Навіны

Травень 2016

Каляндар круглых і памятных датаў на травень 2016 году

1 траўня

440 гадоў таму (1576) – Стэфан Баторы абраны каралём Рэчы Паспалітай.

110 гадоў таму (1906) – У Гародні нарадзілася Аляксандра Бергман (дзявочае Кучкоўская), беларуская дзяячка КПЗБ, дасьледніца гісторыі, вязьня савецкіх канцлагераў.

85 гадоў таму (1931) – У Слоніме нарадзіўся Алег Лойка, беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец, перакладнік, педагог.

3 траўня

Сусьветны дзень свабоды друку.

225 гадоў таму (1791) – Вялікі Сойм Рэчы Паспалітай у Варшаве прыняў новую Канстытуцыю.

4 траўня

120 гадоў таму (1896) – Памёр Уладзімір Варава, беларускі пісьменьнік, журналіст. Нараджэнец в. Вялікія Жухавічы (Карэліцкі р-н).

5 траўня

185 гадоў таму (1831) – У маёнтку Рутка (Наваградзкі пав.) нарадзіўся Уладзіслаў Борзабагаты, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64, лекар, мемуарыст.

6 траўня

255 гадоў таму (1761) – У в. Ясенцы (Вараноўскі р-н) нарадзіўся Станіслаў Юндзіл, прыродазнавец, дасьледнік расьліннага і жывёльнага сьвету Беларусі.

95 гадоў таму (1926) – У Вільні памёр Казімір Сваяк (сапр. Канстанцін Стаповіч), беларускі каталіцкі сьвятар, паэт. Пахаваны на могілках Росы.

7 траўня

Сьвята абраза Маці Божай Жыровіцкай.

8 траўня

465 гадоў таму (1551) – Памерла Барбара Радзівіл, вялікая княгіня літоўская, каралева польская. Жыла ў Геранёнах з 1538 па 1542.

120 гадоў таму (1896) – У в. Кавалішкі (Браслаўскі р-н) нарадзіўся Антон Дамброўскі, беларускі грэцка-каталіцкі дзеяч, філосаф, тэолаг. З 1925 працаваў у Альбярціне і Сынковічах.

9 траўня

150 гадоў таму (1866) – У Гародні нарадзіўся Леў Бакст (сапр. Розэнберг), парыжскі жывапісец і графік, тэатральны мастак, заканадаўца моды.

13 траўня

Сьвята Гарадзенскай грэцка-каталіцкай парафіі Зьяўленьня Маці Божай у Фаціме.

85 гадоў таму (1931) – У в. Казулішкі (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Вацлаў Дзежыц, беларускі краязнавец.

15 траўня

100 гадоў таму (1916) – У в. Запольле (Наваградзкі р-н) нарадзілася Ніна Тарас, беларуская паэтка.

16 траўня

330 гадоў таму (1686) – Паміж Рэччу Паспалітай і Расеяй заключаны “Вечны мір”.

100 гадоў таму (1916) – Памёр Валер’ян Вільчэўскі, лекар, удзельнік паўстаньня 1863-64 у атрадзе Францішка Юндзіла ў Слонімскім пав. Нараджэнец в. Сянно (Наваградзкі р-н).

30 гадоў таму (1986) – У Гародні адчынены Дом-музей Максіма Багдановіча.

18 траўня

Міжнародны дзень музеяў.

25 гадоў таму (1991) – У нідэрляндзкім Вашэнары, перамогшы па пенальці “Саттан” зь Вялікабрытаніі, гарадзенскі “Рытм” заваяваў эўрапейскі Кубак кубкаў па хакеі на траве.

19 траўня

Сьвята Слонімскай грэцка-каталіцкай парафіі Сьвятой Тройцы.

21 траўня

5 гадоў таму (2011) – У лесе паблізу вёскі Кадыш (Гарадзенскі р-н), быў асвечаны памятны крыж у гонар паўстанцаў 1863 году

23 траўня

255 гадоў таму (1761) – Шчучын атрымаў герб.

70 гадоў таму (1946) – У менскай турме НКВД памёр Кастусь Езавітаў, дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня, публіцыст, перакладнік, педагог, гісторык. Пэўны час (канец 1918-пач. 1919) дзеіў у Гародні.

24 траўня

Дзень славянскай пісьменнасьці.

20 гадоў таму (1996) – У Гародні пачаўся І фэстываль нацыянальных культур (доўжыўся 24-26 траўня).

27 траўня

145 гадоў таму (1871) – У Францыі вэрсальцамі расстраляны Канстанцін Далеўскі (нар. у 1837 у фальв. Кункулка, Лідзкі пав.), удзельнік паўстаньня 1863-64.

35 гадоў таму 1981 – Памёр Уладзімір Рубацкі, летувіска-беларускі сьпявак. Нараджэнец Ашмяны.

28 траўня

180 гадоў таму (1836) – У в. Субартоніс (Варэнскі р-н, Летува) нарадзіўся Ян Карловіч, лінгвіст, этнограф, фальклярыст, музыказнавец. Жыў у Вішневе (Смургонскі р-н).

30 траўня

40 гадоў таму (1976) – У Кінгстане (Антарыё, Канада) памёр Аляксей Грыцук, дзеяч беларускай эміграцыі (Канада). У 1930-ыя быў на вайсковай службе ў Лідзе.

10 гадоў таму (2006) – У Гародні памёр Алесь Ліпень, беларускі мастак, скульптар.

 

 

 

03.05.2016

праваабарончыя сайты