Навіны

Шкодныя міты

   Як узнікаюць міты? Ці нехта мэтанакіравана іх стварае? Ці нехта нараджае іх па нядбайнісці, міма волі, як анекдот? Ці ўзнікаюць яны самі па сабе няведама адкуль і невядома, хто іх творца?

   Не бяруся адказаць на гэтыя пытанні. Толькі ведаю, што міты існуюць і існуюць шкодныя міты.

   На першае месца па шкоднасці я б паставіў глабальны міт, шкодны для ўсяго чалавецтва, гэта міт – “Савецкі Саюз  РАЗВАЛІЎСЯ”, разумеючы пад гэтым – знікла ІМПЭРЫЯ ЗЛА.

   Каб больш зразумелым быў ход маіх думак, прывяду некалькі як бы аналогій. Напэўна чулі не раз нешта накшталт такога паведамлення: “У выніку землятрусу столькі пабудоў развалілася столькі – пашкоджана…” Злавіце розніцу! Разваліўся і пашкоджаны.

   Наступны прыклад. Чарнобыльская АЭС. Развалілася? І стварыла страшэнную доўгатэрміновую пагрозу ўсяму свету.

   Тэрарыст, якому адарвала нагу, руку, выбіла вока, пасля лячэння зноў бярэцца за зброю, каб адпомсціць.

   Тое ж адбылася з СССР. Калі і казаць, што СССР разваліўся, то трэба разумець, што імпэрыя зла не знікла. Таму, на мой погляд, нельга казаць, што СССР разваліўся, ён быў толькі пашкоджаны, а дакладней МУЦІРАВАЎ, як вірус грыпу. І, калі для СССР была створаная вакцына, то для мутанта вакцыну не зрабілі! Шкодны міт прытупіў пачуццё небяспекі і да гэтага часу перашкаджае даць адпор МУТАНТУ ІМПЭРЫІ ЗЛА!

   Калі б не нарадзіўся  гэты МІТ, не было б ваеннай  агрэсіі супраць Грузіі, захопу  Крыму, подлай агрэсіі на Данбасе…Не  загінулі б тысячы…Наогул, цывілізацыя  пайшла б іншым шляхам…

Лявон Карповіч, Луна - Воля

Працяг будзе.

 

08.04.2016

праваабарончыя сайты