Навіны

Славаміра Адамовіча затрымалі за жоўта-сінюю стужку

Затрыманне адбылося раніцай 30 сакавіка на ўваходзе ў менскую станцыю метро “Магілёўская”.

Фармальная прычына затрымання — высвятленне асобы, але сапраўдная, як распавёў Славамір Адамовіч, звязаная з падзеямі ва Украіне. “Некалькі дзён выходжу ў горад з жоўта-блакітнай і бел-чырвона-белай стужкамі на вопратцы. Гэта мой знак салідарнасці з украінцамі ў іх змаганні з акупантамі з Расеі”, — сказаў паэт па тэлефоне, калі ўжо быў у міліцэйскім пастарунку.

У сярэдзіне 1990-х гадоў Славамір Адамовіч быў асуджаны за верш “Забі прэзідэнта”, адбыў ў вязніцы некалькі месяцаў. Пазней эміграваў з Беларусі, атрымаў палітычны прытулак ў Нарвегіі. Вярнуўся ў Беларусь, дзе працягвае літаратурную і грамадскую дзейнасць.

Беларускае Радыё Рацыя

31.03.2014
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты