Навіны
Ліст палітвязьню
У Гародні пройдзе акцыя “Гарадзенцы ў падтрымку палітвязняў”. У сераду 10 ліпеня ад 16.00 да 20.00 па адрасе: Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку) кожны ахвотны зможа напісаць паштоўку беларускім палітвязням. У часе акцыі выступіць вядомы гарадзенскі музыка Алесь Дзянісаў з сябрамі.
Уваход вольны, удзел нічога не каштуе. Асадкі, паштоўкі і высылку адрасатам гарантуюць арганізатары акцыі. Пры сабе дастаткова мець толькі падрыхтаваны тэкст са словамі гонару і падтрымкі палітычным зняволеным у Беларусі.