Навіны

Праваабаронца Віктара Сазонава дапыталі па крымінальнай справе Алеся Бяляцкага

Сёння ў Гародні ў якасці сведкі быў дапытаны мясцовы праваабаронца Віктар Сазонаў. Позва на допыт была ўчора ўвечары ўласнаручна пераданая следчай з Мінску Таццянай Касынкінай. Віктар Сазонаў: -Зразумела, што паведаміць я магу вельмі мала, па той простай прычыне, што я знаходжуся пад падпіскай аб неразгалошванні, папярэджаны пра адказнасць, адказнасць даволі жорсткая да 6 месяцаў арышту. Адзінае, што магу сказаць допыт тычыўся крымінальнай справы Алеся Бяляцкага. Размова вялася вакол справы, па якой ідзе следства. У якасці сведкі, я не першы ўжо выкліканы. У Мінску раней выклікаўся праваабаронца Зміцер Салаўёў. Мне казалі, што і на сёння іншыя праваабаронцы выкліканыя. Я думаю вельмі шмат людзей будзе дапытана па гэтай справе, знаёмых і тых, хто працаваў разам з Бяляцкім.

25.08.2011

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты