Навіны

За падтрымку ўкраінскай лётчыцы Паўла Севасцьяна будуць судзіць

   Сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, якія 9 сакавіка ў Слоніме правялі акцыю ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якая знаходзіцца ў расейскім палоне, выклікаюць у Слонімскі РАУС.

   Выклікалі ў міліцыю і кіраўніка Слонімскай суполкі БНФ Паўла Севасцьяна. Яму ўжо ўручылі позву на 28 красавіка ў суд Слонімскага раёна. Па словах Паўла Севасцьяна, за тое, што ён і іншыя слонімцы падтрымалі ўкраінскую лётчыцу. Можна прагназаваць, што актывіст будзе засуджаны да штрафу.

 

18.04.2016

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты