Навіны

Генадзь Семянчук таксама трапіў у „Спіс Шапіры”

Два тыдні засталося працаваць дацэнту Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Генадзю Семенчуку. Адміністрацыя не працягнула яму гадавы кантракт без тлумачэння прычыны. Да гэтак званага “Спісу Шапіры” дадаўся яшчэ адзін актыўны навуковец, які пакідае ўніверсітэт.

На думку Генадзя Семенчука, універсітэт пасля гэтага ўсё больш губляе ўзровень навуковасці і дыдактыкі:

- Да моманту звальнення, якое закранула ўласна мяне, я неяк метафарычна і гумарыстычна ставіўся да акрэслення “гарадзенская гістарычная школа”, дык вось цяпер я ўсвядоміў, што яна сапраўды існуе. Таму што ў першую чаргу ўніверсітэт пазбавіўся індывідуальнасцяў, якія мелі і маюць нейкае значэнне і голас у навуцы. Кантынгент, які зараз застаецца на факультэце, будзе нібыта працягваць вучыць студэнтаў, гэта пераважна пенсіянеры і вельмі маладыя, недасведчаныя яшчэ спецыялісты.

Генадзь Семянчук мяркуе, што “Спіс Шапіры” – гэта спланаваная акцыя з палітычным, антынацыянальным намерам, які не абмяжуецца гэтымі звальненнямі. Уражвае тое, што галіновы прафсаюз, які дзейнічае ва ўніверсітэце, ніяк не адрэагаваў на апошнія звальненні навукоўцаў. Прыгадаем, што пры былым абласным кіраўніку Сямёне Шапіру адбылася хваля звальненняў навукоўцаў, пераважна гісторыкаў, з гарадзенскага ўніверсітэту.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.  


12.01.2015

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты