).

1986 – У Гародні адчынены Дом-музэй Максіма Багдановіча.

 

17 траўня

 

1934 – Расстраляны Алесь Салагуб, беларускі паэт, публіцыст. Нараджэнец в. Зарудзічы (Смургонскі р-н).

 

18 траўня

 

Міжнародны дзень музэяў.

1910 – Памерла Эліза Ажэшка, польска-беларуская пісьменьніца, удзельніца паўстаньня

1863-64. З 1869 жыла ў Гародні. Пахавана на старых каталіцкіх могілках у Гародні.

 

19 траўня

 

Сьвята Слонімскай грэцка-каталіцкай парафіі Сьвятой Тройцы.

1780 – Нарадзіўся Людвік Міхал Пац, вайсковы дзеяч, удзельнік паўстаньня 1830-31. Валодаў маёнткам Ражанка (Шчучынскі р-н), меў палац у Гародні.

1792 – Каля Міру адбылася бітва беларуска-літоўскіх харугваў з расейскімі захопнікамі.

 

20 траўня

 

1299 – Памёр Даўмонт, князь нальшчанскі і пскоўскі. Кананізаваны праваслаўнай царквой.

1907 – У в. Новая Каменка (Наваградзкі р-н) нарадзілася Ванда Банішэўская, сястра супольнасьці Сёстры ад Анёлаў, носьбітка стыгматаў, вязьня ГУЛАГу.

1965 – Памёр Антон Жэбрак, беларускі генетык, селекцыянер, грамадзкі дзеяч. Нараджэнец в. Збляны (Зельвенскі р-н).

1994 – У Жыровічах былі адсьвяткаваны 500-ыя ўгодкі з часу зьяўленьня Жыровіцкай Божай Маці і 520-ыя ўгодкі з часу заснаваньня манастыра.

 

21 траўня

 

1688 – У Дзятлаве нарадзіўся Мікалай Фаўстын Радзівіл, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ.

1923 – У в. Равяцічы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Міхась Капціловіч (памёр у Наваградку ў 1990-ых), настаўнік, удзельнік Саюзу Вызваленьня Беларусі, вязень савецкіх канцлягераў.

 

22 траўня

 

1792 – Ашмяны атрымалі герб.

1863 – У Вільні за падтрымку паўстанцаў расейскімі карнікамі расстраляны ксёндз Станіслаў Ішора. Служыў вікарыем у жалудоцкім касьцёле.

1863 – Пераможны бой паўстанцкіх атрадаў з расейскімі карнікамі ля вёскі Кадыш (Гарадзенскі р-н).

1899 – У в. Малыя Азяранкі (Ваўкавыскі р-н) нарадзіўся Мікола Чарнецкі, беларускі публіцыст, пэдагог, грамадзкі дзеяч.

1940 – У мясцовасьці Русальшчына невядомымі быў забіты Вацлаў Родзька, беларускі каталіцкі сьвятар. Працаваў у гарадзенскім фарным касьцёле, у 1920-28 служыў у Гальшанах (Ашмянскі р-н), з 1929 – у Старых Васілішках (Шчучынскі р-н), з 1937 – у Трабах (Івейскі р-н). Пахаваны пры касьцёле ў Трабах.

 

23 траўня

 

1761 – Шчучын атрымаў герб.

1888 – У Гародні нарадзіўся Караль Румель, першы алімпіец зь Беларусі (гульні 1912, Стакгольм), коннік-спартовец.

1946 – У менскай турме НКВД памёр Кастусь Езавітаў, дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня, публіцыст, перакладнік, пэдагог, гісторык. Пэўны час (канец 1918-пач. 1919) дзеіў у Гародні.

1967 – У Чыкага (ЗША) памёр Мікола Дзямідаў, вайсковы, грамадзка-палітычны дзеяч. У 1943 акруговы школьны інспэктар, арганізатар батальёну беларускай самааховы ў Лідзе.

1980 – У Гародні памёр Мікалай Марцінчык, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, лекар, вязень, савецкіх канцлягераў. Нараджэнец в. Кубельнікі (Бераставіцкі р-н).

 

24 траўня

 

Дзень славянскай пісьменнасьці.

1377 – Памёр Вялікі князь ВКЛ Альгерд.

1863 – У Вільні за чытаньне ў Вавёрскім касьцёле (Лідзкі р-н) Маніфэсту паўстаньня

расстраляны ксёндз Раймунд Зямацкі.

1930 – У Наваградку нарадзілася Галіна Русак (дзявоч. Родзька), беларуская мастачка-эмігрантка (з 1949 жыла ў ЗША).

1963 – У Гародні нарадзіўся Зьміцер Кісель, беларускі грамадзкі дзеяч, журналіст.

1983 – У Лёндане памёр Павал Навара, удзельнік БКА, дзеяч эміграцыі (Вялікабрытанія). Вучыўся ў Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі. Нараджэнец в. Купіск (Наваградзкі р-н). Пахаваны на могілках у р-не Фінчлі ў Лёндане.

1996 – У Гародні пачаўся І фэстываль нацыянальных культур (доўжыўся 24-26 траўня).

 

25 траўня

 

1792 – Геранёны атрымалі герб.

1868 – У Ваўкавыску нарадзіўся Давыд Яноўскі, адзін з мацнейшых шахматыстаў сьвету канца 19-пач. 20 ст., з 23 гадоў жыў у Францыі і ЗША.

1898 – У Ленчыцах (Польшча) нарадзіўся Канстанцін Кіслы, беларускі праваслаўны, грамадска-культурны дзеяч, кампазітар і дырыжор. У пачатку 1930-ых жыў і дзеіў у Слоніме.

1905 – У мяст. Казлоўшчына (Дзятлаўскі р-н) нарадзіўся Сяргей Хмара (сапр. Сіняк), беларускі пісьменьнік, паэт, журналіст, выдавец, з 1944 жыў у эміграцыі (Нямеччына, Канада).

1910 – У Гародні нарадзіўся Пётр Кас, амэрыканскі вучоны-хімік. Памёр у 1980-ыя.

1917 – Памёр Максім Багдановіч, беларускі паэт, перакладнік, крытык. Пахаваны ў Ялце на старых гарадскіх могілках. У Гародню пераехаў з бацькамі ў год нараджэньня.

1937 – У в. Янаўшчына (Зельвенскі р-н) нарадзіўся Сяргей Сідар, беларускі географ, пэдагог.

 

26 траўня

 

1873 – Памёр Міхаіл Дзьмітрыеў (нар. у 1832 у Пецярбургу), расейска-беларускі этнограф, фальклярыст, пэдагог. Быў дырэктарам гімназіі ў Наваградку, першым дырэктарам (1867-73) Гарадзенскай дырэкцыі народных вучылішчаў. Пахаваны ў Гародні на старых праваслаўных могілках.

1994 – У Сыднэі (Аўстралія) у аўтамабільнай катастрофе загінуў Кастусь Сіткоўскі, беларускі настаўнік, эмігрант (Аўстралія). Нараджэнец Наваградку.

1999 – Памерла Лідзія Ялоўчык (у замужжы Лісок), беларуская пісьменьніца, паэтка,

пэдагог. Нараджэнка в. Марцянаўцы (Ваўкавыскі р-н).

 

27 траўня

 

1871 – У Францыі вэрсальцамі расстраляны Канстанцін Далеўскі (нар. у 1837 у фальв. Кункулка, Лідзкі пав.), удзельнік паўстаньня 1863-64.

1900 – У в. Макашы (Нясьвяжскі р-н) нарадзіўся Уладзімір Жылка, беларускі паэт, перакладнік, публіцыст, крытык. Скончыў вучэльню ў Міры.

1937 – У в. Мілявічы (Мастоўскі р-н) нарадзіўся Міхась Біч, беларускі гісторык.

1981 – Памёр Уладзімір Рубацкі, летувіска-беларускі сьпявак. Нараджэнец Ашмянаў.

 

28 траўня

 

1836 – У в. Субартоніс (Варэнскі р-н, Летува) нарадзіўся Ян Карловіч, лінгвіст, этнограф, фальклярыст, музыказнавец. Жыў у Вішневе (Смургонскі р-н).

1924 – У в. Мікалаева (Івейскі р-н) нарадзіўся Леанід Побаль, беларускі архэоляг.

 

29 траўня

 

1909 – У Ваўкавыску нарадзілася Яніна Жэймо, акторка тэатру і кіно.

 

30 траўня

 

1610 – Вялікі князь Жыгімонт ІІІ Ваза надаў Ліпнішкам магдэбургскае права.

1829 – Памёр Францішак Сапега, удзельнік паўстаньня 1794 году. Трымаў у Дзярэчыне

тэатар.

1862 – У Наваградку нарадзіўся Мікалай Лявонцьеў, вайсковец, падарожнік, дыплямат. Быў графам Абісінскай імпэрыі.

1976 – У Кінгстане (Антарыё, Канада) памёр Аляксей Грыцук, дзеяч беларускай эміграцыі (Канада). У 1930-ыя быў на вайсковай службе ў Лідзе.

2006 – У Гародні памёр Алесь Ліпень, беларускі мастак, скульптар.

 

31 траўня

 

1800 – У Варшаве памёр Міхал Казімер Агінскі (нар. у 1730, або 1728), магнат, Слонімскі стараста, вялікі гетман Літоўскі.

1924 – У Пазнані (Польшча) памёр Канстанцін Горскі, кампазытар, музыкант-скрыпач. Нараджэнец Ліды.

1938 –  Расстраляны Сямён Якубчык, беларускі гісторык, публіцыст. Нараджэнец в. Калантаі (Ваўкавыскі р-н).

1979 – У Амстэрдаме (штат Новы Ёрк, ЗША) памёр Францішак Чарняўскі, беларускі каталіцкі сьвятар, рэлігійна-асьветніцкі публіцыст, выдавец, дзеяч эміграцыі (Францыя, Бэльгія, ЗША). Нараджэнец в. Чухны (Смургонскі р-н).

 

1 чэрвеня

 

1434 – Памёр вялікі князь і кароль Ягайла (нар. каля 1348).

1891 – У Ліпнішках (Івейскі р-н) нарадзіўся Янка Францук, беларускі каталіцкі сьвятар, вязень савецкага канцлягеру.

1911 – У в. Чамяры (Слонімскі р-н) нарадзіўся Якуб Міско, беларускі пісьменьнік, журналіст.

1911 – У Гародні нарадзіўся Анатоль Марцінкевіч, адзін з пачынальнікаў беларускага баскетболу.

1970 – Памёр Тадэвуш Іваноўскі (Тадас Іванаускас), беларуска-летувіскі заоляг, пэдагог. Нараджэнец м. Лябёдка (Шчучынскі р-н).

 

2 чэрвеня

 

1926 – У в. Запольле (Наваградзкі пав.) нарадзіўся Пятро Рашэтнік, дзеяч нацыянальнага руху, сябра СБМ, вязень ГУЛАГу. Вучыўся ў Наваградку ў гімназіі і настаўніцкай семінарыі.

 

3 чэрвеня

 

1786 – У мяст. Жалудок (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Канстанцін Тызэнгаўз, асьветнік, прыродазнавец.

1863 – Ля вёскі Расолішкі (Ашмянскі пав.) адбыўся бой паміж паўстанцкім атрадам Зыгмунта Мінейкі і расейскім войскам.

1924 – У в. Глоўсевічы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Іван Тарасюк, удзельнік беларускага патрыятычнага падпольля на Слонімшчыне ў 1946-47.

1997 – У Атаве (Канада) памёр Янка Сурвілла, беларускі грамадзкі дзеяч, эмігрант (Нямеччына, Гішпанія, Канада). Нараджэнец в. Белевічы (Смургонскі р-н).

 

4 чэрвеня

 

1847 – У Варшаве памёр Стафан Грабоўскі, вайсковы дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794. Нараджэнец в. Асташына (Наваградзкі р-н).

1952 – У Чыкага памёр Язэп Варонка, беларускі палітычны дзеяч, журналіст, публіцыст, дзеяч эміграцыі (ЗША). Адзін з заснаваньнікаў у Гародні таварыства “Бацькаўшчына”.

1984 – Памёр Іван Хомчык, удзельнік беларускага патрыятычнага падпольля на Слонімшчыне ў 1946-47. Пахаваны на радзіме ў в. Глоўсевічы (Слонімскі р-н).

 

5 чэрвеня

 

1792 – Мястэчка Цырын атрымала герб.

1863 – За ўдзел у паўстаньні расстраляны Альбэрт Ласковіч, уладаньнік маёнтку

Кір’янаўцы (Лідзкі р-н).

1870 – У в. Барацін (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Зыгмунт Лазінскі, каталіцкі сьвятар, біскуп.

1911 – У в. Копцевічы (Смургонскі р-н) нарадзіўся Адам Дасюкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, журналіст.

 

6 чэрвеня

 

1633 – Мястэчка Ліпнішкі (Івейскі р-н) атрымала герб.

1819 – У Сьвіслачы адкрылася гімназія.

1841 – У маёнтку Мількаўшчына (Гарадзенскі р-н), нарадзілася Эліза Ажэшка (дзявочае Паўлоўская, польска-беларуская пісьменьніца, удзельніца паўстаньня 1863-64.

1863 – У Магілёве расейскімі карнікамі расстраляны (ці 18 чэрв.) Ільдафонс Анцыпа (нар у 1815 (?) у в. Мілавань каля Гародні), публіцыст удзельнік паўстаньняў 1830-31,1863 гг., палявы камандзір. Вучыўся ў Слоніме.

2011 – У Менску памёр Уладзімір Конан, філосаф, літаратуразнавец, культуролаг, публіцыст. Нараджэнец в. Вераскава (Наваградзкі р-н).

 

7 чэрвеня

 

1492 – У Гародні памёр Казімер Ягелончык, вялікі князь ВКЛ (1440-92).

1563 – Жыгімонтам ІІ Аўгустам выданы Віленскі прывілей, які параўняў у ВКЛ у правох праваслаўных, каталікоў, пратэстантаў.

1825 – У мяст. Тургелі (цяпер Летува) нарадзіўся Эдвард Паўловіч, мэмуарыст, мастак, асьветнік, удзельнік паўстаньня 1863-64. Вучыўся ў Жыровічах і Слоніме.

1880 – У маёнтку Лябёдка (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Вацлаў Іваноўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, адзін з ствараньнікаў Беларускай сацыялістычнай Грамады, асьветнік, выдавец, міністар асьветы ў Радзе БНР, бурмістар Менску (1941-43).

1984 – Памёр Іван Мазалеўскі (нар. у 1894 у в. Вайнілавічы Мастоўскага р-ну), беларускі народны казачнік.

 

8 чэрвеня

 

1895 – У в. Погіры (Дзятлаўскі р-н) нарадзіўся Ігнат Дварчанін, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, літаратуразнавец, паэт, пэдагог.

 

9 чэрвеня

 

1728 – Нарадзіўся Казімер Рагоўскі, езуіцкі тэоляг, філёзаф, пэдагог. Вучыўся і працаваў у Слоніме, выкладаў у Наваградку.

1809 – Памёр Францішак Хамінскі (дата нар. невядомая), пісьменнік, грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся на Слонімшчыне.

1915 – У в.Клімавічы (Лідзкі р-н) нарадзілася Людміла Жамойціна (па мужу-Янкоўская), беларуская настаўніца, у 1939-41 працавала ў Лідзе, пасьля вайны ў эміграцыі (Польшча).

1919 – На зьезьдзе была ўтворана Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гарадзеншчыны.

1929 – У Гародні пачаўся так званы працэс 75-і – суд, арганізаваны польскімі ўладамі над дзеячамі заходнебеларускага вызвольнага руху (доўжыўся да 21 чэрвеня 1929 г.).

 

10 чэрвеня

 

1794 – У Гародні ўтвораная Цэнтральная дэпутацыя Вялікага Княства Літоўскага –  выканаўчы орган паўстаньня 1794 г.

1923 – Памёр Міхал Федароўскі, фальклярыст, этнограф, архэоляг, калекцыянэр, які шмат часу працаваў на Гарадзеншчыне.

 

11 чэрвеня

 

1976 – Памёр Леанард Чарняк, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар. Нараджэнец в. Дордзішкі (Смургонскі р-н). Вучыўся ў Ашмянах, працаваў у Эйшышках, з 1920 у Смургонях, у 1933-36 у Трабах.

1978 – У Лайле (штат Ілінойс) памёр Янка Тарасевіч, рэлігійны і грамадзкі дзеяч беларускага замежжа (Канада, Швайцарыя, ЗША), тэоляг. Нараджэнец в. Клешнякі (Шчучынскі р-н).

 

12 чэрвеня

 

1895 – У фальв. Кур’янаўшчына (Лагойскі р-н) нарадзіўся Леапольд Родзевіч (загінуў пасьля 1938 у савецкім канцлягеры), беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, драматург, публіцыст, паэт. У 1924 кіраваў Гарадзенскай арганізацыяй КПЗБ.

1987 – Адбылася устаноўчая канферэнцыя Гарадзенскага абласнога аддзялення Беларускага Фонду Культуры (БФК). Старшынём абраны Сяргей Габрусевіч.

 

13 чэрвеня

 

1859 – У Лідзе нарадзіўся Канстанцін Горскі, кампазытар, музыкант-скрыпач.

1943 – У в. Васілішкі (Шчучынскі р-н) польскімі падпольнікамі забіты Юльян Саковіч, дзеяч беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, актывіст ТБШ і КПЗБ, Беларускай народнай самапомачы.

1999 – У Варшаве Папа Ян Павал ІІ абвесьціў пра 108 новых блаславёных, мучанікаў ІІ сусьветнай вайны. Сярод іх 12 асобаў зь Беларусі.

 

14 чэрвеня

 

1634 – Паміж Рэччу Паспалітай і Расейскай дзяржавай была падпісана Палянаўская мірная дамова.

1900 – У в. Несьцяровічы (Сьвіслацкі р-н) нарадзіўся Міхась Забэйда-Суміцкі, беларускі сьпявак, пэдагог, дзеяч эміграцыі.

1903 – Памёр Ян Карловіч, лінгвіст, этнограф, фальклярыст, музыказнавец. Жыў у Вішневе (Смургонскі р-н).

1987 – У Лёндане памёр Кастусь Глінскі, юрыст, вязень савецкага канцлягеру, ваяваў у Арміі Андэрса, дзеяч эміграцыі (Вялікабрытанія). У 1930-ых працаваў суддзём у Ашмяне.

1997 – У Карэлічах прайшлі міжнародныя чытаньні, прысьвечаныя Ігнату Дамэйку. Заснаваньне ў Медзьвядцы музэя Дамэйкі.

 

15 чэрвеня

 

1896 – У мяст. Любча (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Павал Каравайчык, беларускі культурны дзеяч, пісьменьнік.

 

16 чэрвеня

 

1931 – У Вільні з-за перасьледу польскімі ўладамі застрэліўся Францішак Рамейка, беларускі каталіцкі сьвятар. У 1909-10 працаваў у Іўі.

1955 – У Нью Ёрку памёр Васіль Рагуля, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, пасол польскага сойму, пэдагог, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Бэльгія, ЗША). Нараджэнец в. Ачукевічы (Наваградзкі р-н).

1999 – Памёр Мікола Нікан, настаўнік, вайсковец, дзеяч беларускай эміграцыі (Вялікабрытанія, Аўстралія). Выкладаў у 1930-ыя на настаўніцкіх курсах у Гародні. Пахаваны ў Мэльбурне.

 

17 чэрвеня

 

1793 – У Гародні пачаўся апошні сойм Рэчы Паспалітай. Зацьвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай і прыняў новую канстытуцыю.

1848 – Памёр Максіміліян Рыла, філёзаф, архэоляг, каталіцкі місіянэр на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы. Нараджэнец мяст. Падароск (Ваўкавыскі р-н).

1938 – У Омску расстраляны Аркадзь Смоліч, беларускі нацыянальна-дзяржаўны дзеяч БНР, вучоны ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, географ, картограф. У ліст.-сьнежн. 1918 па даручэньні ўраду БНР працаваў у Гародні.

1958 – У Рызе памёр Уладзімір Пігулеўскі, беларускі грамадзкі дзеяч, пісьменьнік. Нараджэнец Гародні.

2006 – Памёр Іван Сяргейчык, беларускі празаік, паэт, вайсковец. Пахаваны ў Слоніме.

 

18 чэрвеня

 

1806 – У маёнтку Парэчча (Слонімскі р-н) нарадзіўся Міхал Валовіч, арганізатар нацыянальна-вызвольнага руху, удзельнік паўстаньня 1830-31.

1889 – У Ваўкавыску нарадзіўся Уладзімер Каліноўскі (расстраляны ў савецкім зьняволеньні (1940-?)), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст.

1911 – У в. Мінкі (Смургонскі р-н) нарадзіўся Аляксандар Шыдлоўскі, беларускі культурны дзеяч, кампазітар.

 

19 чэрвеня

 

1669 – Каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім князем ВКЛ абраны Міхал Вішнявецкі (кіраваў да 10.11.1673).

1912 – У мяст. Радунь (Вараноўскі р-н) нарадзіўся Пятро Бітэль, беларускі пісьменьнік, паэт, перакладнік, пэдагог, праваслаўны сьвятар.

1914 – У Ашмяне нарадзіўся Уладзімір Рубацкі, летувіска-беларускі сьпявак.

1924 – У в. Бычкі (Ушацкі р-н) нарадзіўся Васіль Быкаў, народны пісьменьнік Беларусі. З 1947 па 1978 жыў і працаваў у Гародні.

1941 – Дэпартацыя з тэрыторыі Заходняй Беларусі сябраў некамуністычных грамадзкіх і палітычных арганізацый.

 

20 чэрвеня

 

1566 – У Грыпсхольме (Швэцыя) нарадзіўся Жыгімонт ІІІ Ваза, вялікі князь ВКЛ і кароль польскі ў 1587-1632 гг.

1794 – Каля Міру адбыўся бой паміж паўстанцамі Касьцюшкі і расейскім войскам.

1914 – У в. Дзяляцічы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Кастусь Чабатар, удзельнік БКА, дзеяч беларускай эміграцыі (Аўстралія).

1925 – У в. Белевічы (Смургонскі р-н) нарадзіўся Янка Сурвілла, беларускі грамадзкі дзеяч, эмігрант (Нямеччына, Гішпанія, Канада).

2005 – Памерла Аляксандра Бергман, беларуская дзяячка КПЗБ, дасьледніца гісторыі, вязьніца савецкіх канцлягераў. Нараджэнка Гародні.

 

21 чэрвеня

 

1741 – У Ліёне (Францыя) нарадзіўся Жан-Эмануіл Жылібэр, французкі прыродазнавец, вучоны, які працаваў у Гародні і Вільні.

1948 – У Менску нарадзіўся Ян Матусевіч, уніяцкі сьвятар, дэкан Беларускай Грэцка-Каталіцкай царквы. З 1980 па красавік 1990 жыў і працаваў у Барунах.

1967 – У Вільні памёр Фэлікс Стацкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, пэдагог, актывіст Грамады і ТБШ. Нараджэнец Шчучына.

 

22 чэрвеня

 

1905 – Памёр Вільгельм Краеўскі, арганізатар шкляной вытворчасьці на Лідчыне.  Пахаваны на могілках паблізу в. Агароднікі (Лідзкі р-н).

1919 – У Гародні выйшла газэта “Родны край” (выдавалася да 19.7.1919, была забароненая на 6-ым нумары).

1941 – Напад фашысцкай Германіі на СССР. Працяг другой сусветнай вайны на тэрыторыі Гарадзеншчыны.

1943 – На Беларусі была ўтворана моладзевая патрыятычная арганізацыя – Саюз Беларускай Моладзі (СБМ, дзеіў у Беларусі да ліпеня 1944).

1993 – У Менску ў фінале Кубку Беларусі па футболе гарадзенскі “Нёман” перамог рэчыцкі “Ведрыч” – 2:1 і ўпершыню заваяваў трафей.

2003 – У шпіталі ў Бараўлянах (Менскі р-н) памёр Васіль Быкаў, народны пісьменьнік Беларусі. З 1947 па 1978 жыў і працаваў у Гародні. Пахаваны ў Менску.

 

23 чэрвеня

 

1792 – Мястэчка Радунь (Вараноўскі р-н) атрымала герб.

 

24 чэрвеня

 

1767 – У в. Асташына (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Стафан Грабоўскі, вайсковы дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794.

1812 – На Беларусь увайшлі войскі Напалеона, пачалася вайна 1812 году.

1863 – У Лідзе за чытаньне маніфэсту паўстаньня ў в. Ішчална (Шчучынскі р-н) расстраляны ксёндз Адам Фалькоўскі.

1941 – Войскі фашыстоўскай Нямеччыны захапілі Гародню.

 

25 чэрвеня

 

1652 – Мястэчка Жыровічы (Слонімскі р-н) атрымала Магдэбургскае права.

1660 – Адбыліся бітвы войскаў Рэчы Паспалітай з расейцамі пад Зельвай, Галынкай, Дзярэчынам.

1685 – Мястэчка Астрына (Шчучынскі р-н) атрымала гарадзкія правы.

1794 – Бой паміж паўстанцамі Касьцюшкі і расейскім войскам ля мястэчка Солы (Смургонскі р-н).

1840 – Расейскай імпэрыяй было спынена дзеяньне Статута ВКЛ 1588 у Гарадзенскай, Віленскай і Менскай губернях.

1894 – У в. Мішуковічы (Івейскі р-н) нарадзіўся Антон Ус, беларускі і расейскі грамадзка-культурны дзеяч.

 

26 чэрвеня

 

1819 – У Вільні памёр Францішак Нарвойш, асьветнік, багаслоў, філёзаф, матэматык. Жыў і працаваў у Гародні.

1863 – Расейскімі карнікамі ў ваколіцах Наваградку па загадзе Міхаіла Мураўёва расстраляны Адам Пуслоўскі (нарадзіўся ў 1842 (?) на Наваградчыне), удзельнік вызвольнага паўстаньня. Пахаваны ля в. Сенна (Наваградзкі р-н).

1932 – У Польшчы памёр Вінцук Гарасімовіч, беларускі грамадзка-рэлігійны дзеяч, рыма-каталіцкі сьвятар. Нарадзіўся ў 1870 у мяст. Мір.

1968 – Памёр Сьцяпан Войтанка, праваслаўны сьвятар (вучыўся ў Гародні, працаваў у Дварцы і Марозавічах Дзятлаўскага р-ну), дзеяч Беларускай Аўтакефальнай Царквы ў ЗША.

 

27 чэрвеня

 

1697 – Каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім князем ВКЛ абраны Аўгуст ІІ Моцны (кіраваў да 1733).

1784 – Нарадзіўся (Піншчына) Леан Бароўскі, літаратуразнавец, педагог. У 1807-11 быў выкладнікам паэтыкі і рыторыкі ў Сьвіслацкай гімназіі.

1919 – У в. Бігосава (Віцебшчына) бальшавікамі расстраляны Міхал Буклярэвіч, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч. 24.3.1920 урачыста перапахаваны ў Іказьні (Браслаўскі р-н). Нараджэнец в. Лінгі (Вараноўскі р-н).

1933 – У в. Мінявічы (Мастоўскі р-н) самагубствам скончыў Міхась Явар (сапр. Карась), беларускі паэт, удзельнік Грамады, ТБШ. Пахаваны ў Навасёлках (Мастоўскі р-н).

 

28 чэрвеня

 

1931 – У Наваградку адчынены курган Адама Міцкевіча.

1932 – У в. Катчыно (Мастоўскі р-н) нарадзіўся Пётр Марціноўскі, беларускі пэдагог, краязнавец, літаратуразнавец, кіраўнік Зельвенскага літаратурнага аб’яднаньня.

 

29 чэрвеня

 

1440 – Вялікім князем ВКЛ абраны Казімер IV Ягелончык, малодшы сын Ягайлы і Соф’і Гальшанскай.

1925 – У Менску нарадзіўся Юры Астроўскі, беларускі біяхімік, акадэмік, грамадзкі дзеяч. Жыў і працаваў у Слоніме, Гародні.

1940 – Дэпартацыя з тэрыторыі Заходняй Беларусі бежанцаў.

1974 – У Карэлічах адчынены краязнаўчы музэй.

 

30 чэрвеня

 

1866 – Памёр Антон Глінскі (нар. у 1797), беларуска-польскі пісьменьнік, фальклярыст, перакладнік. Нараджэнец Шчорсаў.

 

1 ліпеня

 

1569 – Была падпісана Люблінская ўнія – міжнародна-прававы акт аб’яднаньня ВКЛ з Польшчай у фэдэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалітую.

1812 – Напалеон абвесьціў узнаўленьне Вялікага Княства Літоўскага і стварыў часовы ўрад ВКЛ.

1890 – Памёр Апалін Гофмейстар (нар. у 1825 у Берасьці), дзеяч вызвольнага руху ў 1840-60-ыя). Пад час паўстаньня 1863-64 цывільны начальнік Гарадзенскага ваяводзтва.

1902 – У Адэсе нарадзіўся Антон Карніцкі, беларускі мастак. Жыў і працаваў у Слоніме.

1904 – У Гародні нарадзіўся Генрык Глябовіч, рэлігійны дзеяч, сьвятар, тэоляг.

 

2 ліпеня

 

1989 – У Лідзе адкрыты помнік Адаму Міцкевічу (скульптар Валер’ян Янушкевіч).

1996 – Адбылося адраджэньне традыцыйнага паломніцтва да цудатворнай іконы Маці Божай Будслаўскай. З гэтага года адбываюцца штогадовыя пілігрымкі вернікаў з усёй Беларусі.

 

3 ліпеня

 

1792 – Адбылася бітва пад Зельвай, расейскія войскі занялі Зельвеншчыну.

1910 – У в. Міхнаўка (Беласточчына) нарадзіўся Аляксей Грыцук, дзеяч беларускай эміграцыі (Канада). У 1930-ыя быў на вайсковай службе ў Лідзе.

 

4 ліпеня

 

1910 – У Парыжы памёр Мікалай Лявонцьеў, вайсковец, падарожнік, дыплямат. Быў графам Абісінскай імпэрыі. Нараджэнец Наваградку.

1991 – У Гародні адчынены абласны лялечны тэатар.

 

5 ліпеня

 

1772 – Расея, Аўстра-Венгрыя, Прусія заключылі ў Пецярбургу трактат пра падзел Рэчы Паспалітай (першы падзел).

1996 – У Вялікай Бераставіцы адчынены раённы гісторыка-краязнаўчы музэй.

1998 – У Лідзе выйшаў 1-ы нумар літаратурна-мастацкага часопісу “Ад лідскіх муроў”.

 

6 ліпеня

 

1253 – Вялікі князь ВКЛ Міндоўг прыняў тытул караля, каранаваны ў Наваградку.

1984 – У Воршы памёр Аляксандар Вернікоўскі, беларускі праваслаўны сьвятар, вязень ГУЛАГу. Служыў з 1950-ых у Дварцы (Дзятлаўскі р-н).

 

7 ліпеня

 

1572 – Памёр Жыгімонт ІІ Аўгуст, вялікі князь ВКЛ і кароль польскі ў 1548-72 гг, фармальна з 1529. Скончылася дынастыя Ягайлавічаў, якая кіравала ў ВКЛ і Польшчы 186 гадоў.

1633 – У Вільні памёр Леў Сапега, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, канцлер, магнат. Пахаваны ў крыпце касьцёлу Сьв. Міхала.

1796 – У в. Малюшычы (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Ян Чачот, асьветнік, паэт, фальклярыст, філямат.

1955 – Памёр Іван Макей (нар. у Дзярэчыне ў 1882), беларускі народны казачнік. Жыў у Алексічах (Зельвенскі р-н).

 

8 ліпеня

 

1993 – У Менску пачаўся Першы зьезд беларусаў сьвету (доўжыўся 8-10 ліпеня).

 

9 ліпеня

 

1863 – У Вільні павешаны Зыгмунт Серакоўскі, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня.

 

10 ліпеня

 

1795 – У Гародні было заснавана Вярхоўнае літоўскае кіраваньне.

1830 – Памёр Людвік Сабалеўскі, філёляг, бібліёграф. Працаваў у Шчорсах (Наваградзкі р-н).

1863 – У Ваўкавыску быў расстраляны Станіслаў Завістоўскі, адстаўны штабс-капітан, камандаваў паўстанцкім атрадам у Гародні.

1900 – У в. Стаўрова (Браслаўскі р-н) нарадзіўся Пётра Сергіевіч, беларускі мастак. На Гарадзеншчыне расьпісаў касьцёлы ў Жодзішках, Солах (Смургонскі р-н), Поразаве (Сьвіслацкі р-н).

 

11 ліпеня

 

1496 – Гародня атрымала поўнае Магдэбургскае права.

1969 – Памёр Данат Яцкевіч, удзельнік БКА, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Аўстралія). Нараджэнец Ліды.

 

12 ліпеня

 

1913 – У мяст. Ілья (Вялейскі р-н) нарадзіўся Уладзімір Голасаў (загінуў пасьля 1944 у савецкім канцлягеры), беларускі праваслаўны сьвятар, вязень ГУЛАГу. Служыў у 1934-ым у в. Ятвеск (Шчучынскі р-н).

1941 – Фашыстоўскі акупацыйны рэжым зьмяніў адміністрацыйныя межы Беларусі ў бок іх скарачэньня. У выніку значная частка Гарадзеншчыны адышла да Прусіі (Райху), некаторыя раёны – да Летувы.

1958 – У Слоніме нарадзіўся Павал Лойка, беларускі гісторык.

 

13 ліпеня

 

1592 - Памёр Альбрыхт Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Валодаў маёнткамі Лаздуны, Геранёны (Івейскі р-н).

1704 – Каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім князем ВКЛ абраны Станіслаў Ляшчынскі.

1866 – У в. Нача (Ляхавіцкі р-н) нарадзіўся Напалеон Чарноцкі, беларускі публіцыст, перакладнік.        З 1936 да сьмерці жыў у в. Вялікая Лябёдка (Шчучынскі р-н).

1943 – Каля вёскі Навумавічы (Гарадзенскі р-н) гітлераўцамі была расстраляная Марыяна Бярнацкая (дзявочае Чакала, нар. у 1888 у Ліпску каля Ломжы, Польшча), якая ахвяравала жыцьцём за іншага чалавека. 13.6.1999 была беатыфікавана каталіцкім касьцёлам.

1990 – У Вільні памёр Янка Багдановіч, беларускі пісьменьнік, мемуарыст, вязень савецкіх канцлягероў. Выхоўваўся ў Барунскім дзіцячым прытулку. Пахаваны на віленскіх могілках Саўлес.

2008 – Памёр Віктар Дубіцкі, беларускі настаўнік, сябра КХП БНФ. Нараджэнец в. Сьліжы Пескаўскія (Мастоўскі р-н). Пахаваны на праваслаўных могілках у Луне (Мастоўскі р-н).

 

14 ліпеня

 

1992 – У Гародні памёр Аляксей Карпюк, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Пахаваны на могілках па прасп. Касманаўтаў.

1994 – У Сэйнт-Кэтэрынзе (Канада) памёр Пётр Конюх, беларускі сьпявак, дзеяч эміграцыі (Італія, Бэльгія, ЗША, Канада). Пахаваны на беларускіх могілках у Нью-Брансьвіку (ЗША). Нараджэнец в. Турэц (Карэліцкі р-н).

2007 – Каля ўезду ў Ваўкавыск пастаўлены і асьвечаны крыж у памяць ахвяраў таталітарных рэжымаў XX стагоддзя.

 

15 ліпеня

 

1410 – Адбылася Грунвальдзкая бітва, разгром Тэўтонскага ордэну войскам ВКЛ.

1678 – У мяст. Гальшаны (Ашмянскі р-н) нарадзіўся Анастаз Кярсьніцкі (пам. у 1733), каталіцкі тэоляг, правазнавец, пэдагог, пісьменьнік

1876 – У фальв. Пешчын (Шчучынскі р-н) нарадзілася Цётка (сапр. Алаіза Пашкевіч, у замужжы Кайрыс), беларуская грамадзка-палітычная дзяячка, паэтка, асьветніца, выдавец.

1903 – На хутары Лагуцева (Дзятлаўскі р-н) нарадзілася Алена Лябецкая, дзяячка ТБШ.

 

16 ліпеня

 

1874 – У Брусэлі памёр Віктар Гельтман, публіцыст, удзельнік паўстаньня 1830-31. Разам з братам Язэпам стварыў у 1819 г. у Сьвіслацкай гімназіі тайную патрыятычную арганізацыю.

1976 – У Нью Ёрку (ці Хэўтгопне) памёр Янка Станкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, мовазнавец, гісторык, перакладнік, выдавец, публіцыст, пэдагог, дзеяч эміграцыі (Нямеччына, ЗША). Нараджэнец в. Арляняты (Смургонскі р-н).

 

17 ліпеня

 

1919 – Урад Літоўска-Беларускай рэспублікі спыніў сваю дзейнасьць.

1998 – Памёр Сяргей Сідар, беларускі географ, пэдагог. Нараджэнец в. Янаўшчына (Зельвенскі р-н).

 

18 ліпеня

 

1946 – У савецкім зьняволеньні памёр Альбін Ярашэвіч (нар. у 1879 у Сакольскім пав.), беларускі каталіцкі тэоляг, грамадзкі дзеяч, вязень фашыстоўскіх і савецкіх турмаў. Працаваў сьвятаром Ваўкавыскага фарнага касьцёлу ў 1927-37.

1964 – Памерла Любоў Мазалеўская, беларуская артыстка, рэжысёрка, пэдагог. Нараджэнка в. Каўшова (Мастоўскі р-н).

 

19 ліпеня

 

1635 – Памёр Павал Стафан Сапега (нар. у 1565), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, падканцлер. Жыў і пахаваны ў Гальшанах.

1912 – У в. Мондзіна (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Аляксей Анішчык, беларускі

краязнавец, пэдагог, пісьменьнік.

1919 – У Варшаве памёр Юзаф Беркман, жывапісец, удзельнік паўстаньня 1863-64, ваяваў на Ашмяншчыне.

1927 – У в. Загора (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Міхась Саўка, беларуска-бэльгійскі мастак-рэстаўратар, мастацтвазнавец, архэоляг.

1943 – У савецкім канцлягеры загінуў Сяргей Дарожны (сапр. Серада), беларускі пісьменьнік, перакладнік. Нараджэнец Слоніму.

 

20 ліпеня

 

1889 – Памёр Фёдар Турук, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, гісторык, пэдагог. Нараджэнец в. Балотца (Наваградзкі р-н).

1950 – У Гародні адчынены сельскагаспадарчы інстытут (цяпер – аграрны ўнівэрсытэт).

 

21 ліпеня

 

1770 – Памёр Ульрык Крыштап Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, пісьменьнік. Нараджэнец Дзятлава.

1860 – У Вільні (паводле інш. зьв. у маёнтку Ярылаўка) нарадзіўся Антон Каменскі, графік і жывапісец. Жыў у Ярылаўцы (Ваўкавыскі р-н).

2008 – У Баранавічах памёр Пятро Рашэтнік, дзеяч нацыянальнага руху, сябра СБМ, вязень ГУЛАГу. Вучыўся ў Наваградку ў гімназіі і настаўніцкай семінарыі. Пахаваны ў Баранавічах.

 

22 ліпеня

 

1831 – У Наваградак увайшлі паўстанцы супраць расейскай акупацыі.

 

23 ліпеня

 

1906 – У в. Мяльканавічы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Антон Валынчык, беларускі хормайстар, кампазытар, пэдагог.

1996 – У Гародні была адчынена аптэка-музэй (у будынку езуіцкага кляштара – найстарэйшая аптэка ў Беларусі).

 

24 ліпеня

 

Дзень зьяўленьня гравюры Мацея Цюндта “Старажытная Гародня”.

1820 – У Пружанах нарадзіўся Люцыян Крашэўскі, мастак, фатограф, удзельнік паўстаньня 1863-64. Вучыўся ў Сьвіслачы.

1896 – У мяст. Нягневічы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Аляксандар Орса, беларускі пэдагог, доктар прыродазнаўства, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, ЗША).

1925 – Альбэртын атрымаў статус першага ў Беларусі прыходу грэцка-каталіцкага абраду.

 

25 ліпеня

 

1884 – У Вільні нарадзіўся Аляксандар Вернікоўскі, беларускі праваслаўны сьвятар, вязень ГУЛАГу. Служыў з 1950-ых у Дварцы (Дзятлаўскі р-н).

1919 – Памёр Іван Хлябцэвіч (нар. у 1857 у в. Сядзельнікі, Ваўкавыскі р-н), беларускі праваслаўны духоўнік, краязнавец, публіцыст.

1984 – Памёр Уладзімір Караткевіч, народны пісьменьнік Беларусі. Пахаваны ў Менску на Усходніх могілках.

1993 – У Лідзе усталяваны помнік Францішку Скарыну (скульптар – Валер’ян 

Янушкевіч).

1997 – У ЗША памерла Натальля Арсеньнева, беларуская паэтка, дзяячка беларускай эміграцыі (ЗША). У 1922-24 жыла ў Слоніме.

2006 – У Менску памёр Янка Брыль, беларускі народны пісьменьнік. Перыядычна жыў у Загоры (Карэліцкі р-н). Пахаваны ў Калодзішчах пад Менскам.

 

26 ліпеня

 

1511 – Наваградак атрымаў Магдэбургскае права.

1592 – Памёр Ян Кішка (нар. каля 1540), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, заснаваньнік Івейскай

арыянскай школы.

1792 – Мястэчка Астрына (Шчучынскі р-н) атрымала герб.

1933 – У Гародні памёр Францішак Грынкевіч, беларускі рэлігійны і культурны дзеяч. У 1909-12 кіраўнік Гарадзенскага гуртка беларускай моладзі. Пахаваны на старых гарадзенскіх каталіцкіх могілках.

1978 – Памёр Аляксей Васіленя, грамадзка-палітычны дзеяч, у другую сусьветную вайну кіраўнік Беларускай Народнай самапомачы ў Слоніме, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Аўстралія). Пахаваны на могілках Роквуд у Сыднэі.

 

27 ліпеня

 

1891 – Памерла Бірута (Амелія Даравінская, нар. каля Вільні, 1863), фальклярыстка, этнографка. Жыла і працавала ў Лідскім пав.

1910 – Памёр Уладыслаў Дыбоўскі, удзельнік паўстаньня 1863-64, заоляг, батанік,

палеантоляг, мінералёг, фальклярыст. З 1878 - да пач. 1900-ых жыў у Нянькаве (Наваградзкі р-н). Пахаваны ў маёнт. Войнава пад Любчай.

1944 – Нарадзіўся Валянцін Шаўцоў, беларускі пэдагог. Працаваў у Гародні, быў дырэктарам СШ №9.

1988 – Памёр Серафім Татарын, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, актывіст Грамады і

ТБШ. Нараджэнец Вострава (Зельвенскі р-н).

1990 – Вярхоўным Саветам была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным суверэнітэце

Рэспублікі Беларусь.

1995 – Актывісты лідзкіх грамадзкіх арганізацый усталявалі два крыжы на магіле паўстанцаў 1863 году на полі бою паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы.   

 

28 ліпеня

 

1812 – У Варшаве нарадзіўся Юзаф Ігнацы Крашэўскі, пісьменьнік, гісторык, грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў Сьвіслачы.

1879 – У в. Ачукевічы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Васіль Рагуля, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, пэдагог, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Бэльгія, ЗША).

 

29 ліпеня

 

1960 – Памёр Тодар Данілюк, беларускі рэлігійны і вайсковы дзеяч, адзін з ствараньнікаў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, з 1950 жыў ў ЗША. Пахаваны на беларускіх могілках у Нью-Брансьвіку. Нараджэнец в. Сурынка (Слонімскі р-н).

 

30 ліпеня

 

1917 – Памёр Ян Курчэўскі (нар. у 1854 у мяст. Данюшава, Смургонскі р-н), беларускі каталіцкі духоўнік, гісторык, пэдагог.

 

31 ліпеня

 

1802 – У маёнтку Мядзьведка (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Ігнат Дамэйка, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху, філямат, геоляг, мінэроляг, нацыянальны гэрой Чылі. З 1884 па 1888 жыў у майнтку Жыбартоўшчына (Дзятлаўскі р-н).

1913 – У в. Падкасоўе (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Міхаіл Петрыкевіч, беларускі краязнавец, музэязнавец, пэдагог.

1941 – Памёр Якуба Чэхаўскі, беларускі атлет і барэц. Нараджэнец Гародні.

1942 – Каля Наваградку гітлераўцы расстралялі 60 мірных жыхароў і двух каталіцкіх сьвятароў – Міхала Далецкага (з 1924 служыў пробашчам у Уселюбе, Наваградзкі р-н, з 1933 быў дэканам і пробашчам у Наваградку) і Юзафа Кучынскага.

 

1 жніўня

 

1520 – У Кракаве нарадзіўся Жыгімонт ІІ Аўгуст, вялікі князь ВКЛ і кароль польскі ў 1548-72 гг, фармальна з 1529.

1921 – У в. Пудзіна (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Уладзімір Урбановіч, беларускі краязнавец, пэдагог, культуроляг.

1943 – У ўрочышчы Батароўка каля Наваградку фашыстамі былі расстраляныя 11 сясьцёр-назарэтанак. 6.3.2000 яны былі беатыфікаваныя.

1994 – Памёр Восіп Блізьнюк, удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смургонях, вязень савецкіх канцлягераў. Нараджэнец в. Шаматова (Смургонскі р-н). Пахаваны ў Смургонях.

 

2 жніўня

 

1794 – Пад Слонімам адбылася бітва паміж корпусам Караля Серакоўскага і расейскім

войскам.

1833 – У Гародні павешаны Міхал Валовіч, арганізатар нацыянальна-вызвольнага руху, удзельнік паўстаньня 1830-31. Нараджэнец Парэчча (Слонімскі р-н).

1919 – У Вільні Цэнтральнай Беларускай Радай Віленшчыны і Гарадзеншчыны была ўтворана Беларуская вайсковая камісія – орган па фармаваньні беларускіх частак у польскім войску.

2002 – У мяст. Пагранічны (Бераставіцкі р-н) улады разбурылі будынак аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

 

3 жніўня

 

1470 – Заснаваны Жыровіцкі манастыр.

1615 – Памёр Крыштап Мікалай Дарагастайскі, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, заснаваньнік друкарні ў Ашмяне Мураванай.

1847 – Памёр Марцін Цяплінскі (нар. у 1810-? у фальв. Крупава, Зельвенскі р-н, паводле інш. зьв. у Цяшэйкаве), паэт, фальклярыст, удзельнік паўстаньня 1830-31.

 

4 жніўня

 

1838 – У Валожыне нарадзіўся Юзаф Беркман, жывапісец, удзельнік паўстаньня 1863-64, ваяваў на Ашмяншчыне.

1917 – У Адэсе нарадзіўся Янка Брыль, беларускі народны пісьменьнік. Перыядычна жыў у Загоры (Карэліцкі р-н).

1973 – У Чыкага памёр Міхал Урбановіч, беларускі культурны дзеяч, пэдагог, каталіцкі сьвятар у замежжы (ЗША). Пахаваны на чыкагскіх могілках Сьв. Казімера. Нараджэнец Астрыны.

2001 – У Менску памёр Вячаслаў Адамчык, беларускі пісьменьнік. Нараджэнец в. Варакомшчына (Дзятлаўскі р-н). Пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках.

 

5 жніўня

 

1392 – Было падпісана Востраўскае пагадненьне паміж Ягайлам і Вітаўтам, паводле якога ўлада ў ВКЛ перадавалася Вітаўту.

1461 – У Кракаве нарадзіўся Аляксандар, вялікі князь ВКЛ у 1492-1506 гг.

1862 – У Гародні нарадзіўся Мельхіёр Фардон, каталіцкі сьвятар, францішканін.

1864 – У Варшаўскай цытадэлі павешаны Рамуальд Траўгут, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64. Вучыўся ў Сьвіслачы. Пахаваны ў Львове.

1886 – У в. Дакудава (Лідзкі р-н) нарадзіўся Браніслаў Ямант, беларуска-польскі мастак, пэдагог.

1908 – Памёр Валеры Урублеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64. Пахаваны ў Парыжы на могілках Пэр-Ляшэз. Нараджэнец Жалудка (Шчучынскі р-н).

1915 – У в. Парэчча (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Пётр Башко, беларускі настаўнік, пэдагог.

1938 – У Курапатах пад Менскам быў расстраляны Мітрафан Тамільчык, беларускі фізік, выкладнік Беларускага палітэхнічнага інстытуту. Нарадзіўся ў вёсцы Хадзявічы (Слонімскі р-н) у 1896.

 

6 жніўня

 

1492 – У Вільні вялікі князь ВКЛ Аляксандар выдаў прывілей, які меў характар феадальнай канстытуцыі і замацоўваў асновы дзяржаўна-грамадзкага ладу ў ВКЛ.

1517 – Францішак Скарына ў Празе выдаў першую кніжку Бібліі – першую беларускую і ўсходнеславянскую кнігу.

1520 – Нарадзілася Барбара Радзівіл, вялікая княгіня літоўская, каралева польская ў 1550-51. Жыла ў Геранёнах з 1538 па 1542.

1715 – У в. Гембулы (Лідзкі пав.) нарадзіўся Мацей Догель, гісторык-архэограф, правазнавец.

1884 – У мяст. Жыровічы (Слонімскі р-н, паводле інш. зьв. в. Клейнікі, Бельскі пав.) нарадзіўся Яўген Хлябцэвіч, бібліятэказнавец, літаратуразнавец, публіцыст, пэдагог.

1914 – У в. Ачукевічы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Міхась Рагуля, грамадзкі, культурніцкі дзеяч, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, ЗША).

 

7 жніўня

 

1837 – У фальв. Карманішкі (цяпер Летува) нарадзіўся Баляслаў Калышка, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64.

1879 – У в. Дубна (Мастоўскі р-н) нарадзіўся Пётра Крэчаўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, паэт, гісторык, старшыня Рады БНР.

1880 – У Слоніме нарадзіўся Гальяш Леўчык (паводле інш. зьв. 20 ліп., сапр. Ілья Ляўковіч, загінуў у верас. 1944 у Варшаве), беларускі паэт, асьветнік, калекцыянэр.

1995 – Памёр Максім Танк (сапр. Яўген Скурко), беларускі грамадзкі дзеяч, паэт, удзельнік заходнебеларускага руху.

 

8 жніўня

 

1976 – У г. Глен Спэй (ЗША) памёр Мікалай Лапіцкі, праваслаўны сьвятар, рэлігійна-грамадзкі дзеяч беларускага замежжа. Жыў і працаваў у Ашмяне.

1977 – У Парыжы памёр Леў Гарошка, асьветнік, уніяцкі рэлігійны дзеяч, гісторык, выдавец, пісьменьнік, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Францыя, Вялікабрытанія, Ватыкан). Пахаваны на могілках Сэн-Панкрас у Лёндане. Нараджэнец в. Трашчыцы (Карэліцкі р-н).

 

9 жніўня

 

1850 – У г. Намыслаў (Сілезія) нарадзіўся Рудольф Абіхт, нямецкі вучоны-славіст. У 1917-18 выкладаў у Сьвіслацкай настаўніцкай семінарыі беларускую мову. 

1856 – Памёр Фларыян Бохвіц, асьветнік, філёзаф, пісьменьнік. Пахаваны ў в. Дарава (Ляхавіцкі р-н). Нараджэнец Міра.

1890 – У в. Чамяры (Слонімскі р-н) нарадзіўся Максім Бурсевіч, дзеяч заходнебеларускага руху, актывіст Грамады.

1910 – У маёнтку Жлобаўцы (Ваўкавыскі р-н) нарадзілася Ларыса Геніюш (дзявочае Міклашэвіч), беларуская паэтка, вязень ГУЛАГу.

 

10 жніўня

 

1796 – У в. Малая Капліца (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Ігнат Легатовіч, беларуска-польскі паэт, пэдагог.

 

11 жніўня

 

1127 – Першая згадка пра Гародню ў пісьмовых крыніцах (Ляўрэнцеўскі летапіс).

1884 – У в. Абабы (Новааляксандраўскі пав.) нарадзіўся Міхал Далецкі, беларускі каталіцкі сьвятар. З 1924 служыў пробашчам у Уселюбе (Наваградзкі р-н), з 1933 быў дэканам і пробашчам у Наваградку.

 

12 жніўня

 

1877 – У в. Сурынка (Слонімскі р-н) нарадзіўся Тодар Данілюк, беларускі рэлігійны і вайсковы дзеяч, удзельнік Слуцкага паўстаньня, адзін з ствараньнікаў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, з 1950 жыў ў ЗША.

1948 – У Чэхаславаччыне савецкімі карнымі органамі былі арыштаваныя Янка і Ларыса Геніюшы, пазьней засуджаныя да 25 гадоў савецкага канцлягеру.

 

13 жніўня

 

1911 – У в. Малышкаўшчына (Ашмянскі р-н) нарадзіўся Вінцэнт Склубоўскі, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, актывіст ТБШ, пасьля другой сусьветнай вайны дзеіў на Беласточчыне.

1923 – У в. Католышы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Самсон Пярловіч, сябра Саюзу Вызваленьня Беларусі, беларускі паэт, вязень ГУЛАГу.

 

14 жніўня

 

1385 – Была падпісана Крэўская ўнія – дамова аб зьвязе ВКЛ і польскага каралеўства.

1889 – У Дзюдзергофе (пад Пецярбургам) памёр Аляксандар Гінтаўт-Дзевалтоўскі, беларускі рэлігійны дзеяч, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху на Гарадзеншчыне.

1941 – У Асьвенціме загінуў Максіміліян Кольбэ, рымска-каталіцкі дзеяч, які ахвяраваў жыцьцём за іншага чалавека. У 1922-27 служыў у Гарадзенскім кляштары францішканцаў.

Пазьней кананізаваны.

1985 – У Крэўскім замку і на Янавай гары пад Крэвам інтэлігенцыя зь Менску, Маладэчна, Гародні адзначыла 600-ыя ўгодкі Крэўскай уніі.

 

15 жніўня

 

1721 – Памёр Крыштап Станіслаў Завіша, пісьменьнік-мемуарыст, перакладнік, аратар, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

1780 – У в. Малая Бераставіца (Бераставіцкі р-н) нарадзіўся Ігнат Анацэвіч, беларускі гісторык, архэограф, пэдагог.

1831 – У в. Селішча (Карэліцкі р-н) нарадзіўся (паводле інш. зьв. 15 чэрв.) Вінцэсь Каратынскі, беларуска-польскі паэт, публіцыст, перакладнік.

1858 – Нарадзіўся (у Гарадзенскай губ.) Міхаіл Пліс, беларускі грамадзкі дзеяч, праваслаўны сьвятар.

1954 – У мяст. Падсьвільле памёр (паводле інш. зьв. 15 верас.) Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф, архэоляг, пэдагог, адзін з заснаваньнікаў нацыянальна-гістарычнага жывапісу. Вандраваў па Гарадзеншчыне, пэўны час працаваў у Наваградку. Пахаваны на могілках паміж в. Ліпляны і Малыя Давыдкі (Глыбоцкі р-н).

 

16 жніўня

 

1869 – Памерла Габрыэля Альбіна Пузына, беларуская паэтка, мэмуарыстка. Жыла ў Дабраўлянах (Смургонскі р-н).

1992 – Памёр Станіслаў Сьвірка, беларуска-польскі літаратуразнавец, фальклярыст. Нараджэнец в. Нёман (Мастоўскі р-н).

 

17 жніўня

 

1629 – У Алескім замку (цяпер мяст. Алеска, Львоўская вобл., Украіна) нарадзіўся Ян ІІІ Сабескі, кароль Рэчы Паспалітай і Вялікі князь ВКЛ у 1674-96.

1807 – У Гародні адбылося ўрачыстае асьвячэньне Сафійскага сабору (касьцёлу Фара Вітаўта, які пасьля пажару 1793 перабудаваны ў праваслаўны храм).

1949 – У в. Пустаборы (Зельвенскі р-н) нарадзіўся Іван Сяргейчык, беларускі празаік, паэт, вайсковец.

 

18 жніўня

 

1891 – У в. Баброўня (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Макар Краўцоў (сапр. Макар Касьцевіч, загінуў у Беластоку ў зьняволеньні ў сьнеж. 1939), беларускі паэт, пісьменьнік, удзельнік Слуцкага паўстаньня.

1978 – У Гервятах (Астравецкі р-н) памёр Станіслаў Хадыка (нар. у 1893 на Віленшчыне), беларускі каталіцкі сьвятар, вязень савецкіх канцлягераў. Прац. у Казловічах (Гарадзенскі р-н), Гервятах.

 

19 жніўня

 

1848 – У Вільні памёр Міхал Палінскі-Пёлка, пэдагог, матэматык. Нараджэнец Слонімшчыны.

1926 – У Наваградку прайшла дэманстрацыя пратэсту супраць польскай улады.

1998 – У Гародні памёр Валянцін Шаўцоў, беларускі пэдагог, дырэктар СШ №9. Пахаваны на могілках каля стан. Аульс пад Гародняй.

 

20 жніўня

 

1506 – Памёр Аляксандар Ягелончык (ці 19-га), вялікі князь ВКЛ у 1492-1506 гг. Пахаваны ў Вільні.

 

21 жніўня

 

1860 – Памёр Канут Русецкі (нар. у 1801 у в. Сьцебякай, Летува), мастак, пэдагог, які працаваў на Беларусі, напісаў шэраг краявідаў Наваградку, Ашмяншчыны.

2006 – У Менску памёр Іван Чыгрын, беларускі літаратуразнавец, паэт, крытык. Нараджэнец в. Чамяры (Слонімскі р-н). Пахаваны ў Менску.  

 

22 жніўня

 

1916 – Нямецкія войскі каля в. Белая (Смургонскі р-н) прымянілі хімічную газавую атаку супраць расейскага войска. Загінулі 116 чалавек.

1978 – У Менску памёр Піліп Пестрак, беларускі літаратар, актывіст КПЗБ. Пахаваны на менскіх Усходніх могілках. У 1927-29 жыў у Слоніме. Быў зьняволены польскімі ўладамі ў Гарадзенскую турму.

 

23 жніўня

 

1430 – Адбыўся зрыў палякамі каранацыі князя Вітаўта.

1847 – У Друзгеніках (цяпер Летува) памёр Ян Чачот, асьветнік, паэт, фальклярыст, філямат. Нараджэнец в. Малюшычы (Карэліцкі р-н). Пахаваны ў Ротніцы паблізу Друзгенікаў.

 

24 жніўня

 

1744 – У Гародні адбыўся павятовы соймік, які выступіў за захаваньне права “лібэрум вета”.

1906 – У фальв. Баўдыры (Смургонскі р-н) нарадзіўся Юльян Саковіч, дзеяч беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, актывіст ТБШ і КПЗБ, Беларускай народнай самапомачы.

1979 – У Сьвіслачы адчынены раённы гісторыка-краязнаўчы музэй.

1986 – У Гародні прайшоў першы Дзень народнага майстра.

 

25 жніўня

 

1910 – У г. Барань (Аршанскі р-н) нарадзіўся Уладзімір Корбан, беларускі пісьменьнік, байкапісец, перакладнік. У 1946-48 жыў і працаваў ў Лідзе.

1932 – У в. Крушыняны (Беласточчына) нарадзіўся Пятрусь Макаль, беларускі літаратар. Вучыўся і працаваў у Гародні.

1991 – Вярхоўны Савет БССР надаў “Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР”

канстытуцыйны статус і прыпыніў дзейнасьць КПБ.

1991 – У Чыкага памёр Вацлаў Папуцэвіч (у эміграцыі Пануцэвіч), беларускі грамадзкі дзеяч, гісторык, дзеяч эміграцыі (Нямеччына, ЗША). Нараджэнец в. Малая Альшанка (Гарадзенскі р-н).

 

26 жніўня

 

1861 – У Гародні прайшла рэлігійна-палітычная маніфэстацыя на чале з ксяндзом Юзафам Маеўскім супраць расейскай акупацыйнай палітыкі.

1892 – У в. Калантаі (Ваўкавыскі р-н) нарадзіўся Сямён Якубчык, беларускі гісторык, публіцыст.

 1994 – У Менску памёр Сяргей Новік-Пяюн, беларускі паэт і пісьменьнік. Пахаваны ў в. Лявонавічы (Нясьвіжскі р-н). З 1931 да 1945 жыў у Слоніме.

 

27 жніўня

 

1906 – У в. Лявонавічы (Нясьвіжскі р-н) нарадзіўся Сяргей Новік-Пяюн, беларускі паэт і пісьменьнік. З 1931 да 1945 жыў у Слоніме.

1937 – У Менску расстраляны Аляксандар Каваленя, беларускі архэоляг. Нараджэнец в. Кашанцы (Бераставіцкі р-н).

1993 – У вёсцы Азярніца (Слонімскі р-н) памёр Алесь Сучок (сапр. Пятро Дабрыян) беларускі паэт, актыўны змагар за адкрыцьцё беларускіх школ на Гарадзеншчыне. Пахаваны ў Азярніцы.

 

28 жніўня

 

1772 – Нарадзіўся Францішак Сапега, удзельнік паўстаньня 1794, трымаў у Дзярэчыне тэатар.

1914 – У в. Панькі (Івейскі р-н) нарадзіўся Нікандар Мядзейка, беларускі настаўнік, дзеяч Беларускай Народнай Самапомачы, дзеяч эміграцыі (Францыя, ЗША). Вучыўся ў Барунах, працаваў у Лідзкай акрузе.

1915 – У в. Бойдаты (Ваўкавыскі р-н) нарадзіўся Часлаў Найдзюк, беларускі грамадзкі дзеяч, пасьля другой сусьветнай жыў у Лос-Анджэласе (ЗША).

1950 – У савецкім канцлягеры Караганды загінуў Адам Чабоцька (нар. у 1923 у в. Католышы, Наваградзкі р-н), сябра Саюзу Вызваленьня Беларусі, удзельнік беларускага патрыятычнага падпольля. Пахаваны на лягерных могілках.

1969 – У Аўстраліі ў аўтакатастрофе загінуў Сяргей Розмысл, палітычны і вайсковы дзеяч БКА на Лідчыне, дзеяч эміграцыі (Нямеччына, Аўстралія). Сям’я жыла ў Гудзінішках (Вараноўскі р-н). Пахаваны ў Мэльбурне.

 

29 жніўня

 

1756 –У мяст. Жнін (Гнезьненскае ваяв., Польшча) нарадзіўся Ян Сьнядэцкі, астраном, матэматык, філёзаф, асьветнік Рэчы Паспалітай. Сямейны маёнтак і пахавальная капліца былі ў Гародніках (Гарадках, Ашмянскі р-н).

 

30 жніўня

 

1855 – Памёр Юльян Корсак, паэт, перакладнік. Нараджэнец Слоніму.

1915 – У в. Глоўсевічы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Іван Хомчык, удзельнік беларускага патрыятычнага падпольля на Слонімшчыне ў 1946-47.

 

31 жніўня

 

1768 – У в. Жукоўшчына (Дзятлаўскі р-н) нарадзіўся Раймонд Корсак, паэт, удзельнік паўстаньня 1794.

1835 – Памёр Людвік Міхал Пац, вайсковы дзеяч, удзельнік паўстаньня 1830-31. Валодаў маёнткам Ражанка (Шчучынскі р-н), меў палац у Гародні.

1996 – Памёр Пятрусь Макаль, беларускі літаратар. Вучыўся і працаваў у Гародні.

 

1 верасьня

 

1431 – Было падпісана перамір’е ВКЛ з Польшчай, паводле якога Польшча прызнала Сьвідрыгайлу вялікім князем і уладаром усіх зямель ВКЛ.

1432 – Замах на Сьвідрыгайлу ў Ашмянах. У ВКЛ адбыўся дзяржаўны пераварот у выніку якога вялікім князем ВКЛ абвешчаны Жыгімонт Кейстутавіч.

1853 – У Варшаве нарадзіўся Міхал Федароўскі, фальклярыст, этнограф, архэоляг, калекцыянэр. Шмат часу працаваў на Гарадзеншчыне.

1863 – Каля Барунаў адбыўся бой паміж паўстанцамі і расейскім карным войскам.

1928 – У в. Касута (Вялейскі р-н) нарадзіўся Расьціслаў Лапіцкі, арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху на Мядзельшчыне і Смургоншчыне ў 1948-50. Расстраляны саветамі 28.10.1950(?).

1939 – Пачалася другая сусьветная вайна, беларусы з Заходняй Беларусі былі ў складзе польскага войска.

 

2 верасьня

 

1814 – Памёр Жан-Эмануіл Жылібэр, французкі прыродазнавец, вучоны, які працаваў у Гародні і Вільні.

1848 – Памёр Якуб Фалькоўскі, асьветнік-дабрачынец, рэктар Шчучынскай піярскай школы, аўтар сыстэмы навучаньня глуханямых дзяцей.

1998 – У Менску памёр Ян Матусевіч, уніяцкі сьвятар, дэкан Беларускай Грэцка-Каталіцкай Царквы. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках. З 1980 па красавік 1990 жыў і працаваў у Барунах.

 

3 верасьня

 

1731 – У в. Занкі (Сьвіслацкі р-н) нарадзіўся Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, беларускі вучоны, царкоўны дзеяч, літаратар.

1894 – У мяст. Жыровічы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Уладзімір Хлябцэвіч, удзельнік беларускага грамадзка-літаратурнага руху пач. 20 ст.

1908 – У Варшаве памерла Марыя Ямант-Дмахоўская (нар. у 1842), удзельніца паўстаньня 1863 году, нявеста Кастуся Каліноўскага. Пахавана на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве.

1909 – У Гародні заснаваны гурток беларускай моладзі.

1960 – Памёр Міхась Васілёк (сапр. Касьцевіч), беларускі паэт, актывіст Грамады, ТБШ. Пахаваны ў Гародні на старых праваслаўных могілках.

1980 – Памёр Мікола Дучыц, беларускі мастак. Нараджэнец Любчы.

 

4 верасьня

 

1992 – У Таронта памёр Сяргей Хмара (сапр. Сіняк), беларускі пісьменьнік, паэт, журналіст, выдавец, з 1944 жыў у эміграцыі (Нямеччына, Канада). Нараджэнец мяст. Казлоўшчына (Дзятлаўскі р-н).

 

5 верасьня

 

1840 – У в. Балванішкі (цяпер Зялёны Бор, Ашмянскі р-н) нарадзіўся Зыгмунт Мінейка, удзельнік паўстаньня 1863-64, беларускі і грэцкі грамадзкі дзеяч, этнограф, калекцыянэр, мэмуарыст.

1917 – У в. Гарадэчна (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Язэп Сажыч, дзеяч беларускай эміграцыі (ЗША), старшыня рады БНР з 1982 па 1997.

1937 – Расстраляны Анатоль Дзяркач (сапр. Анатоль Зімёнка), беларускі паэт, сатырык, гумарыст. Нараджэнец мяст. Турэц (Карэліцкі р-н).

 

6 верасьня

 

1764 – Каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім князем ВКЛ абраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.

 

7 верасьня

 

Дзень беларускага пісьменства і друку

1714 – У в. Дзітрыкі (Лідзкі р-н) нарадзіўся Міхал Карыцкі, паэт, грамадзкі дзеяч, пэдагог.

1729 – Вялікі князь Аўгуст ІІ пацьвердзіў Лідзе магдэбургскае права.

1832 – У маёнтку Шаўры (Вараноўскі р-н) нарадзіўся Людвік Нарбут, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1863-64.

1856 – Памёр Цімафей Ліпінскі, гісторык, географ, філёляг, калекцыянэр, краязнавец. Нараджэнец мяст. Дзярэчын (Зельвенскі р-н).

 

8 верасьня

 

1514 – Адбылася бітва пад Воршай. Разгром войскамі ВКЛ на чале з Канстанцінам Астрожскім маскоўскага войска. Дзень беларускай вайсковай славы.

1791 – У Вільні нарадзіўся Людвік Сабалеўскі, філёляг, бібліёграф. Працаваў у Шчорсах.

 

9 верасьня

 

1939 – У в. Саволеўка (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Уладзімір Шурпа, беларускі паэт, журналіст, пэдагог.

 

10 верасьня

 

1942 – У Пецярбургу саветамі быў расстраляны Павал Хоміч, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар. Нараджэнец Ваўкавыску.

1990 – Памёр Міхась Саўка, беларускі і бэльгійскі мастак-рэстаўратар, мастацтвазнавец,

архэоляг. Нараджэнец в. Загора (Карэліцкі р-н).

1994 – У Гародні адбылося масавае сьвяткаваньне 480-ых угодкаў перамогі ў бітве пад Воршай.

 

11 верасьня

 

1841 – У в. Дэмбрава (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Гіяцынт Альхімовіч (пам. пасьля 1897 у Францыі (?)), мастак, удзельнік паўстаньня 1863-64.

1841 – У в. Коркіна (Іркуцкая губ., Расея) на пасяленьні пасьля катаргі памёр Міхал Рукевіч, удзельнік вызвольнага руху, філямат. На пач. 1820-ых жыў у Мількаўшчыне (Гарадзенскі р-н).

1938 – У Наваградку адчынены Дом-музэй Адама Міцкевіча.

1992 – У Наваградку адчынены гісторыка-краязнаўчы музэй (заснаваны 29.7.1987).

 

12 верасьня

 

1933 – Памёр Антон Каменскі, графік і жывапісец. У 1885-91 жыў у маёнтку Ярылаўка (Ваўкавыскі р-н).

 

13 верасьня

 

1914 – У в. Верабейкі (Сьвіслацкі р-н) нарадзіўся Эдуард Гойлік, беларуска-польскі кампазітар, музычны пэдагог, хормайстар.

1983 – Памёр Марыян Пецюкевіч,  дзеяч заходнебеларускага грамадзка-культурніцкага

руху, этнограф. У 1940-ых працаваў школьным інспэктарам у Ашмяне.

 

14 верасьня

 

1884 – У Наваградку (у засьценку Вераскоўшчына) нарадзіўся Фабіян Абрантовіч, беларускі ўніяцкі духоўнік, грамадзка-культурны дзеяч, філёзаф, рэлігійны пэдагог.

2000 – У г. Сомэрсэт (штат Нью-Джэрзі) памерла Галіна Русак (Родзька), беларуская мастачка-эмігрантка (з 1949 жыла ў ЗША). Пахавана на беларускіх могілках у Нью-Брансьвіку. Нараджэнка Наваградку.

 

15 верасьня

 

1830 – У Гародні была адчынена публічная бібліятэка (цяперашняя абласная бібліятэка імя Яўхіма Карскага).

1845 – У маёнтку Юзэфаў (Люблінскае ваяв., Польшча) памёр Францішак Ксаверы Несялоўскі, удзельнік паўстаньняў 1794 (ваяваў на Гарадзеншчыне), 1830 гг. Меў родавы маёнтак у Варончы (Карэліцкі р-н).

1907 – У Берасьці нарадзіўся Барыс Суравы (памёр у сьнежні 1998), беларускі грамадзкі дзеяч, эмігрант (Вялікабрытанія). Пад час другой сусьветнай вайны быў школьным інспэктарам, кіраўніком СБМ па Слонімскай акрузе.

1913 – У в. Ёлкі (Слонімскі пав.) нарадзіўся Рыгор Зыбайла, беларускі палітычна-вайсковы дзеяч, старшыня Слонімскай акруговай Беларускай Народнай Самапомачы ў 1941-42 гг.

1997 – Памёр Рудольф Пастухоў, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Жыў у Слоніме.

2002 – У Бяліцы (Лідзкі р-н) былі ўсталяваныя памятны крыж і мэмарыяльная пліта ў гонар бітвы 1659 году, калі шляхта Лідзкага пав. дала бой 30-тысячнаму маскоўскаму войску (празь месяц памятныя знакі былі зьнішчаны ўладай).

 

16 верасьня

 

1668 – Кароль Рэчы Паспалітай і Вялікі князь ВКЛ Ян Казімер адрокся ад трона.

1825 – Памёр Францішак Карпінскі, паэт-сентыменталіст, асьветнік. Жыў у сваім маёнтку Хорашаўшчына (Сьвіслацкі р-н).

1920 – У Наваградку заснаваны дом-музэй Адама Міцкевіча.

1938 – НКВД расстраляны Іосіф Мацюкевіч, беларускі мовазнавец. Нараджэнец в. Гернікі (Дзятлаўскі р-н).

1965 – У Берасьці ў выніку зьбіцьця невядомымі загінуў Адам Трыпус, беларускі вайсковец, настаўнік. Пахаваны на берасьцейскіх Трышынскіх могілках. Нараджэнец Вялікай Бераставіцы.

 

17 верасьня

 

1590 – Ліда атрымала права на герб.

1774 – Нарадзіўся Тадэвуш Тышкевіч, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ, удзельнік паўстаньняў 1794 і 1830 гг. З 1813 жыў у Сьвіслачы. 

1860 – У в. Збочна (Слонімскі р-н) нарадзіўся Кандрат Лейка, беларускі пісьменьнік, пэдагог.

1891 – У в. Балічы (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Антон Баліцкі, беларускі грамадзка-культурны дзеяч.

1898 – У в. Едначы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Павал Крынчык, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, актывіст ТБШ.

1912 – У в. Пількаўшчына (Мядзельскі р-н) нарадзіўся Максім Танк (сапр. Яўген Скурко), беларускі грамадзкі дзеяч, паэт. Удзельнік заходнебеларускага руху.

1922 – У в. Сіняўская Слабада (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Уладзімір Калесьнік, беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік.

1927 – У в. Купіск (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Павал Навара, удзельнік БКА, дзеяч эміграцыі (Вялікабрытанія). Вучыўся ў Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі.

1939 – Савецкія войскі перайшлі мяжу з Польшчай і да 25 верасьня занялі тэрыторыю Заходняй Беларусі разам зь Вільняй і Беластокам. Адбылося далучэньне Заходняй Беларусі да БССР.

 

18 верасьня

 

1807 – Памёр Францішак Смуглевіч (Пранас Смуглявічус), жывапісец, графік, пэдагог, які працаваў на Гарадзеншчыне.

1890 – У в. Дольныя Малевічы (Сакольскі пав.) нарадзіўся Язэп Бойка (Байко), беларускі каталіцкі сьвятар. Працаваў у Ельні (лідскі р-н), Поразаве (Сьвіслацкі р-н). Летам 1943 г. спалены разам з іншымі жыхарамі Налібокаў. Паводле іншай версіі расттраляны ў Налібоцкай пушчы 6 ці 7 жніўня.

1956 – Памёр Міхал Борык, беларускі каталіцкі сьвятар. З 1933 служыў у Смургонях, у 1933-38 – у Нястанішках (Смургонскі р-н).

1993 – У Астравецкім раёне былі ўрачыста адсьвяткаваныя 100-ыя ўгодкі з дня нараджэньня паэтаў Казімера Сваяка і Янкі Быліны.

1998 – У Менску памёр Віктар Шымук, беларускі пісьменьнік, перакладнік. Нараджэнец в. Зьмяёўцы (Дзятлаўскі р-н). Пахаваны ў Дзятлаве.

 

19 верасьня

 

1730 – Каранацыя залатымі папскімі каронамі Жыровіцкага цудатворнага абраза Маці Божай і Ісуса.

1797 – У Гародні нарадзіўся Януар Сухадольскі, жывапісец-баталіст, удзельнік паўстаньня 1830-31.

1921 – У мяст. Здалбунаў (Ровенская вобл., Украіна) памёр Кандрат Лейка, беларускі пісьменьнік, пэдагог. Нараджэнец в. Збочна (Слонімскі р-н).

1991 – Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб зьмене назвы Беларускай Савецкай

Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам была

зацьверджана “Пагоня”, Дзяржаўным сьцягам – бела-чырвона-белы сьцяг.

 

20 верасьня

 

1903 – У Баку нарадзілася Натальля Арсеньнева, беларуская паэтка, дзяячка беларускай эміграцыі (ЗША). З 1922 да 1924 жыла ў Слоніме.

1914 – Нарадзіўся (на Наваградчыне) Базыль Камароўскі, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч эміграцыі (Нямеччына, Канада).

1922 – У в Праважа (Вараноўскі р-н) нарадзіўся Уладзімер Сідлярэвіч, дзеяч БКА, беларускай эміграцыі (Нямеччына, Аўстралія). Вучыўся ў Лідзе, працаваў настаўнікам у Васілішках (Шчучынскі р-н).

1929 – У Слоніме адчынены краязнаўчы музэй.

1939 – Пасьля падпалу дому польскімі правакатарамі загінуў Аляксандар Бертэль (нар. у 1902 у в. Вялікія Кавалічы, Гарадзенскі р-н), дзеяч заходнебеларускага руху, сябра

КПЗБ.

 

21 верасьня

 

1918 – У в. Клетнае (Глускі р-н) нарадзіўся Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнавец. Жыў і працаваў у Гародні.

 

22 верасьня

 

1880 – Памёр Уладыслаў Сымановіч (нар.каля 1831 у Вільні), беларускі лекар, удзельнік паўстаньня 1863-64 на Слонімшчыне.

1975 – Памёр Павал Крынчык, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, актывіст ТБШ. Нараджэнец в. Едначы (Слонімскі р-н).

 

23 верасьня

 

1904 – У Гародні адбылося выступленьне навучэнцаў мужчынскай гімназіі супраць адкрыцьця расейскай уладай у Вільні помніка Кацярыне ІІ.

 

24 верасьня

 

1641 – У в. Ятра (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Станіслаў Незабітоўскі (пам. увосень 1717 у Наваградку), палітычны, грамадзкі дзеяч, мэмуарыст.

1815 – У Вільні нарадзілася Габрыэля Альбіна Пузына, беларуская паэтка, мэмуарыстка. Жыла ў Дабраўлянах (Смургонскі р-н).

1824 – Пачаў будавацца Аўгустоўскі канал.

1893 – У Будславе (Мядзельскі р-н) нарадзілася Паўліна Мядзёлка, акторка, дзяячка беларускай культуры. Часта бывала ў Гародні, у 1919 была арыштавана.

1904 – У в. Цяцеркі (Браслаўскі р-н) нарадзіўся Марыян Пецюкевіч, дзеяч заходнебеларускага грамадзка-культурніцкага руху, этнограф. У 1940-ых працаваў школьным інспэктарам у Ашмяне.

 

25 верасьня

 

1845 – Памёр Юстын Нарбут, гісторык, удзельнік паўстаньня 1794 году, стрыечны брат Тодара Нарбута. Нараджэнец Юршышчаў (Лідзкі пав.). Пахаваны ў Вільні.

1914 – У Зельве нарадзіўся Аўген Смаршчок, пэдагог, перакладчык, прафэсар, сьвятар БАПЦ (Бэльгія).

1951 – У савецкім канцлягеры (Комі АССР) загінуў Вячаслаў Лаўскі, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, пэдагог, адзін з заснаваньнікаў беларускага студэнцкага руху. Нараджэнец в. Слачва (Наваградзкі р-н), працаваў у Наваградку.

 

26 верасьня

 

1890 – У в. Гернікі (Дзятлаўскі р-н) нарадзіўся Іосіф Мацюкевіч, беларускі мовазнавец.

1924 – У Альбэрціне пад Слонімам айцы-езуіты заснавалі Ўсходнюю грэка-каталіцкую місію з навіцыятам.

2002 – У Гародні памёр Аляксандар Шыдлоўскі, беларускі культурны дзеяч, кампазітар. Пахаваны на могілках па прасп. Касманаўтаў.

 

27 верасьня

 

Сусьветны дзень турызму.

1422 – Каля возера Мельна (у сутоках рэк Вісла і Аса) падпісаны мір паміж Польшчай з ВКЛ і Тэўтонскім ордэнам, які канчаткова завяршыў апошнюю вайну паміж ордэнам і ВКЛ.

1533 – Нарадзіўся (у Румыніі) Стафан Баторы, вялікі князь ВКЛ і кароль польскі. Жыў у Гародні.

1892 – У в. Віцькі (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Сяргей Баран (загінуў у 1937 (?) у савецкім зьняволеньні), беларускі грамадзка-культурны дзеяч, пэдагог.

 

28 верасьня

 

1936 – Нарадзіўся Рудольф Пастухоў, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Жыў у Слоніме.

1937 – У Менску НКВД расстраляны Міхаіл Лойка, беларускі эканаміст, географ, матэматык. Нараджэнец в. Ярэмічы (Карэліцкі р-н). 

1953 – У аўтакатастрофе загінуў Базыль Камароўскі, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч эміграцыі (Нямеччына, Канада). Нараджэнец Наваградчыны.

1989 – У Жыровічах аднавіла дзейнасьць Менская праваслаўная духовая сэмінарыя.

 

29 верасьня

 

1529 – Пачаў дзеіць І Статут ВКЛ.

1794 – У в. Заблошчына (непадалёк Вільні) нарадзіўся Ігнат Ходзька, пісьменьнік, мэмуарыст.

1794 – У Гародню прыбыў Тадэвуш Касьцюшка, на наступны дзень узнагароджваў паплечнікаў-паўстанцаў.

1891 – У в. Бацэвічы (Клічаўскі р-н) нарадзіўся Аркадзь Смоліч, беларускі нацыянальна-дзяржаўны дзеяч БНР, вучоны ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, географ, картограф. У ліст.-сьнежн. 1918 па даручэньні ўраду БНР працаваў у Гародні.

1905 – У Пецярбургу нарадзіўся Сяргей Розмысл, палітычны і вайсковы дзеяч БКА на Лідчыне, дзяч эміграцыі (Нямеччына, Аўстралія). Сям’я жыла ў Гудзінішках (Вараноўскі р-н).

1929 – Памёр Ян Тарчэўскі, беларускі грамадзкі дзеяч, нашанівец, настаўнік. Нараджэнец в. Асінаўка (Ашмянскі р-н).

1994 – У Гародні прайшлі ўрачыстасьці, прысьвечаныя 200-ым угодкам вызвольнага паўстаньня 1794 году. На будынку Новага замку адчынена мемарыяльная дошка.

2007 – У Сынковічах (Зельвенскі р-н) да 600-годдзя Сынковіцкай царквы адбыўся першы Дзень хрысьціянскай паэзіі.

 

30 верасьня

 

1728 – У в. Саламянка (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся (паводле інш. зьв. 30 кастр.) Марцін Пачобут-Адляніцкі, асьветнік, астраном, пэдагог.

1890 – У в. Абрамаўшчына (Смургонскі р-н) нарадзіўся Антон Ляшчэвіч, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар-марыянін, блаславёны.

1892 – У мяст. Мяджыбаш (цяпер Лятычаўскі р-н Жытомірскай вобл., Украіна) нарадзілася Зоська Верас (сапр. Людвіка Сівіцкая, па мужу Войцікава), беларуская пісьменьніца, грамадзка-культурная дзяячка. Жыла ў Гародні.

1967 – У Кастоўцу (Варшаўскае ваяв., Польшча) памёр Янка Францук, беларускі каталіцкі сьвятар, вязень савецкага канцлягеру. Нараджэнец в. Ліпнішкі (Івейскі р-н).

2005 – У Гародні памёр Зьміцер Кісель, беларускі грамадзкі дзеяч, журналіст. Пахаваны на могілках па прасп. Касманаўтаў.

 

1 кастрычніка

 

1888 – У Слоніме нарадзіўся Лукаш Дзекуць-Малей, беларускі грамадзкі і рэлігійны дзеяч.

1903 – У в. Базары (Смургонскі р-н) нарадзіўся Міхал Ляпеха (памёр у 1992 у Маладэчне,

дзе і пахаваны), беларускі краязнавец, захавальнік сядзібы-музэю Багушэвіча ў Кушлянах.

1940 – У савецкім канцлягеры (Комі АССР) загінуў Сямён Жыткевіч (нар. у 1893 у в. Вялікая Кракотка, Слонімскі р-н), беларускі грамадзка-культурны дзеяч, актывіст Грамады і ТБШ.

 

2 кастрычніка

 

1413 – Была заключана Гарадзельская унія ВКЛ з Польшчай, якая надала беларуска-летувіскай шляхце палітычныя правы.

1819 – У в. Смалічы (Нясьвіжскі р-н, ці ў в. Зубкава, Наваградзкі р-н) нарадзіўся (паводле інш. зьв. 15.9.1818) Аляксандар Незабытоўскі, беларуска-польскі пісьменьнік, філёзаф, гісторык.

1896 – У мяст. Любча (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Мікола Дучыц, беларускі мастак.

1920 – У Гародні выйшаў першы нумар газэты “Беларуская справа” – орган Цэнтральнага

беларускага нацыянальнага камітэту (выдавалася да 7 студз. 1921).

1930 – У Гародні выйшаў першы нумар часопісу “Беларуская думка” (рэдактары А. Лукашык, Л. Лукашык, выходзіў да 1932).

 

3 кастрычніка

 

1848 – У мяст. Шарашова (Пружанскі р-н) памёр Міхал Баброўскі, беларускі вучоны-славіст. У 1824-26 працаваў у Жыровічах.

1914 – Нарадзіўся Ян Новак-Езяранскі (паходзіў з Гарадзеншчыны), польскі грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст, журналіст, які спрыяў беларускаму нацыянальнаму руху.

1922 – У в. Рамашкевічы на Наваградчыне нарадзіўся Міхась Навумовіч, дзеяч беларускай эміграцыі (Францыя).

1994 – Памёр Іван Бабіч (нар. у 1930 у в. Бабічы, Глыбоцкі р-н), сябра Глыбоцкай групы Саюзу Беларускіх патрыётаў, вязень савецкіх турмаў. Пахаваны ў Ваўкавыску.

 

4 кастрычніка

 

1582 – У Рэчы Паспалітай уведзены грыгарыянскі каляндар.

1741 – У в. Галаскоў (Івана-Франоўская вобл., Украіна) нарадзіўся Францішак Карпінскі, паэт-сентыменталіст, асьветнік. Жыў у сваім маёнтку Хорашаўшчына (Сьвіслацкі р-н).

1929 – Памёр Пятро Сяўрук (нар. у 1905 у мяст Скідаль, Гарадзенскі р-н), беларускі пісьменьнік, актывіст ТБШ і Грамады. Пахаваны ў Скідалі.

1984 – Памёр Аўген Смаршчок, беларускі і бэльгійскі пэдагог, праваслаўны духоўнік. Нараджэнец Зельвы.

2007 – Памёр Віктар Абухоўскі, беларускі архэоляг. Нараджэнец в. Сялец (Смургонскі р-н). Пахаваны ў Менску.

 

5 кастрычніка

 

1458 – Нарадзіўся Сьвяты Казімер, сын вялікага князя ВКЛ Казімера IV Ягелончыка, патрон Гарадзенскага біскупства.

1763 – Памёр Аўгуст ІІІ, кароль Рэчы Паспалітай вялікі князь ВКЛ у 1733-66.

1872 – У в. Малі (Астравецкі р-н) памёр Восіп Гашкевіч, дыплямат, мовазнавец, дасьледнік Японіі і Кітаю, натураліст. Пахаваны ў Вільні на Ефрасінеўскіх могілках.

1884 – У мяст. Новы Двор (на Сакольшчыне, Беласточчына) нарадзіўся Францішак Грынкевіч, беларускі рэлігійны і культурны дзеяч. У 1909-12 кіраўнік Гарадзенскага гуртка беларускай моладзі.

1938 – Забіты (?) Ян Цеханоўскі, беларускі пэдагог, дырэктар Наваградзкай гімназіі на пач. 1920-ых, пазьней працаваў у Ашмянах.

 

6 кастрычніка

 

1745 – У Варшаве нарадзіўся Францішак Смуглевіч, жывапісец, графік, пэдагог, які працаваў на Гарадзеншчыне.

1876 – У в. Асташына (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Ян Булгак, фотамастак, этнограф, краязнавец.

1890 – У Гародні нарадзіўся Лейб Найдус, габрэйскі паэт, перакладнік.

1908 – У в. Скорычы (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Алесь Мілюць, беларускі паэт.

2007 – У вёсцы Бердаўка (Лідзкі р-н) прайшлі ўрачыстасьці з нагоды 480-годдзя, на палацы Дамбавецкіх была адчынена мемарыяльная дошка (скульптар Рычард Груша) у гонар Аляксандра Дамбавецкага, краязнаўца, дзяржаўна-грамадзкага дзеяча.

 

7 кастрычніка

 

1765 – У Гузаве (непадалёк Варшавы) нарадзіўся Міхал Клеафас Агінскі, магнат, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, удзельнік паўстаньня 1794. Жыў у Залесьсі (Смургонскі р-н).

1937 – Саветамі расстраляны Сямён Клінцэвіч (нар. у крас. 1899 у мяст. Трабы, Івейскі р-н), дзеяч заходнебеларускага руху, актывіст КПЗБ.

1938 – У в. Вострава (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Валянцін Блакіт (сапр. Болтач), беларускі празаік, публіцыст, паэт.

 

8 кастрычніка

 

1870 – У г. Арол (Расея) нарадзіўся Аляксандар Булатовіч (паходзіў з Гарадзеншчыны), падарожнік, дасьледнік Усходняй Афрыкі, дыплямат, праваслаўны іераманах.

1991 – У Вільні памерла Зоська Верас (сапр. Людвіка Сівіцкая, па мужу Войцікава), беларуская пісьменьніца, грамадзка-культурная дзяячка. Пэўны час жыла ў Гародні. Пахавана на могілках Панерай.

 

9 кастрычніка

 

1929 – У Варшаве памёр Адам Лісоўскі, беларускі рэлігійны дзеяч, каталіцкі сьвятар. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Кляшчэлях (Беласточчына). Нараджэнец в. Каранды (Смургонскі р-н).  

 

10 кастрычніка

 

1739 – У Варшаве памёр Дамінік Рудніцкі, пісьменьнік, пэдагог. Працаваў у Наваградку.

1867 – У Менску памёр Ігнат Легатовіч, беларускі і польскі паэт, пэдагог. Нараджэнец в. Малая Капліца (Гарадзенскі р-н).

1881 – У в. Асінаўка (Ашмянскі р-н) нарадзіўся Ян Тарчэўскі, беларускі грамадзкі дзеяч, нашанівец, настаўнік.

1932 – Нарадзілася Часлава Ашукоўская, удзельніца беларускага антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смургонях у 1949-50.

1934 – У в. Радзялавічы (Ганцавіцкі р-н, Берасьцейская вобл.) нарадзіўся Мікалай Варвашэвіч, беларускі тэатральны рэжысёр, заснавальнік Слонімскага беларускага драматычнага тэатру. Жыў і памёр у Слоніме.

1939 – Бяз згоды Вярхоўнага савету БССР Сталін перадаў Вільню і Віленскі край Летуве. Да Летувы адышлі часткі Астравецкага, Ашмянскага, Вараноўскага і Радуньскага раёнаў.

1949 – Памёр Аляксандар Данілевіч (нар. у мяст. Моўчадзь, Баранавіцкі р-н, 1877), беларускі пэдагог, матэматык, публіцыст; скончыў Сьвіслацкую сэмінарыю ў 1896.

 

11 кастрычніка

 

1760 – У Слоніме памёр Міхал Антоні Сапега, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, перакладнік, літаратар.

1909 – У Гародні нарадзілася Зінаіда Бандарына, беларуская пісьменьніца, паэтка.

1973 – У в. Сялец (Смургонскі р-н) нарадзіўся Віктар Абухоўскі, беларускі архэоляг.

 

12 кастрычніка

 

1398 – На востраве Салін (на Нёмане) была падпісана мірны дамова пра дапамогу паміж ВКЛ і Тэўтонскім ордэнам.

1761 – Шчучын атрымаў магдэбургскае права.

1884 – У в. Лінгі (Вараноўскі р-н) нарадзіўся Міхал Буклярэвіч, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч.

2003 – У ноч на 12 кастрычніка ў в. Рандзілаўшчына (Дзятлаўскі р-н) згарэў Казлоўшчынскі дыспансэр-інтэрнат для псыханэўралягічных хворых. Загінуў 31 чалавек.

 

13 кастрычніка

 

1884 – Нарадзіўся Баляслаў Пачопка, беларускі культурна-асьветніцкі і рэлігійны ўніяцкі дзеяч. Працаваў дырэктарам Сьвіслацкай настаўніцкай сэмінарыі.

1888 – У засьценку Пунькі (Глыбоцкі р-н) нарадзіўся Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф, архэоляг, пэдагог, адзін з заснаваньнікаў нацыянальна-гістарычнага жывапісу. Працаваў настаўнікам у Наваградку.

 

14 кастрычніка

 

1725 – Нарадзіўся (у Берасьцейскім ваяв.) Францішак Ярманскі (Юрманскі), каталіцкі рэлігійны дзеяч, пэдагог. Быў рэктарам Шчучынскага піярскага калегіюму.

2010 – У Гародні ля Свята-Пакроўскага сабора да свята Пакроваў і 110-ых угодкаў Гарадзенскай праваслаўнай епархіі ўрачыста адкрытая скульптурная кампазіцыя “Пакровы Прасвятой Багародзіцы” (скульптар Уладзімір Панцялееў).

 

15 кастрычніка

 

1432 – У Гародні выдадзены прывілей караля Ягайлы, які ўраўняў у правах праваслаўных князёў і баяраў з феадаламі-каталікамі.

1817 – У Салюры (Швайцарыя) памёр Тадэвуш Касьцюшка, дзяржаўны і вайсковы дзеяч, кіраўнік паўстаньня 1794 году. У 1818 парэшткі былі перанесены ў Кракаў і зьмешчаны ў Вавельскім замку.

1833 – У Флярэнцыі памёр Міхал Клеафас Агінскі, магнат, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, удзельнік паўстаньня 1794. Жыў у Залесьсі (Смургонскі р-н).

1916 – У Сьвіслачы адкрылася Беларуская настаўніцкая сэмінарыя.

 

16 кастрычніка

 

1896 – Памерла Марыя Багдановіч (дзявочае Мякота, нар. у 1869 у Ігумене), маці Максіма Багдановіча. Пахавана ў Гародні на старых праваслаўных могілках.

1947 – За выступ супраць “лысенкаўшчыны” і прапаганду “буржуазнай навукі” генэтыкі з пасады прэзыдэнта Акадэміі навук БССР звольнены Антон Жэбрак.

1955 – У Ашмянах адчынены краязнаўчы музэй імя Францішка Багушэвіча.

1999 – Памёр Вацлаў Гебельт, шахматны кампазіст, вязень ГУЛАГу, пасьля вызваленьня ў 1949 жыў да сьмерці ў Лідзе.

 

17 кастрычніка

 

1696 – Нарадзіўся Аўгуст ІІІ, кароль Рэчы Паспалітай вялікі князь ВКЛ у 1733-66.

1893 – У Ваўкавыску нарадзіўся Павал Хоміч, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар.

 

18 кастрычніка

 

1596 – У Берасьці была падпісана царкоўная Унія. Была абвешчана ў царкве Сьв. Мікалая.

1906 – У в. Зарудзічы (Смургонскі р-н) нарадзіўся Алесь Салагуб, беларускі паэт, публіцыст.

1960 – У Марыупалі (Украіна) памёр Іван Бялькевіч, беларускі мовазнавец, пэдагог, аўтар слоўнікаў. Нараджэнец в. Варонічы (Слонімскі р-н).

1991 – У Маладэчне памёр Пятро Бітэль, беларускі пісьменьнік, паэт, перакладнік, пэдагог, праваслаўны сьвятар. Нараджэнец мяст. Радунь (Вараноўскі р-н). Пахаваны ў в. Вішнева (Валожынскі р-н).

 

19 кастрычніка

 

1988 – У Менску былі ўтвораныя рэспубліканскае грамадзкае гісторыка-асьветнае таварыства памяці ахвяр сталінізму “Мартыралёг Беларусі” і аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”.

 

20 кастрычніка

 

1506 – На княжаньне ў ВКЛ абраны Жыгімонт І Стары.

1812 – Пад час французка-расейскай вайны ў Слоніме адбыўся вялікі бой.

1892 – У в. Клешнякі (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Янка Тарасевіч, рэлігійны і грамадзкі дзеяч беларускага замежжа (Канада, Швайцарыя, ЗША), тэоляг.

1911 – У Карэлічах нарадзіўся Валянцін Рамановіч, беларускі мастак.

1916 – У в. Ахматава (Алатырскі р-н, Чувашыя) нарадзіўся Алесь Сучок (сапр. Пятро Дабрыян) беларускі паэт, актыўны змагар за адкрыцьцё беларускіх школ на Гарадзеншчыне.

1953 (ці 1955) – У Маскве памёр Яўген Хлябцэвіч, беларускі бібліятэказнавец, літаратуразнавец, публіцыст, пэдагог. Нараджэнец Жыровічаў.

2001 – Памёр Мікола Лук’янаў, беларускі мастак. Пахаваны ў Гародні на могілках па прасп. Касманаўтаў.

 

21 кастрычніка

 

1878 – У Варшаве памёр Восіп Кавалеўскі, гісторык, філамат, адзін з заснаваньнікаў

манголазнаўства. Нараджэнец Вялікай Бераставіцы.

1900 – У Гародні нарадзіўся Фэлікс Купцэвіч, беларускі пісьменьнік, крытык.

1935 – У Зельве нарадзіўся Юрка Геніюш, беларускі пісьменьнік і публіцыст.

 

22 кастрычніка

 

1613 – У выніку пажару згарэла большая частка старажытнага Наваградку.

1909 – У в. Вярбіцы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Раман Лецка, беларускі краязнавец, калекцыянэр, вязень савецкіх канцлягераў.

1941 – На тэрыторыі Беларусі створана Беларуская народная самапомач.

1957 – Памёр Аляксандар Савіч, беларускі гісторык, апалягет Беларускай аўтакефальнай

праваслаўнай царквы. Нараджэнец в. Малая Лапеніца (Ваўкавыскі р-н).

2010 – У Менску ў шпіталі памёр Павал Лойка, беларускі гісторык. Нараджэнец Слоніма.

 

23 кастрычніка

 

1928 – У в. Хадзявічы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Лаўрын Клыбік, дзеяч беларускай эміграцыі (Англія, Бэльгія), медык, навуковец-фармацэўт.

1981 – У Менску памёр Якуб Міско, беларускі пісьменьнік, журналіст. Пахаваны на менскіх Паўночных могілках. Нараджэнец в. Чамяры (Слонімскі р-н).

 

24 кастрычніка

 

1795 – Адбыўся ІІІ падзел Рэчы Паспалітай.

1999 – У Якушоўцы (Сьвіслацкі р-н) пад час Дня памяці паўстанцаў 1863 году адбылося ўрачыстае адкрыцьцё памятнага крыжа.

 

25 кастрычніка

 

1589 – Нарадзіўся Ян Станіслаў Сапега, сын Льва Сапегі, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

1925 – У в. Баяры (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Леў Мірачыцкі, беларускі гісторык-славіст, літаратар. Памёр у 2002.

1992 – У г. Сарны (Ровенская вобл., Украіна) памёр Васіль Струмень (сапр.Аляксандар Лебядзеў), беларуска-украінскі пісьменьнік. Пахаваны ў Сарнах. Жыў у Зачэпічах (Дзятлаўскі р-н).

 

26 кастрычніка

 

1944 – На фронце на тэрыторыі Ўсходняй Прусіі загінуў Алесь Мілюць, беларускі паэт. Пахаваны ў брацкай магіле ў пасёлку Ватуціна (Несьцераўскі р-н, Калінінградзкая вобл.). Нараджэнец в. Скорычы (Карэліцкі р-н).

1999 – Памёр Анатоль Іверс (сапр. Іван Міско), беларускі паэт. Нараджэнец в. Чамяры (Слонімскі р-н).

 

27 кастрычніка

 

1430 – Памёр Вялікі князь Вітаўт (нар. у 1350). Яго рэзыдэнцыя была ў Гародні.

1890 – У в. Шутавічы (Смургонскі р-н) нарадзіўся Віктар Шутовіч, беларускі культурны дзеяч, каталіцкі сьвятар, вязень савецкіх канцлягероў.

2003 – Памёр Антось Савук, беларускі краязнавец, публіцыст. Жыў і працаваў у Лідзе.

 

28 кастрычніка

 

1845 – У Гародні нарадзіўся Зыгмунт Урублеўскі, навуковец-фізік, удзельнік паўстаньня 1863-64.

1886 – Нарадзіўся Сьцяпан Войтанка, праваслаўны сьвятар (вучыўся ў Гародні, працаваў у Дварцы і Марозавічах Дзятлаўскага р-ну), дзеяч Беларускай Аўтакефальнай Царквы ў ЗША.

1974 – Памёр Рыгор Акулевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, публіцыст, актывіст Грамады і ТБШ, дзеяч эміграцыі ў Канадзе. Нараджэнец в. Вялікая Кракотка (Слонімскі р-н).

 

29 кастрычніка

 

1937 – У Менску у НКВД цягам ночы былі расстраляныя 22 беларускія і жыдоўскія пісьменьнікі, шэраг навукоўцаў і грамадзкіх дзеячоў. Сярод забітых былі Хацкель Дунец,  нараджэнец Слоніму, Майсей Кульбак, нараджэнец Смургоняў.

 

30 кастрычніка

 

1883 – У в. Лакцяны (Астравецкі р-н) нарадзіўся Янка Быліна (сапр. Ян Семашкевіч), беларускі каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, паэт.

1890 – У мяст. Астрына (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Міхал Урбановіч, беларускі культурны дзеяч, пэдагог, каталіцкі сьвятар у замежжы (з 1924-га ў ЗША).

1937 – У Менску НКВД былі расстраляныя 32 чалавекі, сярод якіх Янка Нёманскі (сапр. Іван Пятровіч), беларускі пісьменьнік, эканаміст. Нараджэнец в. Шчорсы (Наваградзкі р-н).

 

31 кастрычніка

 

1932 – Памёр Кіпрыян Кандратовіч (нар. у 1859), беларускі гэнерал, міністар БНР.  Пахаваны ў Пагародне (Вараноўскі р-н), пазьней перапахаваны ў Варанове каля праваслаўнай царквы.

1937 – У Менску НКВД расстраляны Антон Баліцкі, беларускі грамадзка-культурны дзеяч. Нараджэнец в. Балічы (Гарадзенскі р-н).

1992 – У Менску памёр Міхась Ткачоў, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, гісторык, архэоляг, пэдагог. Пахаваны на Усходніх могілках. Жыў і працаваў у Гародні.

1993 – У Гародні на доме па адрасе праспэкт Будаўнікоў-27, дзе жыў Міхась Ткачоў, адчынена памятная дошка.

 

1 лістапада

 

У лацінскім абрадзе сьвята Усіх Сьвятых.

1933 – У в. Варакомшчына (Дзятлаўскі р-н) нарадзіўся Вячаслаў Адамчык, беларускі пісьменьнік.

1943 – На Дзісеншчыне фашыстамі расстраляны Адам Дасюкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, журналіст. Нараджэнец в. Копцевічы (Смургонскі р-н).

1984 – Памёр Пётра Сергіевіч, беларускі мастак. На Гарадзеншчыне расьпісаў касьцёлы ў Жодзішках, Солах (Смургонскі р-н), Поразаве (Сьвіслацкі р-н).

2001 – У Слоніме памёр Мікалай Варвашэвіч, беларускі тэатральны рэжысёр, заснавальнік Слонімскага беларускага драматычнага тэатру. Пахаваны ў Сьвіслачы.

 

2 лістапада

 

Дзяды, дзень памінаньня памерлых.

1869 – У маёнтку Крупляны (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Язэп Стаброўскі, беларускі архэоляг, краязнавец.

1959 – У Нью Ёрку памёр Аляксандар Орса, беларускі пэдагог, доктар прыродазнаўства, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, ЗША). Пахаваны на беларускіх могілках у Нью-Брансьвіку. Нараджэнец мяст. Нягневічы (Наваградзкі р-н).

1997 – Сябры Лідзкай гарадзкой арганізацыі ТБМ ў гарадзкім парку ўсталявалі крыж на магіле ўдзельніка паўстаньня 1863 г. ксяндза Адама Фалькоўскага. Празь некалькі дзён крыж быў зьнесены ўладамі.

2007 – У Санкт-Пецярбургу памерла Аўгіньня Кавалюк, паэтка, перакладчыца. Жыла і працавала ў Латвіі, Санкт-Пецярбургу. Нараджэнка в. Стральцы (Гарадзенскі р-н).

 

3 лістапада

 

667 – Нарадзіўся Сьвяты Губэрт, патрон Гародні.

1890 – У Слоніме нарадзіўся Канстанцін Пушкарэвіч, беларускі-расейскі славіст, літаратуразнавец, пэдагог.

 

4 лістапада

 

1794 – Пры абароне прадмесьця Варшавы Прагі загінуў Якуб Ясінскі, вайсковы і палітычны дзеяч, інжынэр, паэт, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794. Пахаваны пры варшаўскім касьцёле “На Камёнку”.

1993 – Памёр Раман Лецка, беларускі краязнавец, калекцыянэр, вязень савецкіх канцлягераў. Нараджэнец в. Вярбіцы (Наваградзкі р-н).

2000 – У Парэччы (Слонімскі р-н) усталяваны памятны крыж у гонар паўстанца Міхала Валовіча і яго паплечнікаў.

 

5 лістапада

 

1250 – Памёр Елісей Лаўрышаўскі, беларускі Сьвяты. Жыў у Лаўрышаве (Наваградзкі р-н).

1576 – Кароль Стафан Баторы пацьвердзіў Гародні ўсе прывілеі.

1922 – Адбыліся першыя выбары ў польскі сойм, у які беларусы правялі 14 сваіх прадстаўнікоў.

1999 – Памёр Уладзімер Сідлярэвіч, дзеяч БКА, беларускай эміграцыі (Нямеччына, Аўстралія). Вучыўся ў Лідзе, працаваў настаўнікам у Васілішках. Пахаваны ў Мэльбурне.

 

6 лістапада

 

1689 – У Дзярэчыне нарадзіўся Антоні Казімер Сапега, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

1862 – У фальв. Якушоўка (Сьвіслацкі р-н) памёр Віктар Каліноўскі, гісторык, архэограф, адзін зь ідэолягаў паўстаньня 1863 году. Пахаваны ў Сьвіслачы.

1912 – На Наваградчыне нарадзіўся Віктар Войтанка (на эміграцыі Віктар Васілеўскі), дзеяч самакіраваньня, БКА, у 1943 працаваў лекарам у Слоніме, медык, праваслаўны сьвятар, дзеяч эміграцыі (Нямеччына, ЗША).

1980 – У Нью Ёрку памёр Станіслаў Станкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, літаратуразнавец, публіцыст, дзеяч эміграцыі (Нямеччына, ЗША). Нараджэнец в. Арляняты (Смургонскі р-н).

 

7 лістапада

 

1790 – У в. Жырмуны (Вараноўскі р-н) нарадзіўся Карл Падчашынскі, асьветнік, архітэктар, дасьледнік, пэдагог.

1898 – У в. Дольная Сьвіслач (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Клімент Якаўчык (загінуў у 1941 на фронце), беларуска-расейскі пісьменьнік.

 

8 лістапада

 

1632 – Каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім князем ВКЛ абраны Уладыслаў Ваза (кіраваў да 20.5.1648)

1784 – У маёнтку Шаўры (Вараноўскі р-н) нарадзіўся Тодар Нарбут, гісторык, архэоляг, краязнавец.

1903 – У в. Мінявічы (Мастоўскі р-н) нарадзіўся Міхась Явар (сапр. Карась), беларускі паэт, удзельнік Грамады, ТБШ.

1973 – Памёр Аляксандар Жукоўскі (нар. у 1926 у в. Залесьсе, Слонімскі р-н), удзельнік слонімскай падпольнай патрыятычнай арганізацыі “Чайка”, вязень савецкіх турмаў і канцлягеру. Пахаваны ў в. Залесьсе (Слонімскі р-н).

 

9 лістапада

 

1817 – Памёр Раймонд Корсак, паэт, удзельнік паўстаньня 1794. Нараджэнец в. Жукоўшчына (Дзятлаўскі р-н).

1942 – Каля Барысава гестапаўцамі расстраляны Генрык Глябовіч, рэлігійны дзеяч, сьвятар, тэоляг. Пазней беатыфікаваны. Нараджэнец Гародні.

 

10 лістапада

 

1911 – У в. Нёман (Мастоўскі р-н) нарадзіўся Станіслаў Сьвірка, беларуска-польскі літаратуразнавец, фальклярыст.

1921 – У Смургонях нарадзіўся Віктар Роўда, беларускі харавы дырыжор, пэдагог. 

 

11 лістапада

 

1903 – У мяст. Мір (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Аляксандар Ільінскі, беларускі артыст тэатру.

1937 – На Салавецкіх астравах НКВД расстраляны (ці 3.11.1937), Максім Бурсевіч, дзеяч заходнебеларускага руху, актывіст Грамады. Нараджэнец в. Чамяры (Слонімскі р-н)

 

12 лістапада

 

1794 (ці 1796) – У в. Гожна (?, Беласточчына) нарадзіўся Міхал Рукевіч, удзельнік вызвольнага руху, філямат. На пач. 1820-ых жыў у Мількаўшчыне (Гарадзенскі р-н).

1920 – У в. Борхаў (Рагачоўскі р-н) нарадзіўся Андрэй Макаёнак, драматург, народны пісьменьнік Беларусі. У 1945-46 жыў і працаваў у Гародні.

1930 – У в. Шаматова (Смургонскі р-н) нарадзіўся Восіп Блізьнюк, удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смургонях, вязень савецкіх канцлягераў.

 

13 лістапада

 

1625 – Памёр Саламон Рысінскі (нар. у 1560 (?) у в. Рысін, цяпер Себежскі р-н Пскоўскай вобл.), паэт, філёзаф, этнограф, пэдагог у ВКЛ. Верагодна, што пахаваны ў в. Дзяляцічы (Наваградзкі р-н).

1891 – У в. Руднікі (цяпер Пружанскі р-н) нарадзіўся Іван Саланевіч, спартовец, публіцыст, выдавец. Заснаваньнік у Гародні спартовага таварыства “Сокал”.

1892 – У в. Лаша (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Язэп Троська (сапр. Дудзюк, загінуў пасьля 1930 у савецкіх турмах), беларускі гісторык, краязнавец, пэдагог.

1942 – Памёр Уладыслаў Талочка, беларускі рэлігійны і культурна-асьветніцкі дзеяч, культоляг, гісторык, літаратуразнавец. Нараджэнец Гародні. Пахаваны ў Вільні на могілках Роса.

1985 – Памёр Антон Валынчык, беларускі хормайстар, кампазытар, пэдагог. Нараджэнец в. Мяльканавічы (Слонімскі р-н)  Пахаваны ў Гародні на могілках па прасп. Касманаўтаў.

1989 – У Менску памёр Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнавец. Пахаваны на Усходніх могілках. Жыў і працаваў у Гародні.

 

14 лістапада

 

1892 – У в. Ярэмічы (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Міхаіл Лойка, беларускі эканаміст, географ, матэматык.

1905 – У в. Баброўня (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Міхась Васілёк (сапр. Касьцевіч), беларускі паэт, актывіст Грамады, ТБШ.

1939 – Заходняя Беларусь была афіцыйна ўлучаная ў склад БССР.

 

15 лістапада

 

1812 – Каля Ваўкавыску адбыўся бой паміж французкім і расейскім войскамі (доўжыўся два дні).

1893 – У в. Чухны (Смургонскі р-н) нарадзіўся Францішак Чарняўскі, беларускі каталіцкі сьвятар, рэлігійна-асьветніцкі публіцыст, выдавец, дзеяч эміграцыі (Францыя, Бэльгія, ЗША). Скончыў школу ў Ашмяне.

1985 – Памёр Аляксандар Калодка, грамадзкі дзеяч, правазнавец, публіцыст, вязень фашыстоўскіх канцлягераў, дзеяч беларускай эміграцыі (Аўстралія). Нараджэнец в. Церабостынь (Карэліцкі р-н). Пахаваны на беларускіх могілках Фоўкнер у Мэльбурне.

1987 – Памёр Рыгор Зыбайла, беларускі палітычна-вайсковы дзеяч, старшыня Слонімскай

акруговай Беларускай Народнай Самапомачы ў 1941-42 гг.

 

16 лістапада

 

Дзень Маці Божай Вострабрамскай – апякункі Беларусі.

1888 – У в. Шурычы (Сьвіслацкі р-н) нарадзіўся (паводле інш. зьв. 16 сьнеж.) Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, ідэоляг беларускага нацыянальнага руху.

1982 – Памёр Андрэй Макаёнак, драматург, народны пісьменьнік Беларусі. У 1945-46 жыў і працаваў у Гародні.

 

17 лістапада

 

1893 – У Дзьвінску (цяпер Латвія) нарадзіўся Кастусь Езавітаў, дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня, публіцыст, перакладнік, пэдагог, гісторык. Пэўны час (канец 1918-пач. 1919) дзеіў у Гародні.

1906 – У в. Гібінята (Ашмянскі пав., цяпер Валожынскі р-н) нарадзіўся Янка Багдановіч, беларускі пісьменьнік, мемуарыст, вязень савецкіх канцлягероў. Выхоўваўся ў Барунскім дзіцячым прытулку.

 

18 лістапада

 

1937 – НКВД расстраляны Адам Бычкоўскі (нар. у 1889 у фальв. Талочкі на Сакольшчыне), беларускі грамадзка-культурны дзеяч. Адзін з заснаваньнікаў Гарадзенскага гуртка беларускай моладзі.

2007 – У Менску памёр Віктар Роўда, беларускі харавы дырыжор, пэдагог. Пахаваны на менскіх Усходніх могілках. Нараджэнец Смургоняў.

 

19 лістапада

 

1784 (ці 1785) – У вёсцы Вулька (Бельскі пав., Беласточчына) нарадзіўся Міхал Баброўскі, беларускі вучоны-славіст. У 1824-26 працаваў у Жыровічах.

1927 – У в. Ваўчкі (Слонімскі р-н) нарадзіўся Міхась Ракевіч, удзельнік патрыятычнага падполля 1946-47 у Заходняй Беларусі, вязень савецкіх турмаў і канцлягероў.

1996 – З станцыі Яцукі (Дзятлаўскі р-н) адпраўлены эшалён з апошняй ракетай “Тополь”. Беларусь стала бязьядзернай дзяржавай.

2007 – У Дэтройце (ЗША) памёр Язэп Сажыч, дзеяч беларускай эміграцыі (ЗША), старшыня рады БНР з 1982 па 1997. Нараджэнец в. Гарадэчна (Наваградзкі р-н).

2008 – У Слоніме памёр Алег Лойка, беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец, перакладнік, пэдагог. Пахаваны ў Слоніме.

 

20 лістапада

 

1648 – Каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім князем ВКЛ абраны Ян Казімер (кіраваў да 1668).

1922 – У Клецку нарадзіўся Уладзімер Кісель (памёр у жн. 1999 у Гародні, пахаваны на могілках каля стан. Аульс пад Гародняй), удзельнік падпольнай арганізацыі Саюз Змаганьня за Незалежнасьць Беларусі, вязень савецкіх канцлягераў і турмаў.

1985 – У Беластоку памёр Юрка Геніюш, беларускі пісьменьнік і публіцыст. Нараджэнец Зельвы.

1998 – Памерла Яўгенія Шастак, беларуская грамадзкая дзеячка, лекарка, вязень ГУЛАГУ. Нараджэнка в. Запольле (Наваградзкі р-н).

 

21 лістапада

 

1830 – Памёр Ян Сьнядэцкі, астраном, матэматык, філёзаф, асьветнік Рэчы Паспалітай. Сямейны маёнтак і пахавальная капліца былі ў Гародніках (Гарадках, Ашмянскі р-н). Пахаваны ў Яшунах (Летува).

1937 – У Чабаксарах (Чувашская АССР) НКВД расстраляны Павал Каравайчык, беларускі культурны дзеяч, пісьменьнік. Нараджэнец мяст. Любча (Наваградзкі р-н).

 

22 лістапада

 

1715 – Нарадзіўся Антоні Скарульскі, рэктар Наваградзкага езуіцкага калегіюму ў 1760-64.

1800 – Памёр Саламон Майман (сапр. Хейман, нар. у 1753 ці 1754), філосаф-асьветнік. Нараджэнец Міру (Карэліцкі р-н).

 

23 лістапада

 

1824 – У Рыме нарадзіўся Баляслаў Русецкі, мастак, які працаваў на Беларусі. Адзін час жыў у Гародні, зрабіў шэраг размалёвак у гарадзенскіх касьцёлах, алтарную карціну “Сьвяты Казімір” у гарадзенскай фары.

1866 – У Кракаве памёр Адам Кіркор, беларуска-польскі гісторык, этнограф, архэоляг, публіцыст, грамадзкі дзеяч.

 

24 лістапада

 

1970 – У Клюшчанах (Астравецкі р-н, па іншых зьвестках у Вільні) памёр Адольф Клімовіч, беларускі каталіцкі, грамадзкі дзеяч, журналіст, выдавец, вязень савецкіх канцлягероў. Пахаваны ў Клюшчанах.

1998 – У Гародні адбыўся масавы мітынг пратэсту (каля 2 тыс. удзельнікаў) супраць праекту дамовы пра стварэньне саюзнай дзяржавы Беларусі з Расеяй.

 

25 лістапада

 

1714 – У маёнтку Дзятлава (Дзятлаўскі р-н) нарадзіўся Тамаш Жаброўскі беларускі асьветнік, архітэктар, астраном, матэматык.

1795 – Кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ў Гарадзенскім Новым замку адрокся ад дзяржаўнага трону.

2002 – У Гародні выйшаў 1-ы нумар інфармацыйна-аналітычнага бюлетэню “Свой Лад”, рэдактар Віктар Сазонаў. Выходзіў да траўня 2004, калі рэдакцыя была разгромлена КДБ, усяго выйшла 14 нумароў.

2003 – Памерла Людміла Махнюк (дзявочае Каліноўская), дзеячка беларускага культурніцкага руху ў эміграцыі (ЗША). Нараджэнка мяст. Скідаль (Гарадзенскі р-н).  Пахавана на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.

2007 – У ЗША памёр Кастусь Мярляк, беларускі грамадзка-культурны-рэлігійны дзеяч, дзеяч БНР у эміграцыі (Італія, Аргентына, ЗША).

 

26 лістапада

 

1864 – Памёр Тодар Нарбут, гісторык, архэоляг, краязнавец. Пахаваны ў в. Нача (Вараноўскі р-н).

1885 – У Канстантынопалі памёр Адам Міцкевіч, паэт, асьветнік, філямат. Пахаваны ў Парыжы. 4.7.1890 парэшткі былі перавезены ў Кракаў і зьмешчаны ў Вавельскім замку.

1891 – У в. Арляняты (Смургонскі р-н) нарадзіўся Янка Станкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, мовазнавец, гісторык, перакладнік, выдавец, публіцыст, пэдагог, дзеяч эміграцыі (Нямеччына, ЗША).

1930 – У Оршы нарадзіўся Уладзімір Караткевіч, народны пісьменьнік Беларусі. Часта бываў у Гародні.

 

27 лістапада

 

1900 – У в. Слачва (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Вячаслаў Лаўскі, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, пэдагог, адзін з заснаваньнікаў беларускага студэнцкага руху.

1903 – У в. Сакаўцы (Івацэвіцкі р-н) нарадзіўся Піліп Пестрак, беларускі літаратар, дзеяч КПЗБ. У 1927-29 жыў у Слоніме. Быў зьняволены польскімі ўладамі ў Гарадзенскую турму.

1920 – Пачалося антысавецкае Слуцкае паўстаньне (доўжылася да 28 сьнеж. 1920). Нацыянальны Дзень Герояў.

1921 – У в. Клешнякі (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Уладзімер Тарасевіч, рэлігійны і грамадзкі дзеяч беларускага замежжа (ЗША).

1938 – НКВД расстраляны Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, сябра Рады БНР, публіцыст, заснаваньнік і дырэктар настаўніцкай сэмінарыі ў Барунах (у 1920-22).

1989 – Памёр Кастусь Станкевіч (нар. у 1925 у мяст. Турэц, Карэліцкі р-н), дзеяч беларускай эміграцыі (Аўстралія).

 

28 лістапада

 

1923 – Было створана беларускае літаратурнае аб’яднаньне “Маладняк” (дзеіла да 1932).

 

29 лістапада

 

1826 – У Вільні памёр Вікенці Герберскі (нар. у Слоніме у 1784), медык і пэдагог.

1830 – Пачатак нацыянальна-вызвольнага паўстаньня.

1938 – У Менску (ці ў Маскве) НКВД расстраляны Браніслаў Тарашкевіч, беларускі грамадзка-палітычны і асьветны дзеяч, мовазнавец, публіцыст, перакладнік, літаратуразнавец.

1949 – У савецкім канцлягеры пад Тайшэтам забіты Адам Станкевіч (паводле інш. зьв. 4 сьнеж.), беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, грамадзка-культурны дзеяч, асьветнік, культуроляг, выдавец, публіцыст. Нараджэнец в. Арляняты (Смургонскі р-н). Пахаваны на могілках Азярлага каля в. Шаўчэнкі.

 

30 лістапада

 

1745 – У маёнтку Сяхновічы (Жабінкаўскі р-н) нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка (паводле інш. зьв. 4.2.1746), дзяржаўны і вайсковы дзеяч, кіраўнік паўстаньня 1794 году.

1971 – Памёр Уладзімір Корбан, беларускі пісьменьнік, байкапісец, перакладнік. У 1946-48 жыў і працаваў ў Лідзе.

1989 – У Гародні прайшла ўстаноўчая канфэрэнцыя Гарадзенскага гарадзкога аддзяленьня Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны.

1991 – У в. Мядзьведзічы (Ляхавіцкі р-н) памёр Вацлаў Пянткоўскі, каталіцкі сьвятар, асьветнік. Перад другой сусьветнай вайной служыў прэфэктам наваградзкай гімназіі.

 

1 сьнежня

 

1919 – Памёр Вандалін Шукевіч беларускі архэоляг, этнограф, калекцыянэр. Пахаваны ў роднай в. Нача (Вараноўскі р-н).

?1989 – У Гародні прайшла ўстаноўчая канфэрэнцыя гарадзкога аддзялення Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны.

 

2 сьнежня

 

1776 – У маёнтку Юркаўшчына (Мсьціслаўскі пав.) нарадзіўся Анёл Доўгірд, філёзаф, лёгік, пэдагог. Працаваў у Лідзе і Шчучыне.

1879 – У Шчучыне нарадзіўся Фэлікс Стацкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, пэдагог, актывіст Грамады і ТБШ.

 

3 сьнежня

 

1791 – У в. Бялавічы (Івацэвіцкі р-н) нарадзіўся Міхал Гамаліцкі, беларускі лекар, пэдагог, гісторык. Вучыўся ў Жыровічах.

1814 – Нарадзіўся (на Меншчыне) Восіп Гашкевіч,  дыплямат, мовазнавец, дасьледнік Японіі і Кітаю, натураліст. Жыў у в. Малі (Астравецкі р-н).

 

4 сьнежня

 

1803 – Памёр Давыд Пільхоўскі, асьветнік, пісьменьнік, перакладнік, выдавец. Часта бываў на Наваградчыне, калі працаваў інспэктарам навучальных устаноў.

1980 – Памерла Вольга Галіна (дзявочае Грудзінская, па мужу Александроўская), беларуская акторка, педагог.

 

5 сьнежня

 

1793 – На Гарадзенскім сойме была прынятая Канстытуцыя Рэчы Паспалітай.

 

6 сьнежня

 

1520 – Нарадзілася Барбара Радзівіл, жонка Станіслава Гаштаўта, пазьней жонка караля Жыгімонта ІІ Аўгуста. Жыла ў Геранёнах з 1538 па 1542.

1705 – У Гародні ў гонар Сьвятога Францішка Ксавэрыя асьвечаны езуіцкі кляштар.

1919 – У сваім маёнтку пад Харкавам бандытамі забіты Аляксандар Булатовіч, падарожнік, дасьледнік Усходняй Афрыкі, дыплямат, праваслаўны іераманах, які паходзіў з Гарадзеншчыны.

1981 – У Маскве памёр Яўген Леашэня, вайсковец, беларускі краязнавец. Нараджэнец Слоніму.

1987 – Памёр Нікандар Мядзейка, беларускі настаўнік, дзеяч Беларускай Народнай Самапомачы, дзеяч эміграцыі (Францыя, ЗША). Вучыўся ў Барунах, працаваў у Лідзкай акрузе. Пахаваны на беларускіх могілках у Нью-Брансьвіку (ЗША).

 

7 сьнежня

 

1506 – У Гародні вялікі князь ВКЛ Жыгімонт І Стары выдаў прывілей, які замацоўваў юрыдычныя нормы, запісаныя ў прывілеях асобным землям, валасьцям і гарадам ВКЛ.

1824 – У маёнтку Тупальшчына (Смургонскі р-н) нарадзіўся Юльян Бакшанскі, удзельнік вызвольнага руху, камандзір паўстанцкага атраду ў 1863 годзе, публіцыст.

1863 – Памёр Ануфры Петрашкевіч (нар. у 1793 у Шчучыне), філямат, паэт, архівіст, удзельнік паўстаньня 1831.

1878 – У в. Навасады (Ашмянскі р-н) нарадзіўся Андрэй Зязюля (сапр. Аляксандар Астрамовіч), беларускі каталіцкі сьвятар, паэт.

1943 – У Менску невядомымі забіты Вацлаў Іваноўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, адзін з ствараньнікаў Грамады, асьветнік, выдавец, міністар асьветы ў Радзе БНР. Нараджэнец м. Лябёдка (Шчучынскі р-н) Пахаваны ў Менску на Кальварыйскіх могілках.

2007 – Памёр Валянцін Блакіт (сапр. Болтач), беларускі празаік, публіцыст, паэт. Нараджэнец в. Вострава (Шчучынскі р-н).

 

8 сьнежня

 

1432 – Пад Ашмяной адбылася бітва паміж вялікімі князямі Сьвідрыгайлам і Жыгімонтам. Загінула больш за 10 тысяч чалавек.

1926 – Памёр Кастусь Бялецкі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. Нараджэнец мяст. Луна (Мастоўскі р-н).

1937 – НКВД расстраляны Ігнат Дварчанін, беларускі грамадзка-культурны дзеяч,

літаратуразнавец, паэт, пэдагог. Нараджэнец в. Погіры (Дзятлаўскі р-н).

 

9 сьнежня

 

1268 – Забіты Войшалк (нар. у 1223), князь Наваградскі, вялікі князь ВКЛ (1263-67).

1891 – У Менску нарадзіўся Максім Багдановіч, беларускі паэт, перакладнік, крытык. У Гародню пераехаў з бацькамі ў год нараджэньня.

1922 – У Гародні адчынены гісторыка-мастацкі музэй (дзяржаўны гісторыка-архэалягічны музэй).

1973 – У Вільні памёр Янка Шутовіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, літаратуразнавец, вязень савецкіх канцлягероў. Нараджэнец в. Шутавічы (Смургонскі р-н). Пахаваны ў Павільнісе.

1974 – Памерла Юлія Бібіла, беларуская бібліёграфка, майстарка мастацкага ткацтва. Нараджэнка мяст. Поразава (Сьвіслацкі р-н).

 

10 сьнежня

 

1852 – У в. Нача (Вараноўскі р-н) нарадзіўся Вандалін Шукевіч беларускі архэоляг, этнограф, калекцыянэр.

1888 – У Гарадку (на Беласточчыне) нарадзіўся Мікола Дзямідаў, вайсковы, грамадзка-палітычны дзеяч; у 1943 акруговы школьны інспэктар, арганізатар батальёну беларускай самааховы ў Лідзе.

1896 – У Вераскаве (Наваградзкі р-н) памёр Уладыслаў Брахоцкі, грамадзкі дзеяч, удзельнік паўстаньня 1863-64. Нараджэнец маёнтку Гаўя (Івейскі р-н).

1913 – У в. Лабна (Лабно, Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Вацлаў Гебельт, шахматны кампазіст, вязень ГУЛАГу, пасьля вызваленьня ў 1949 жыў да сьмерці ў Лідзе.

 

11 сьнежня

 

1876 – У в. Вішнева (Смургонскі р-н) нарадзіўся Мечыслаў Карловіч,кампазітар, дырыжор, сын мовазнаўца і этнографа Яна Карловіча.

1879 – У Варшаве памёр Адам Сузін, удзельнік вызвольнага руху, падарожнік. У 1819 скончыў Гарадзенскую гімназію.

1991 – Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Палажэньне “Аб Дзяржаўным бела-чырвона-белым сьцягу Рэспублікі Беларусь.

 

12 сьнежня

 

1586 – У Гародні памёр Стафан Баторы, вялікі князь ВКЛ, кароль Рэчы Паспалітай. Новым каралём абраны Жыгімонт ІІІ Ваза.

1870 – Памёр Леан Зянковіч, паэт, публіцыст, мэмуарыст, удзельнік паўстаньня 1830-31. Вучыўся ў Сьвіслачы.

1996 – У Гародні пачалася міжнародная навуковя канфэрэнцыя “Стэфан Баторы і Усходняя Эўропа яго часу” (доўжылася 12-14 сьнежня).

2006 – Памерла Ніна Тарас, беларуская паэтка. Нараджэнка в. Запольле (Наваградзкі р-н).

 

13 сьнежня

 

1826 – Памёр Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, беларускі вучоны, царкоўны дзеяч, літаратар. Нараджэнец в. Занкі (Сьвіслацкі р-н)

 

14 сьнежня

 

1911 – У в. Церабостынь (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Аляксандар Калодка, грамадзкі дзеяч, правазнавец, публіцыст, вязень фашыстоўскіх канцлягераў, дзеяч беларускай эміграцыі (Аўстралія).

1929 – Польскія ўлады забаранілі на тэрыторыі Заходняй Беларусі народны гімн “Ад веку мы спалі”. У хуткім часе ён быў забаронены і ў Савецкай Беларусі.

2001 – Памёр Самсон Пярловіч, сябра Саюзу Вызваленьня Беларусі, беларускі паэт, вязень ГУЛАГу. Нараджэнец в. Католышы (Наваградзкі р-н). Пахаваны на могілках ля Наваградку.

 

15 сьнежня

 

1575 – Каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім князем ВКЛ абраны Стафан Баторы (кіраваў дзяржавай да 12 сьнеж. 1586).

1735 – У м. Руткішкі (Беласточчына) нарадзіўся Давыд Пільхоўскі, асьветнік, пісьменьнік, перакладнік, выдавец. Часта бываў на Наваградчыне, калі працаваў інспэктарам навучальных устаноў.

1990 – Рымскі Папа Ян Павал ІІ надаў гарадзенскаму фарнаму касьцёлу тытул Малой базілікі.

1994 – У Берасьці памёр Уладзімір Калесьнік, беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік. Нараджэнец в. Сіняўская Слабада (Карэліцкі р-н). Пахаваны ў Берасьці.

 

16 сьнежня

 

1901 – У в. Кубельнікі (Бераставіцкі р-н) нарадзіўся Мікалай Марцінчык, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, лекар, вязень савецкіх канцлягераў.

1989 – У Лідзе прайшла ўстаноўчая канфэрэнцыя гарадзкога аддзялення Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны.

 

17 сьнежня

 

1849 – У Альбэртыне (пад Слонімам) нарадзіўся Зыгмунт Пуслоўскі, мецэнат, калекцыянэр.

1891 – На хутары Плавушка (Смургонскі р-н) нарадзіўся Андрэй Цікота, беларускі рэлігійны і грамадзка-культурны дзеяч, генэрал ордэну марыянаў.

1917 – У в. Запольле (Наваградзкі пав). нарадзілася Вера Шостак, беларуская настаўніца, актывістка нацыянальнага руху.

1922 – У в. Пілкі (Мастоўскі р-н), нарадзіўся Георгі Тарасевіч, беларускі архітэктар, грамадскі актывіст.

 

18 сьнежня

 

1771 – У Ляхавічах нарадзіўся Францішак Ксаверы Несялоўскі, удзельнік паўстаньняў 1794 (ваяваў на Гарадзеншчыне), 1830 гг. Меў родавы маёнтак у Варончы (Карэліцкі р-н).

1934 – У Вільні памёр Альбін Стаповіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, кампазітар, музычны пэдагог, публіцыст. Нараджэнец в. Барані (Астравецкі р-н). Пахаваны на могілках Роса.

 

19 сьнежня

 

1942 – У Слоніме гестапаўцамі былі расстраляныя каталіцкія манашкі Багуміла Найшэўская, Марта Валоўская і ксёндз Адам Старк.

1964 – У вёсцы Лаша (Гарадзенскі р-н) адчынены мэмарыяльны музэй Яўхіма

Карскага.

 

20 сьнежня

 

1840 – У в. Дэмбрава (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Казімер Альхімовіч, мастак, удзельнік паўстаньня 1863-64.

1890 – У Гародні нарадзіўся Юзаф Ядкоўскі, польскі архэоляг, гісторык, краязнавец, калекцыянэр, музэязнавец.

1937 – У Менску НКВД расстраляны Васіль Дружчыц (Друшчыц), беларускі гісторык, пэдагог. Вучыўся ў Жыровічах.

1997 – Выйшаў першы нумар бюлетэню “Мастоўскі веснік”. Усяго выйшла больш 100 нумароў, рэдактар Язэп Палубятка.

 

21 сьнежня

 

1981 – Памёр Міхась Забэйда-Суміцкі, беларускі сьпявак, пэдагог, дзеяч эміграцыі. Нараджэнец в. Несьцяровічы (Сьвіслацкі р-н). Пахаваны ў Празе на Альшанскіх могілках.

 

22 сьнежня

 

1798 – У Вільні памёр Джузэпэ Сака (нар. у 1735 у Вероне), італійскі архітэктар, які працаваў на Віленшчыне і Гарадзеншчыне. Пахаваны ў Гародні на старых каталіцкіх могілках (паводле інш. зьвестак у сваім маёнтку Дубасьня пад Беластокам).

1932 – У Заходняй Беларусі пачало дзеіць Таварыства Беларускай Асветы (ТБА). Дзеіла да жніўня 1937.

1937 – У турме НКВД г. Алматы (Казахстан) расстраляны Янка Вярсоцкі, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч. Нараджэнец мяст. Гальшаны (Ашмянскі р-н)

2001 – У Менску памёр Уладыслаў Чарняўскі, беларускі каталіцкі сьвятар, перакладнік літургічных тэкстаў на беларускую мову. Пахаваны ў мяст. Вішнева (Валожынскі р-н) каля касьцёлу. Нараджэнец засьценку Амбружын (Ашмянскі р-н).

 

23 сьнежня

 

1796 – У в. Вярховічы (Камянецкі р-н) нарадзіўся Віктар Гельтман, публіцыст, удзельнік паўстаньня 1830-31. Вучыўся ў Сьвіслачы, разам з братам Язэпам стварыў у 1819 у Сьвіслацкай гімназіі тайную патрыятычную арганізацыю.

1918 – Памёр Лейб Найдус, габрэйскі паэт, перакладнік. Быў пахаваны ў Гародні на габрэйскіх могілках (цяпер на іх месцы стадыён “Нёман”).

 

24 сьнежня

 

1761 – Нарадзіўся (Пазнаньскае ваяв., Польшча) Якуб Ясінскі, вайсковы і палітычны дзеяч, інжынэр, паэт, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794.

1798 – На хутары Завосьсе (верагодней усяго Наваградзкі р-н) нарадзіўся Адам Міцкевіч, польска-беларускі паэт, асьветнік, філямат.

1809 – У Вільні памёр Канстанцін Атасельскі (нар. каля 1739 г. у Львове), тэатральны мастак, майстар дэкаратыўнага жывапісу. Працаваў у Дзярэчыне (Зельвенскі р-н).

1900 – У Слоніме нарадзіўся Яўген Леашэня, вайсковец, беларускі краязнавец.

1942 – У Трасьцянцы пад Менскам нацыстамі расстраляны Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, ідэоляг беларускага нацыянальнага руху. Нараджэнец в. Шурычы (Сьвіслацкі р-н).

2009 – У Гародні памёр Георгі Тарасевіч, беларускі архітэктар, грамадскі актывіст. Нараджэнец в. Пілкі (Мастоўскі р-н).

 

25 сьнежня

 

Каляды (Божае Нараджэньне) паводле грыгарыянскага календара.

1844 – Памёр Адам Храптовіч, асьветнік, удзельнік паўстаньня 1794, мецэнат мастацтваў і навукі. Заснаваў у Шчорсах буйную пачатковую школу.

1919 – У в. Дзетамля (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Кастусь Мярляк, беларускі грамадзка-культурны-рэлігійны дзеяч, дзеяч БНР у эміграцыі (Італія, Аргентына, ЗША).

1998 – Адбыўся першы перапіс насельніцтва незалежнай Беларусі (насельніцтва склала 10.045.200 чалавек (зь іх 8.159.100 – беларусаў). Беларускую мову роднай назвалі 73,7% жыхароў краіны.

 

26 сьнежня

 

1940 – Пасьля зьбіцьця невядомымі памёр Баляслаў Пачопка, беларускі культурна-асьветніцкі і рэлігійны дзеяч. Працаваў дырэктарам Сьвіслацкай настаўніцкай сэмінарыі.

1978 – У Лёндане памёр Вінцук Адважны (сапр. Язэп Германовіч), беларускі каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, паэт, эмігрант (Італія, Вялікабрытанія). Пахаваны на могілках Сэн-Панкрас.

 

27 сьнежня

 

1836 – У мяст. Жалудок (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Валеры Урублеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году.

1859 – У Беластоку нарадзіўся Лазар Замэнгоф, лекар, вынаходнік мовы эсперанта. Пэўны час жыў у Гародні.

1892 – Нарадзіўся (Лідзкі пав.) Міхал Борык, беларускі каталіцкі сьвятар. З 1933 служыў у Смургонях, у 1933-38 – у Нястанішках (Смургонскі р-н).

1906 – У Адэсе (Украіна) нарадзілася Іна Каханоўская (дзявочае Рытар), беларуская грамадзкая дзяячка, эмігрантка (ЗША). У час нямецкай акупацыі працавала настаўніцай у Ярэмічах (Карэліцкі р-н).

1918 – Рада БНР на чале з Антонам Луцкевічам пераехала ў Гародню.

1924 – Памёр Леў Бакст (Розэнберг), парыжскі жывапісец і графік, тэатральны мастак, заканадаўца моды. Нараджэнец Гародні.

1925 – У Атэнах (Грэцыя) памёр Зыгмунт Мінейка, удзельнік паўстаньня 1863-64, беларускі і грэцкі грамадзкі дзеяч, этнограф, калекцыянэр, мэмуарыст. Нараджэнец в. Балванішкі (цяпер Зялёны Бор, Ашмянскі р-н).

 

28 сьнежня

 

1588 – Гародня згодна з пастановай Кракаўскага сойму стала цэнтрам каралеўскай эканоміі (была ім ажно да 1795).

1882 – У маёнтку Лябёдка (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Тодар Іваноўскі (Тадас Іванаускас), беларуска-летувіскі заоляг, пэдагог.

1908 – Каля Гудагая (Астравецкі р-н) быў зафіксаваны землятрус моцнасцю 6-7 балаў па шкале Рыхтара.

1988 – У ЗША памёр Аляксандар Стагановіч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, удзельнік БНС, эмігрант (Нямеччына, ЗША). Пахаваны на беларускіх могілках у Нью-Брансьвіку (ЗША). Нараджэнец в. Нясутычы (Наваградзкі р-н). 

 

29 сьнежня

 

1987 – Памерла Яніна Жэймо, акторка тэатру і кіно. Нараджэнка Ваўкавыску.

 

30 сьнежня

 

1879 – У Гародні нарадзіўся Якуба Чэхаўскі, беларускі атлет і барэц.

1884 – Адкрыты рух па чыгунцы Вільня-Ліда-Лунінец.

1911 – У в. Марцянаўцы (Ваўкавыскі р-н) нарадзілася Лідзія Ялоўчык (у замужжы Лісок), беларуская пісьменьніца, паэтка, пэдагог.

1975 – У Жупранах (Ашмянскі р-н) усталяваны помнік Францішку Багушэвічу, у Кушлянах (Смургонскі р-н) адчынены Дом-музэй паэта.

 

31 сьнежня

 

1802 – У мяст. Падароск (Ваўкавыскі р-н) нарадзіўся Максіміліян Рыла, філёзаф, архэоляг, каталіцкі місіянэр на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы.

1916 – У Варшаве (?) памёр Казімер Альхімовіч, мастак, удзельнік паўстаньня 1863-64. Нараджэнец Дэмбрава (Шчучынскі р-н).

1991 – У Гародні памёр Юры Астроўскі, беларускі біяхімік, акадэмік, грамадзкі дзеяч, пахаваны на могілках па прасп. Касманаўтаў. Працаваў у Слоніме і Гародні.

 

 

Абрэвіятуры:

БАЗА

БКА – Беларуская Краёвая Абарона

БНР – Беларуская Народная Рэспубліка

БНС – Беларуская Народная Самапомач

БНФ – Беларускі Народны Фронт

БЦР – Беларуская Цэнтральная Рада

ВКЛ – Вялікае Княства Літоўскае

ГУЛАГ – Главное Управление Лагерей

КПЗБ – Камуністычная Партыя Заходняй Беларусі

КХП БНФ – Кансэрватыўна Хрысьціянская Партыя Беларускі Народны Фронт

НКВД – Народный Комиссариат Внутренних Дел

СБМ – Саюз Беларускай Моладзі

СШ – Сярэдняя Школа

ТБШ – Таварыства Беларускай Школы

 

Скароты:

в. – вёска

верас. – верасень 

вобл. – вобласьць

вол. – воласьць

г. – горад

губ. – губэрня

жн. – жнівень

зьв. – зьвесткі 

інш. – іншы

кастр. – кастрычнік

крас. – красавік

ліп. – ліпень

ліст. – лістапад

лют. – люты

м. – маёнтак  

мяст. – мястэчка

нар. – нарадзіўся

пав. – павет

пам. – памёр

прасп. – праспэкт 

р-н – раён

сак. – сакавік

сапр. – сапраўднае

ст. – стагоддзе

стан. – станцыя 

студз. – студзень

Сьв. – Сьвяты

сьнеж. – сьнежань 

фальв. – фальварак

чэрв. – чэрвень

 

Паказьнік асобаў:

 

Абіхт Рудольф

Абрамовіч Марыян

Абрантовіч Фабіян

Абуховіч Тодар

Абухоўскі Віктар

Агінскі Міхал Казімер

Агінскі Міхал Клеафас

Адамчык Вячаслаў

Адважны Вінцук

Адынец Антон

Ажэшка Эліза

Акулевіч Рыгор

Александровіч

Александроўская

Альгерд, князь

Альхімовіч Гіяцынт

Альхімовіч Казімер

Аляксандар Ягелончык, князь

Аляксандар ІІ, імпэратар

Анацэвіч Ігнат

Анішчык Аляксей

Анцыпа Ільдафонс

Арсеньнева Натальля

Асіпчык Аляксандар

Астрамовіч

Астрожскі Канстанцін

Астроўскі Юры

Атасельскі Канстанцін

Аўгуст ІІ Моцны, кароль

Аўгуст ІІІ, кароль

Ашукоўская Часлава

 

Бабіч Іван

Баброўскі Міхал

Багаткевіч Мечыслаў

Багдановіч Адам

Багдановіч Максім

Багдановіч-Мякота Марыя

Багдановіч Янка  

Багушэвіч Францішак

Бакст Леў 

Бакшанскі Юльян

Баліцкі Антон

Бандарына Зінаіда

Банішэўская Ванда

Баран Сяргей

Баранцэвіч Антон

Бароўка Юльян

Бароўскі Леан

Баторы Стафан

Башко Пётр

Бейтнік Мацей

Белакоз Алесь

Бергман Аляксандра

Беркман Юзаф

Бертэль Аляксандар

Бібіла Юлія

Бірута

Бітэль Пятро

Біч Міхась

Блакіт Валянцін

Блізьнюк Восіп

Бобіч Ільдафонс

Богуш-Сестранцэвіч Станіслаў

Бойка (Байка) Язэп

Болтач

Борзабагаты Уладыслаў

Борык Міхал

Бохвіц Фларыян

Брахоцкі Антон

Брахоцкі Уладыслаў

Брыль Янка

Буклярэвіч Міхал

Булатовіч Аляксандар

Булгак Тамаш

Булгак Язафат

Булгак Ян

Бурсевіч Максім

Быкаў Васіль

Быліна Янка

Бычкоўскі Адам

Бялецкі Кастусь

Бялькевіч Іван

Бярнацкая Марыяна

 

Ваза Уладыслаў

Валадкевіч Каспар

Валовіч Міхал

Валоўская Марта

Валынчык Антон

Варава Аркадзь

Варвашэвіч Мікалай

Варонка Язэп

Варшаўскі Сьцяпан

Васіленя Аляксей

Васілеўскі Віктар

Васілёк Міхась

Верас Зоська

Вернікоўскі Аляксандар

Вільчэўскі Валер’ян

Вітаўт, князь

Вішнявецкі Міхал

Войтанка Віктар

Войтанка Сьцяпан

Войцікава

Войшалк

Волан Андрэй

Вярсоцкі Янка

 

Габрусевіч Сяргей

Гадлеўскі Вінцэнт

Гайка Сяргей

Галіна Вольга

Гальшанская Соф’я

Гамаліцкі Міхал

Гарасімовіч Вінцук

Гарошка Леў

Гарошка Мікола

Гашкевіч Восіп

Гаштаўт Станіслаў

Гебельт Вацлаў

Гедымін

Гельтман Віктар

Гельтман Язэп

Геніюш Ларыса

Геніюш Юрка

Геніюш Янка

Герберскі Вікенці

Германовіч

Гінтаўт-Дзевалтоўскі Аляксандар

Глаўбіц Ёган

Глінскі Антон

Глінскі Кастусь

Глябовіч Генрык

Глякоўскі Станіслаў

Гойлік Эдуард

Голасаў Уладзімір

Горскі Канстанцін

Гофмейстар Апалін

Грабоўскі Стафан

Граніт Пятрусь

Грудзінская

Груша Рычард

Грыб Тамаш

Грыкоўскі Аляксандар

Грынкевіч Францішак

Грыцук Аляксей

Губэрт, Сьвяты

Гурыновіч Адам

 

Дабрыян Пятро

Дабшэвіч Бенядыкт

Далеўскі Аляксандар

Далеўскі Канстанцін

Далеўскі Францішак

Далеўскі Цітус

Далецкі Міхал

Дамбавецкі Аляксандар

Дамброўскі Антон

Дамэйка Ігнат

Данілевіч Аляксандар

Данілюк Тодар

Даравінская Амелія

Дарагастайскі Крыштап Мікалай

Дарагастайскі Мікалай

Дарожны Сяргей

Дасюкевіч Адам

Даўмонт

Дварчанін Ігнат

Дзежыц Вацлаў

Дзекуць-Малей Лукаш

Дзямідаў Мікола

Дзяркач Анатоль

Дзьмітрыеў Міхаіл

Дмахоўскі Вікенці

Дмахоўскі Фадзей

Догель Мацей

Доўгірд Анёл

Драздовіч Язэп

Дружчыц (Друшчыц) Васіль

Дубіцкі Віктар

Дудзюк

Дунец Хацкель

Дучыц Мікола

Дыбоўскі Уладыслаў

 

Езавітаў Кастусь

Елісей Лаўрышаўскі, Сьвяты

 

Жаброўскі Тамаш

Жамойцін Янка

Жамойціна Людміла

Жук Павал

Жукоўскі Аляксандар

Жукоўскі Станіслаў

Жыгімонт Кейстутавіч

Жыгімонт І Стары

Жыгімонт ІІ Аўгуст

Жыгімонт ІІІ Ваза

Жылібэр Жан-Эмануіл

Жылка Уладзімір

Жыткевіч Сямён

Жэбрак Антон

Жэймо Яніна

 

Забэйда-Суміцкі Міхась

Завістоўскі Станіслаў

Задаля Валеры

Завіша Крыштап Станіслаў

Замэнгоф Лазар

Захарка Васіль

Зімёнка Анатоль

Зыбайла Рыгор

Зязюля Андрэй

Зямацкі Раймунд

Зянковіч Леан

 

Іванаускас Тадас

Іваноўскі Вацлаў

Іваноўскі Канстанцін

Іваноўскі Тадэвуш

Івашэвіч

Іверс Анатоль

Ільінскі Аляксандар

Ішора Станіслаў

 

Каваленя Аляксандар

Кавалеўскі Восіп

Кавалюк Аўгіньня

Казімер Ягелёнчык

Кайрыс

Калесьнік Уладзімір

Каліноўская

Каліноўскі Віктар

Каліноўскі Кастусь

Каліноўскі Уладзімер

Калодка Аляксандар

Калышка Баляслаў

Каляда Васіль

Камароўскі Базыль

Каменскі Антон

Кандратовіч Кіпрыян

Капціловіч Міхась

Каравайчык Павал

Карась

Караткевіч Уладзімір

Каратынскі Вінцэнт

Карловіч Мечыслаў

Карловіч Ян

Карніцкі Антон

Карпінскі Францішак

Карповіч Аляксандар

Карпюк Аляксей

Карскі Яўхім

Карыцкі Міхал

Кас Пётр

Касьперскі Анатоль

Касьцевіч

Касьцевіч Макар

Касьцюшка Тадэвуш

Каханоўская Іна

Кацярына ІІ

Кіркор Адам

Кісель Зьміцер

Кісель Уладзімір

Кіслы Канстанцін

Кішка Ян

Клімовіч Адольф

Клінцэвіч Сямён

Клыбік Лаўрын

Кольбэ Максіміліян

Конан Уладзімір

Конюх Пётр

Корбан Уладзімір

Корсак Раймонд

Корсак Юльян

Косаў Сільвестар

Краеўскі Вільгельм

Краўцоў Макар

Крашэўскі Люцыян

Крашэўскі Юзаф Ігнацы

Крывец Сяргей

Крынчык Павал

Крэчаўскі Пётра

Кульбак Майсей

Кульчынскі Ігнат

Кульчыцкі Лявон

Купала Янка

Купцэвіч Фэлікс

Курчэўскі Ян

Кучкоўская

Кучынскі Юзаф

Кярсьніцкі Анастаз

 

Лазінскі Зыгмунт

Ласковіч Альбэрт

Лапіцкі Мікалай

Лапіцкі Расьціслаў

Лаўскі Вячаслаў

Леашэня Яўген

Лебяда Тодар

Лебядзеў Аляксандар

Легатовіч Ігнат

Лейка Кандрат

Леўчык Гальяш

Лецка Раман

Ліпень Алесь

Ліпінскі Цімафей

Лісок

Лісоўскі Адам

Логвін Аляксей

Лойка Алег

Лойка Міхаіл

Лойка Павал

Лукашык А.

Лукашык Л.

Лукша Вацлаў

Лук’янаў Мікола

Луцкевіч Антон

Лябецкая Алена

Лявонцьеў Мікалай

Лянкевіч Аляксандар

Ляпеха Міхал

Ляўковіч Ілья

Ляшчынскі Станіслаў

Ляшчэвіч Антон

 

Маеўскі Юзаф

Мазалеўская Любоў

Мазалеўскі Іван

Майман Саламон

Макаёнак Андрэй

Макаль Пятрусь

Макей Іван

Матулевіч (Матулайціс) Юры

Матусевіч Ян

Марцінкевіч Анатоль

Марціноўскі Пётр

Марцінчык Мікалай

Маскевіч Багуслаў Казімер

Матэйчук-Маслоўская Вера

Махнюк Людміла

Мацюкевіч Іосіф

Міклашэвіч

Мілюць Алесь

Міндоўг

Мінейка Зыгмунт

Мірачыцкі Леў

Міско Іван

Міско Якуб

Міхальчык Аляксандар

Міцкевіч Адам

Мураўёў Міхаіл

Мядзейка Нікандар

Мядзёлка Паўліна

Мярляк Кастусь

 

Навара Павал

Навумовіч Міхась

Найдзюк Часлаў

Найдзюк Язэп

Найдус Лейб

Найшэўская Багуміла 

Напалеон

Нарбут Казімер

Нарбут Людвік

Нарбут Тодар

Нарбут Юстын

Нарвойш Францішак

Нарымонт

Незабітоўскі Станіслаў

Незабытоўскі Аляксандар

Неманцэвіч Антон

Несялоўскі Францішак Ксаверы

Несялоўскі Юзаф

Нёманскі Янка

Нікан Мікола

Новак-Езяранскі Ян

Новік-Пяюн Сяргей

Нямцэвіч Караль

 

Орда Напалеон

Орса Аляксандар

 

Падчашынскі Карл

Палінскі-Пёлка Міхал

Палубятка Язэп

Пануцэвіч

Панятоўскі Станіслаў Аўгуст  

Папуцэвіч Вацлаў

Пастухоў Рудольф

Паўловіч Эдвард

Паўлоўская

Пац Міхал Казімер

Пац Міхал Людвік

Пац Юзаф

Пачобут-Адляніцкі Марцін

Пачопка Баляслаў

Пашкевіч Алаіза

Пестрак Піліп

Петрашкевіч Ануфры

Петрыкевіч Міхаіл

Пецюкевіч Марыян

Пігулеўскі Уладзімір

Пільхоўскі Давыд

Пліс Міхаіл

Побаль Леанід

Пузына Габрыэля Альбіна

Пуслоўскі Адам

Пуслоўскі Зыгмунт

Пушкарэвіч Канстанцін

Пянткевіч Уладзімер

Пянткоўскі Вацлаў

Пярловіч Самсон

Пятровіч Іван

Пятроўскі Ян

 

Рагоўскі Казімер

Рагуля Барыс

Рагуля Васіль

Рагуля Міхась

Радзівіл Альбрыхт І

Радзівіл Альбрыхт ІІ

Радзівіл Барбара

Радзівіл Мікалай Фаўстын

Радзівіл Сіротка Мікалай Крыштап

Радзівіл Станіслаў

Радзівіл Ульрык Крыштап

Рак-Міхайлоўскі Сымон

Ракевіч Міхась

Рамановіч Валянцін

Рамановіч Кастусь

Рамейка Францішак

Ржэўскі Браніслаў

Родзевіч Леапольд

Родзька (Русак)

Родзька Вацлаў

Родзька Філарэт

Розмысл Сяргей

Розэнберг

Роўда Віктар

Рубацкі Уладзімір

Рудніцкі Дамінік

Рукевіч Міхал

Румель Караль

Русак Галіна

Русецкі Баляслаў

Русецкі Канут

Руцкі Язэп Вельямін

Рыла Максіміліян

Рысінскі Саламон

Рытар

 

Сабалеўскі Людвік

Сабескі Ян

Савіч Аляксандар

Савук Антось

Садоўская

Сажыч Язэп

Сазонаў Віктар

Сака Джузэпэ

Саковіч Юльян

Салагуб Алесь

Саланевіч Іван

Сангін Станіслаў

Сапега Леў

Сапега Антоні Казімер

Сапега Міхал Антоні

Сапега Павал

Сапега Францішак

Сапега Ян Станіслаў

Саўка Міхась

Сваяк Казімер

Семашкевіч Ян

Семяновіч Часлава

Серада

Серада Янка

Серакоўскі Зыгмунт

Серакоўскі Караль

Сергіевіч Пётра

Сівіцкая Людвіка

Сідар Сяргей

Сідлярэвіч Уладзімер

Сільвестровіч Станіслаў

Сіняк

Сіткоўскі Кастусь

Скарульскі Антоні

Скарына Францішак

Склубоўскі Вінцэнт

Скурко Яўген

Сладкоўскі Барыс

Смаршчок Аўген

Смоліч Аркадзь

Смуглевіч Францішак (Смуглявічус Пранас)

Спарычанка Вера

Стаброўскі Язэп

Стагановіч Аляксандар

Станкевіч Адам

Станкевіч Кастусь

Станкевіч Станіслаў І

Станкевіч Станіслаў ІІ

Станкевіч Янка

Стаповіч Альбін

Стаповіч Канстанцін

Старк Адам

Стацкевіч Фэлікс

Сташкевіч Эдуард

Струмень Васіль

Сузін Адам

Супрун Васіль

Суравы Барыс

Сурвілла Янка

Сурко Вадзім

Сухадольскі Януар

Сучок Алесь

Сымановіч Уладыслаў

Сьвідрыгайла

Сьвірка Станіслаў

Сьнядэцкі Ян

Сьцяпура Антон

Сяргейчык Іван

Сяўрук Пятро

 

Талочка Уладыслаў

Тамашчык Уладзімер

Тамільчык Мітрафан

Танк Максім

Тарас Ніна

Тарасевіч Георгі

Тарасевіч Уладзімер

Тарасевіч Янка

Тарасюк Іван

Тарашкевіч Браніслаў

Тарчэўскі Ян

Татарын Серафім

Таўлай Валянцін

Ткачоў Міхась

Траўгут Рамуальд

Троська Язэп

Трыпус Адам

Турук Фёдар

Турчыновіч Аляксандар

Тызэнгаўз Антоні

Тызэнгаўз Канстанцін

Тышкевіч Тадэвуш

 

Урбановіч Міхал

Урбановіч Уладзімір

Урублеўскі Валеры

Урублеўскі Зыгмунт

Ус Антон

Усюкевіч Алесь

 

Фалькоўскі Адам

Фалькоўскі Якуб

Фардон Мэльхіёр

Федароўскі Міхал

Фінькоўскі Уладзімер

Францішак Ксавэры, Сьвяты

Францук Янка

 

Хадыка Станіслаў

Хамінскі Францішак

Хейман

Хлябцэвіч Іван

Хлябцэвіч Уладзімір

Хлябцэвіч Яўген

Хмара Сяргей

Ходзька Ігнат

Хоміч Павал

Хомчык Іван

Храптовіч Адам

Храптовіч Яўхім

 

Цеханоўскі Ян

Цётка

Цікота Андрэй

Цьвірка Уладзімер

Цыбоўскі Часлаў

Цыхун Апанас

Цэханоўскі Цэлястын

Цюндт Мацей

Цяплінскі Марцін

 

Чабатар Алеся

Чабатар Кастусь

Чабоцька Адам

Чакала

Чарнецкі Мікола

Чарноцкі Напалеон

Чарняк Леанард

Чарняўскі Уладыслаў

Чарняўскі Францішак

Чачот Ян

Чыгрын Іван

Чэхаўскі Якуба

 

Шастак Яўгенія

Шаўцоў Валянцін

Шостак Вера

Шукевіч Вандалін

Шурпа Уладзімір

Шутовіч Віктар

Шутовіч Янка

Шыдлоўскі Аляксандар

Шыла Мікола

Шымук Віктар

Шырма Рыгор

Шырокаў

 

Юндзіл Станіслаў

Юндзіл Францішак

Юргялевіч Пётр

 

Ябланоўскі Юзаф

Явар Міхась

Ягайла

Ягаўдзік Мікола

Ядкоўскі Юзаф

Якаўчык Клімент

Якубчык Сямён

Ялоўчык Лідзія

Ямант Браніслаў

Ямант-Дмахоўская Марыя

Ян Казімер, кароль

Ян Павал ІІ

Янкоўская

Янкоўскі Фёдар

Яноўскі Давыд

Янушкевіч Валер’ян

Ярашэвіч Альбін

Ярмалковіч Віктар

Ярманскі (Юрманскі) Францішак

Ярэміч Фабіян

Ясінскі Якуб

Яцкевіч Данат

 

 



[1] Усе падзеі і даты падаюцца паводле сёньняшняга каляндарнага стылю і адміністрацыйнага падзелу.

01.01.2011

праваабарончыя сайты