Навіны

Красавік 2016

Каляндар круглых і юбілейных датаў на красавік 2016 году

1 красавіка

40 гадоў таму (1976) – Памёр Іван Тарасюк, удзельнік беларускага патрыятычнага падпольля на Слонімшчыне ў 1946-47. Пахаваны ў Слоніме. Нараджэнец в. Глоўсевічы.

4 красавіка

170 гадоў таму (1846) – Памёр Леан Бароўскі, літаратуразнавец, педагог. У 1807-11 быў выкладнікам паэтыкі і рыторыкі ў Сьвіслацкай гімназіі.

10 красавіка

85 гадоў таму (1931) – У в. Чамяры (Слонімскі р-н) нарадзіўся Іван Чыгрын, беларускі літаратуразнавец, паэт, крытык.

13 красавіка

145 гадоў таму (1871) – У мяст. Лугіна (Марыямпальскі пав., Летува) нарадзіўся Юры Матулевіч, рымска-каталіцкі рэлігійны дзеяч Заходняй Беларусі і Летувы, блаславёны.

17 красавіка

125 гадоў таму (1891) – На Сакольшчыне (Беласточчына) нарадзіўся Язэп Варонка, беларускі палітычны дзеяч, журналіст, публіцыст, дзеяч эміграцыі (ЗША). Адзін з заснаваньнікаў у Гародні таварыства “Бацькаўшчына”.

18 красавіка

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясьцін.

19 красавіка

20 гадоў таму (1996) – У Гародні памёр Пётр Башко, беларускі настаўнік, педагог. Нараджэнец Парэчча (Гарадзенскі р-н).

20 красавіка

350 гадоў таму (1666) – На Слонімшчыне нарадзіўся Крыштап Станіслаў Завіша, пісьменьнік-мемуарыст, перакладнік, аратар, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

24 красавіка

150 гадоў таму (1866) – Нарадзіўся Анатоль Касьперскі (верагодна ў Галынскай гміне, дата сьмерці невядомая), беларускі настаўнік, арганіст, вясной 1924 быў пробашчам у Бераставіцы.

26 красавіка

Дзень памяці ахвяраў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986). 30 гадоў з дня аварыі.

130 гадоў таму (1886) – У в. Лынкішкі (Астравецкі р-н) нарадзіўся Юльян Бароўка (пам. у 1964), беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, працаваў у Гародні, у 1923 служыў у Барунах, з 1937 у Рэплі, дзе і памёр.

28 красавіка

105 гадоў таму (1911) – Нарадзіўся Васіль Каляда, актывіст КПЗБ, настаўнік, у 1959-69-дырэктар Дома музею Адама Міцкевіча ў Наваградку.

29 красавіка

85 гадоў таму (1931) – Памёр Яўхім Карскі, беларускі філолаг-славіст, мовазнавец, літаратуразнавец, фальклярыст, этнограф, палеограф, археограф, бібліёграф, педагог, заснаваньнік навуковага беларусазнаўства. Нараджэнец в. Лаша (Гарадзенскі р-н). Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу.

30 красавіка

Сусьветны дзень пародненых гарадоў.

 

31.03.2016

праваабарончыя сайты