Навіны

Кастрычнік 2011

 

Каляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на кастрычнік 2011 году

 

2 кастрычніка

115 гадоў таму (1896) – У мястэчку Любча (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Мікола Дучыц, беларускі мастак.

 

4 кастрычніка

270 гадоў таму (1741) – У в. Галаскоў (Івана-Франоўская вобл., Украіна) нарадзіўся Францішак Карпінскі, паэт-сентыменталіст, асьветнік. Жыў у сваім маёнтку Хорашаўшчына (Сьвіслацкі р-н).

 

6 кастрычніка

135 гадоў таму (1876) – У в. Асташына (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Ян Булгак, фотамастак, этнограф, краязнавец.

 

8 кастрычніка

20 гадоў таму (1991) – У Вільні памерла Зоська Верас (сапр. Людвіка Сівіцкая, па мужу Войцікава), беларуская пісьменьніца, грамадзка-культурная дзяячка. Пэўны час жыла ў Гародні. Пахавана на могілках Панерай.

 

10 кастрычніка

130 гадоў таму (1881) – У в. Асінаўка (Ашмянскі р-н) нарадзіўся Ян Тарчэўскі, беларускі грамадзкі дзеяч, нашанівец, настаўнік.

 

12 кастрычніка

250 гадоў таму (1761) – Шчучын атрымаў магдэбургскае права.

 

15 кастрычніка

95 гадоў таму (1916) – У Сьвіслачы адкрылася Беларуская настаўніцкая сэмінарыя.

 

16 кастрычніка

115 гадоў таму (1896) – Памерла Марыя Багдановіч (дзявочае Мякота, нар. у 1869 у Ігумене), маці Максіма Багдановіча. Пахавана ў Гародні на старых праваслаўных могілках.

 

17 кастрычніка

315 гадоў таму (1696) – Нарадзіўся Аўгуст ІІІ, кароль Рэчы Паспалітай вялікі князь ВКЛ у 1733-66.

 

18 кастрычніка

415 гадоў таму (1596) У Берасьці была падпісана царкоўная Унія. Была абвешчана ў царкве Сьв. Мікалая.

 

105 гадоў таму (1906) – У в. Зарудзічы (Смургонскі р-н) нарадзіўся Алесь Салагуб, беларускі паэт, публіцыст.

 

20 гадоў таму (1991) – У Маладэчне памёр Пятро Бітэль, беларускі пісьменьнік, паэт, перакладнік, пэдагог, праваслаўны сьвятар. Нараджэнец мяст. Радунь (Вараноўскі р-н). Пахаваны ў в. Вішнева (Валожынскі р-н).

 

20 кастрычніка

100 гадоў таму (1911) У Карэлічах нарадзіўся Валянцін Рамановіч, беларускі мастак.

 

95 гадоў таму (1916) – У в. Ахматава (Алатырскі р-н, Чувашыя) нарадзіўся Алесь Сучок (сапр. Пятро Дабрыян) беларускі паэт, актыўны змагар за адкрыцьцё беларускіх школ на Гарадзеншчыне.

 

10 гадоў таму (2001) – Памёр Мікола Лук’янаў, беларускі мастак. Пахаваны ў Гародні на могілках па прасп. Касманаўтаў.

 

22 кастрычніка

70 гадоў таму (1941) – На тэрыторыі Беларусі створана Беларуская народная самапомач.

 

23 кастрычніка

30 гадоў таму (1981) – У Менску памёр Якуб Міско, беларускі пісьменьнік, журналіст. Пахаваны на менскіх Паўночных могілках. Нараджэнец в. Чамяры (Слонімскі р-н).

 

28 кастрычніка

125 гадоў таму (1886) – Нарадзіўся Сьцяпан Войтанка, праваслаўны сьвятар (вучыўся ў Гародні, працаваў у Дварцы і Марозавічах Дзятлаўскага р-ну), дзеяч Беларускай Аўтакефальнай Царквы ў ЗША.

 

 

 

 

 

 

 

30.09.2011

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты