Навіны

Прафесар Алесь Астроўскі звольнены з Гарадзенскага медуніверсітэта

Алесь Астроўскі - прафесар Гарадзенскага медуніверсітэта, доктар медыцынскіх навук, звольнены з навучальнай установы. Такое рашэнне прыняла вялікая навуковая рада ўніверсітэта ў час конкурсу на замяшчэнне пасады прафесара. У прафесійным плане Алесь Астроўскі не меў падставаў асцерагацца такой рэакцыі рэктарату.

Расказвае прафесар Астроўскі:

- Быў аб’яўлены звычайны конкурс на замяшчэнне вакантнай пасады. Раз у пяць гадоў ён аб’яўляецца, і я мусіў прайсці па гэтым конкурсе. Усё, здавалася, ішло нармальна. І раптам як гром сярод яснага неба. Натуральна думаеш, што ж насамрэч адбываецца. Успомніў, што я не першы ў Гародні. Ігар Кузьміч мне сказаў, што я ўжо восьмы выкладчык і чацвёрты прафесар з нашых гарадзенскіх універсітэтаў, які быў звольнены.

Адзін з лепшых навукоўцаў Гарадзенскага медуніверсітэта аказаўся непатрэбны сістэме. Яго грамадская пазіцыя, патрыятызм у выхаванні студэнтаў сталі асноўнай прычынай зачысткі чарговага выкладчыка вышэйшай навучальнай установы. Алесь Астроўскі мяркуе, што звальненне выкладчыкаў-патрыётаў сваёй краіны выгадна перадусім прарасейскім спецслужбам. У Алеся Астроўскага трое непаўнагадовых дзяцей.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

27.06.2014

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты