Навіны

У Гародні прайшла акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Затрыманы праваабаронца Віктар Сазонаў

Гарадзенскія праваабаронцы зладзілі сёння ў горадзе над Нёманам акцыю ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Грамадскія праваабаронцы раздавалі адмысловыя бюлетэні, прысвечаныя арышту Алеся Бяляцкага, ходзячы па вуліцы Ажэшкі і цэнтральным парку імя Жылібера. Напрыканцы акцыі трыма асобамі ў цывільным быў затрыманы Віктар Сазонаў. Месцазнаходжанне праваабаронцы высвятляецца. Праўдападобна, што яго павезлі ў Ленінскі РАУС, што знаходзіцца ў мікрараёне Дзевятоўка.

23.08.2011

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты