Навіны

Мяжа…

 

Мяжа…Слова многазначнае. У Тлумачальным слоўніку Беларускай літаратурнай мовы прыводзяцца тры значэньні, а вось расеец можа яго перакласьці ўжо ажно адзінаццацьцю спосабамі. Але майго разуменьня значэньня гэтага слова няма ні там, ні там. Паспрабую растлумачыць гэта маё разуменьне мяжы…

Чытаючы артыкул “Где она, настоящая правда?” (Народная воля, 4 сакавіка 2014 г.), увесь час мяне мучыла пытаньне: Навошта чалавек гэта піша? Дачытаў да канца і найшоў адказ у тэксце. Аўтар, аказваецца, сам ня ведае навошта гэта робіць: “Увы, я не служу в бюро добрых услуг или в некоем консультационном пункте. Тогда зачем пишу эти заметки? Каждый занимается  своим делом.” (Заўважу, калі «увы», дык ідзіце, спадар, у так вамі жаданае бюро паслуг! Ці туды не бяруць па профнепрыгоднасьці?) Але справа ня ў гэтым.  Апошні сказ  у цытаце адразу выклікаў да ўспаміну анекдот пра пасадку саду ў калгасе.Замежныя экскурсанты, якіх завязьлі ў лепшы ў краіне калгас, назіраюць такую дзею: некалькі калгаснікаў дружна капаюць ямкі ў глебе, а другая група гэтак жа дружна іх засыпае. Калі зьдзіўленыя госьці запыталі, у чым сэнс гэтай працы, то атрымалі адказ, што яны садзяць сад, але тыя, каму даручана ставіць у ямкі дрэўцы, на працу не прыйшлі і “каждый занимается своим делом”.

Днямі я атрымаў ліст. Вельмі хацелася б сказаць ад сябра, але не асьмельваюся так сказаць. Бо ня ведаю, ці дастойны. Хутчэй, ад старэйшага сябра, настаўніка… Чытаючы гэты ліст, у мяне ні разочку ня ўзнікла думка, навошта ён, мой старэйшы настаўнік, гэты ліст напісаў… Вось гэты ліст у перакладзе з польскага.

Патрыятызм добразычлівы

“Верагодна , гэта быў момант , імгненьне , якое будзе цяжка паўтарыць. Але гэта адбылося і паказала штосьці вельмі важнае пра Польшчу . Польскі парламент на Папялец 2014 г. прыняў на падставе аднадушнай ухвалы рэзалюцыю, у якой салідарызуецца  з украінскім народам. Адабрэнне! Аднагалосна! Сейм Польшчы! Гэта нечувана (вельмі станоўча!) Як нашы браты украінцы аб'ядналі польскую палітычную сцэну. Прамаўляе прэм'ер-міністр  Дональд Туск, горача пляскае яму Яраслаў Качыньскі. Рэзалюцыю па Украіне падрыхтавалі сумесна РіS і PO. Прадстаўнікі ўсіх клубаў падкрэсьлілі, што, хоць дакумент з'яўляецца кампрамісам, у ім ёсьць усё, што павінна быць. Украінцы аб'ядноўваюць нас, не як агульны вораг, а як агульны сябар, які мае патрэбу ў дапамозе. Не раз у гісторыі аб’ядноўваліся мы ў абарону, «супраць» - цяпер аб'ядноўваемся  ў падтрымку , "за" ! На мой ўваход на Facebook , падкрэсліваючы радасць з гэтага выпадку зрэагаваў сябар - крымскі татарын, цяпер жанаты на польцы і пражываючы ў Гданьску: " Палякі - прыгожая нацыя , якая здольная аб'яднацца ня толькі, калі  знаходзіцца пад пагрозай, але і з пачуцьця салідарнасьці з сябрам, калі ён пакутуе. "У залі Сейма павеяла рэальным, добразычлівым патрыятызмам.

Момант, такім чынам узнёслы, гэта быць можа добры час, каб яшчэ раз разгледзець, што на самой справе ёсьць патрыятызм? Два стаўленьні для  мяне вельмі трывожныя. Стаўленьне першае –  гэта адмова патрыятызму, зьдзек над патрыятычнымі настроямі . Вядомая  знакамітасьць  лічыць смешным ўстаўку польскага сцягу ў сабачую кучу, іншая знакамітасьць горда заяўляе, што ў любым выпадку, не змагалася б за Польшчу са зброяй у руках. Як бы што, яна выедзе так далёка, наколькі гэта магчыма. Стаўленьне другое назваў бы "фанаўскім” - пераапрананьне ў польскія колеры, выкрыкі "Польшча, бела-чырвоныя " і ... гатовасьць загрызьці ўсіх, хто ў іншых колерах. І асабліва ўсіх тых, хто думае інакш, чым я . Я падкрэсліваю : адрозьніваю "футбольных заўзятараў"  ад “фанаў”. Я - на жаль - бачу " фанаў" і па-за спортам. Я адчуў патрэбу для сябе самога (трошкі  таксама з думкай аб ўнуках) у  ўдакладненьні панятку патрыятызму. Хто менавіта з'яўляецца патрыётам сёньня?

• Патрыёт не ненавідзіць нікога - нянавісьць гэта адмаўленьне патрыятызму, любоў да Радзімы не можа быць выказана праз нянавісьць да будзь каго. Патрыёт спрабуе зразумець іншага , не асуджаць, нават калі мінулае пакінула пачуцьцё крыўды.

• Патрыёт аб'ядноўвае, а не падзяляе . У яго ёсьць сваё меркаваньне, але і ўмее ўважліва слухаць і хоча паразуменьня. Ён хоча пераконваць і ажыцьцяўляць свае ідэі, але адстойваньне свайго кожнай цаной не з'яўляецца характарыстыкай патрыёта . Проста ёсьць рэчы , якія павінны пасьпяваць павольна . Эскалацыя праблем, падкрэсліваньне нібыта існуючых пагроз  не прыводзіць ні да чаго добрага. Хоць - гэта відавочна – трэба быць гатовым да любых акалічнасьцей.

• Патрыёт ня эгаістычны. Ён ведае , што ёсьць парадак любові , і ў ім павінен ў першую чаргу служыць сваёй Радзіме , але здольны дзяліцца, калі іншыя знаходзяцца ў яшчэ большай бядзе. Я ганаруся , калі бачу , як і польскія бальніцы бяруць на лячэньне параненых з Майдану. І гэта нягледзячы на складаную сітуацыю польскай аховы здароўя. Патрыёт ведае , што Польшча стварыла вялікія вартасьці і павінна дзяліцца імі (без прымусу і пачуцьця перавагі ! ) з іншымі народамі. Шчодрасьць з'яўляецца адметнай рысай патрыёта ў краіне і за яе межамі. У той жа час патрыёт ведае , што іншыя краіны таксама ўтварылі  вялікая каштоўнасьці  і гатовы з удзячнасьцю карыстацца імі.

• Патрыёт аб сваёй Радзіме кажа добра (аб маці  кажуць толькі добра ), і ня толькі за мяжой , але і да суайчыннікаў у краіне. Можа быць шчасьлівы з любога посьпеху , нават калі гэта праца палітычнага апанента. Ён ведае , вядома , што многа ў Айчыне неабходна зьмяніць і прапануе пазітыўныя меры , але не асуджае , калі ня мае лепшых рашэньняў .

• Патрыёт бярэ на сябе адказнасьць , не чакаючы , пакуль справы зробяць іншыя. Патрыятызм пачынаецца з асцярожнага пабудаваньня сябе - толькі чалавек , грунтуючыся на вартасьцях, кампетэнтны ў сваёй вобласьці , адкрыты для сьвету , гэта значыць , вучыцца пастаянна , ёсьць сапраўдным патрыётам. Вы не можаце быць адначасова патрыётам і дылетантам.

• Польшча для  патрыёта застаецца важнай , нават, калі не жыве ў сваёй краіне. Усюды , дзе чалавек  жыве  і што ў сьвеце робіць , ён робіць найлепей як дасьць рады . Дапамагаючы іншым , будуе добры імідж Польшчы.

• Патрыёт ведае , што ў мінулым і сучаснасьці Радзімы ёсьць таксама рэчы мала слаўныя і хоча ім процідзейнічаць, а не замятаць пад дыван. Ён таксама ведае , што ў няшчасьцях Польшчы не заўсёды вінаваты  чужыя.

Патрыёт адкрыта для вышэйшых каштоўнасьцяў - ведае , што нямнога можа, але ёсьць Хтосьці,  хто будзе накіроўваць і выкарыстоўваць добрую волю і сумленныя высілкі. Польскі патрыятызм ў рэлігійным сэнсе перш за ўсё  мае аблічча каталіцкае , але гісторыя і сучаснасьць даказвае , наколькі слаўна служылі Польшчы палякі іншых канфесій і рэлігій . Сутнасьцю польскай талерантнасьці з'яўляецца перакананьне , што Бог можа рабіць добра праз кожнага чалавека. Не толькі праз " нашых" .

Патрыятызм добразычлівы. Ня можа быць іншым, не заслужыў бы сваёй назвы. Немалаважнае значэньне для мяне мае той факт , што парламент прыняў  гэтую сумесную рэзалюцыю на Папялец . Ніхто на гэта публічна  не заклікаў - і гэта таксама добра.”

Пшэмыслаў  Фенрых

Аўтары гэтых двух артыкулаў па розны бок мяжы. Не ў тым сэнсе, што адзін жыве ў Польшчы, а другі лічыць, што жыве ў Беларусі. Жылі б у адной краіне, усё роўна замежнікі. Галоўная мяжа ўнутры чалавека.

Чаму Галоўны Начальнік і Галоўны Апазіцыянер гавораць пра беларускі народ, апазіцыю і Еўразьвяз, хоць і на розных мовах, але з аднолькавым сэнсам? Бо абодва яны за мяжой!

Функцыянеры, выпускаючы палітвязьняў з турмы, хаваюць час вызваленьня, хаваюць месца вызваленьня…Наіўныя, яны думаюць, што сустракаць мучаніка прыдуць калі ня сотні, то дзесяткі саратнікаў, аднадумцаў, сяброў, аднапартыйцаў… Нават каб яны (функцыянеры) выставілі білборды з аб’явай месца і часу вызваленьня палітзьняволенага, прыйшло б 5-7 блізкіх ды пару журналістаў! Чаму? Бо астатнія (паплечнікі, аднадумцы, сябры, аднапартыйцы…) за мяжой. Не, не за граніцай, а за МЯЖОЙ.

Агульна прынятай стала спасылка, што людзі неактыўныя, не прымаюць удзелу ў акцыях апазіцыі, бо баяцца рэпрэсій. Ну проста нейкая нацыя баязьліўцаў…Але ж не баяцца імчацца ў жалезнай скрынцы на калёсах (называюць аўтамабіль), ведаючы, што штодзень ў гэтай скрынцы і ад гэтай скрынкі калечацца і гінуць дзесяткі людзей, не баяцца піць, курыць, спажываць наркотыкі…Штодзённа сотні тысяч беларусаў крадуць і не баяцца! Бо ўсё гэта яны робяць за мяжой, якая аддзяляе адных ад другіх.

У час правядзеньня  мерапрыемстваў незаконна забаронена праводзіць іх пад зарэгістраваным, як сімволіка БНФ, Бел-Чырвона-Белым Сьцягам. Апазіцыя на ўсё пагаджаецца… Але сьпяваць Гімн не забаронена! Чаму не сьпяваем? Бо ня можам перайсьці мяжу… Мы за мяжой!

Добра, хопіць. Хто ж у Беларусі? А тая дзяўчынка ў Магілёве, што адна на ўвесь горад вучыцца па-беларуску, той пенсіянер, што ў Менску вывесіў Сьцяг на сваім балконе (дзе тая славутая “беларуская салідарнасьць”!) той…, тая…Іх мала. Але гэта яны ўтвараюць Беларусь. Бо Беларусь гэта ня толькі кавалак зямлі акаймаваны граніцай, і ня столькі. Беларусь утвараюць тыя, хто ў Беларусі, хто даў рады пераадолець мяжу!

Лявон Карповіч

 

18.03.2014

праваабарончыя сайты