Навіны

Слонімскія сябры БХД патрабуюць лепшага жыцця

У сераду, 6 красавіка, слонімскія сябры аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” падалі ў Слонімскі райвыканкам заяўку на правядзенне пікету.

2 (3)

Праз пікет слонімцы хочуць прыцягнуць увагу жыхароў Слоніма да альтэрнатыўных прапаноў па змене існуючай сацыяльна-эканамічнай мадэлі і забеспячэнні годнага жыцця грамадзян, падвышэнні дабрабыту, стварэнні новых працоўных месцаў і за адмену кантрактнай сістэмы найму на працу для шэраговых работнікаў.

Правядзенне пікету запланавана ў нядзелю, 24 красавіка, з 11.00 да 15.00 у гарадскім парку Слоніма.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/slonimskiya-syabry-bkhd-patrabuyuts-lepsh/

06.04.2016

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты