Навіны

Мікалай Уласевіч падаў заяўку на "чарнобыльскі" пікет

Грамадзкі актывіст з Астравеччыны Мікалай Уласевіч падаў заяўку на пікет у Астравецкі райвыканкам. Ён імкнецца атрымаць дазвол правесьці пікет  26 красавіка ў Астраўцы на пляцоўцы каля магазіна "Цэнтральны" пад агульнай назвай "30 гадоў пасьля Чарнобылю: Астравецкая АЭС - гэта нам трэба?". Мікалай Уласевіч мае на мэце зьвярнуць увагу грамадзкасьці і дзяржаўных органаў улады да постчарнобыльскіх праблем Беларусі і мэтазгоднасьць у зьвязку з гэтым будаваньня Астравецкай АЭС.

Малаверагодна, шгто астравецкая ўлада дазволіць такі пікет. Апошняе дзесяцігоддзе ў рэгіёне не задавальняліся ўсе аналагічныя заявы.  

12.04.2016

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты