Навіны
Матчын рух 328 адстойвае свае правы ў судзе
У панядзелак, 11 красавіка бягучага году у Гарадзенскім абласны судзе разглядалася скарга ініцыятыўнай групы па стварэнню грамадскай арганізацыі “Матчын рух 328”. Суддзя Мячаслаў Міневіч, як і чакалася ініцыятарамі стварэння ініцыятыўнай групы пакінуў без змянення рэшэнне Міністэрства юстыцыі абапіраючыся на тры ключавыя пункты:
- Жаданне займацца дабрачыннай дзейнасцю не адпавядае заяўленаму статуту
- У назве арганізацыі утрымліваецца лічба 328, якая супадае з артыкула крымінальнага кодэксу, шта на думку Мінюсту не адпавядае заканадаўству.
- У пакеце дакументаў утрымліваўся лагатып арганізацыі, які не мусіў быць да рэгістрацыі.
Актывісты заявілі цвёрды намер адстойваць свае правы да канца, і на наступным этапе будуць звяртацца ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.