Навіны

Гародня: імклівы разгляд касацыйнай скаргі

 

Сёння, ў Гарадзенскім абласным судзе разглядалася скарга гарадзенскага журналіста Беларускага Радыё Рацыя Андрэя Мялешкі на рашэнне Кастрычніцкага раённага суда Гародні, які прызнаў яго вінаватым ў вырабе прадукцыі, як неакрэдытаванага журналіста што працуе на замежныя СМІ.

   Суд прайшоў ў спартанскім рэжыме. Усяго дзесяць хвілін спатрэбілася суддзю Аляксею Цвяткову каб разгледець ўсе тонкасці і нюансы справы і незадаволіць скаргу Андрэя Мялешкі. Суддзя ўсяго толькі задаў некалькі пытанняў і пакінуў рашэнне першаснай судавай інстанцыі ў сіле.

   Андрэй Мялешка не збіраецца здавацца і будзе абскарджваць гэтае рашэнне ў вышэйшыя судовыя інстанцыі.

   Не адбылося і без маленькага скандалу. На самым пачатку дзяжурны супрацоўнік міліцыі не пускаў у судовую залу гарадзенскага праваабаронцу Віктара Сазонава. Свае дзеянні ён тлумачыў тым, што ў яго ёсць загад не пускаць нікога акрамя удзельнікаў працэсу. Таксама сцвярджаў, што ў зале няма месца. Пасля таго як выйшаў Андрэй Мялешка і абвесціў, што заля пустая, а Віктар Сазонаў настойваў на ўзгадненні такіх дзянняў міліцыі з сакратарыятам, міліцыянт некуды затэлефанаваў, яшчэ раз перапытаў прозвішча праваабароны і зноў падцвердзіў, што таму на суд патрапіць нельга. І толькі рашэнне суддзі, пасля патрабавання Андрэя Мялешкі, адчыніла дзверы правабаронцу на гэты працэс, які скончыўся так імкліва.

   Нагадаем, гарадзенскі журналіст Беларускага Радыё Рацыя Андрэй Мялешка быў звінавачаны ў незаконным вырабе інфармацыйнай прадукцыі і атрымаў папярэджанне за працу на замежныя СМІ без акрэдытацыі.

 

24.07.2014

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты