Навіны

Гародня трапіла ў справаздачу Міжнароднай Амністыі па парушэнні правоў чалавека

У нядаўна апублікаванай справаздачы міжнароднай праваабарончай арганізацыі Гародня згадваецца з нагоды вынясення абласным судом смяротных прысудаў у 2010 годзе. 14 траўня мінулага году да пакарання смерцю прыгавораны гарадзенцы Алег Грышкавец і Андрэй Будрыка. Яны былі прызнаныя ў наўмысных забойствах, разбойным нападзе, падпале, выкраданні непаўнагадовага, крадзяжы  і рабаўніцтве. Апеляцыі злачынцаў былі адхіленыя Вярхоўным судом 17 верасня 2010 года.

   Трагедыя здарылася 14 кастрычніка 2009 года ў кватэры дома №8 па вул. Кабяка, куды злачынцы завіталі ўначы. Пасварыўшыся з гаспадарамі, яны забілі  65-гадовага гаспадара, яго 34-гадовую нявестку і яе 52-гадовую знаёмую. Каб схаваць сляды злачынства, кватэру падпалілі ды кінуліся на ўцёкі, прыхапіўшы з сабой хлопчыка, які таксама жыў у кватэры.

Злачынцы імкнуліся з’ехаць як мага далей ад Гародні, спынілі таксі і, збіраючыся разлічыцца скрадзеным кампутарам, прапанавалі кіроўцы адвезці іх у Менск або Маскву.

Таксіст адмовіўся і ледзь не паплаціўся за гэта жыццём: паранены нажом ён змог збегчы.

Затым забойцы паспрабавалі ўгнаць “Аўдзі-80” на вуліцы Пестрака, аднак змаглі толькі скрасці з салона правы кіроўцы і дакуманты на машыну. Пасля гэтага злачынцы з дзіцём скіраваліся ў кватэру аднаго з іх, каб вырашыць, што рабіць далей. Тут іх і затрымала міліцыя. Забойцам на момант учынення злачынства было 29 і 28 год.

Абодва ўжо траплялі ў суд раней – за разбой і махлярства.

Пракурор папрасіў для абодвух абвінавачаных смяротныя прысуды. Суд пагадзіўся.

 

Твой стыль

24.05.2011 Тэгі: акцыі

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты