Навіны
Пра палітзняволеных
У пятніцу, сёмага лютага, у Гародні адбудзецца прэзентацыя кнігі Анатоля Лябедзькі “Сто восем дзён і начэй у сасценках КДБ”. Прэзентацыя адбудзецца па адрасе: г. Гародня, вул. Будзёнага 48-А, пакой 100. Уваход праз унутраны дворык. Пачатак у 18.30.
Запрашаюцца ўсе, хто не абыякавы да тэмы палітычных вязняў. Уваход вольны.
Таксама, усе жадаючыя змогуць узяць паштоўкі і падпісаць іх палітвязням. Паштоўкі прадстаўляюць арганізатары.