Навіны

Змітра Юшкевіча са Слоніма адправілі ў Менск

   2 кастрычніка маладафронтаўца Змітра Юшкевіча са Слонімскага РАУС адправілі ў Менск. Пра  гэта “Гарадзенскай вясне” паведаміла яго маці Ірына Юшкевіч. Па словах жанчыны, Зміцер пастаянна знаходзіўся ў Слоніме і рэдка бываў у Менску. “Не разумею, за што яго пасадзілі і чаму павезлі ў Менск?” – са слязамі на вачах пытаецца маці.

   Нагадаем, што ў чацвер, 1 кастрычніка, у Слоніме міліцыя арыштавала маладафронтаўца Змітра Юшкевіча. Яму нібыта прысудзілі 30 сутак арышту не прад’явіўшы ніякага абвінавачвання.

 

02.10.2015

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты