Навіны

Іван Шэга падаў тры заяўкі на пікет

16 верасня слонімскі грамадскі актывіст Іван Шэга падаў у Слонімскі райвыканкам заяўкі адразу на тры пікеты на 3, 4 і  5 кастрычніка. Іван Шэга разам з іншымі сябрамі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл падтрымлівае лідара ствараемага руху «За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі» Уладзіміра Някляева, які плануе правесці акцыю «За мірную, нейтральную Беларусь!». Слонімцы падобныя акцыі – пікеты плануюць правесці ў пачатку кастрычніка.

Дарэчы, гэта ўжо 5 заявак ад сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, пададзеных цягам некалькіх дзён у Слонімскі райвыканкам. 14 верасня дзве заяўкі на пікет падаў сябра БХД Іван Бедка. 

 

17.09.2015

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты