Навіны

Непрычасаны ліст і незласлівы адказ на “незлобливые заметки”...

Непрычасаны ліст і незласлівы адказ на “незлобливые заметки” або ОТКЛИК читателя на статью С. Букчина «Стоит ли обвинять учителей?»

«У нас логика такая. Никакого процесса в обществе нет…» Семён Букчин

Ці мала выліваецца бруду, ілжы і паклёпаў на “так званую” апазіцыю праз каналы, якія і ўтварыліся ад слова “каналізацыя”. Зліваюць туды ўсе ахвотныя-ад найвялікшага да апошняга шчанюка. Што там толькі не гучыць – ад “отморозков», «чэсных»,«дерьмократов»… да «врагов народа». Мала! Ці каналізацыю забіла? І Сямён Букчын вырашыў спусціць бруд у чыстую крыніцу. Мужны “мужчына” з непадважальным атрыбутам гэтай “мужчынскасці”-барадой грызянуў …жанчыну! Чым жа так раззлавала “не верящего в свою страну” Сямёна Букчына Ірына Халіп, выказаўшы горкую, але праўду пра паводзіны большай часткі настаўнікаў краіны? Магу з поўнай адказнасцю так казаць, бо сам 40 гадоў адпрацаваў у школе настаўнікам матэматыкі і ведаю стан настаўніцтва не з кухонных размоваў. За каго так пакрыўдзіўся Сямён Букчын? Хто там у яго ў настаўніках? Можа дачка ці зяць, ці яшчэ які сваяк? Хіба не. Ня стаў бы так гарачыцца за сваякоў. Вось, калі каханка, тады ўсё зразумела. Выказала капрызным галасочкам: “Как смеет меня оскорблять и в моём лице… какая то Ирина, да ещё Халип? Ты что, не можешь их поставить на место?”. Вось і “паставіў” благародны лыцар па просьбе сваёй Дульсінеі. Ды каказаць няма чаго, вось і прыцягнуў за вушы «закон жизни» па Букчыну. Вось паводзіла б сябе Ірына так як “не очень далёкие предки”: знаючы, што яе сяброў і аднадумцаў штрафуюць, арыштоўваюць, штодзённа абліваюць брудам, а нікаторых і забіваюць, але не пратэставала б, не канфліктавала з «органами» Сямёна, а ішла б сабе на працу, а вечарам – у кіно і на танцы… Вось і быў бы поўны парадак і ніякіх опусаў Сямёну Букчыну пісаць пра яе не трэба было б. Вельмі паказальным з’яўляецца ўяўленне Сямёна Букчына аб «порядочных людях». Тут без цытаты ніяк не абысціся : «Большинство наших учителей – это порядочные люди. И это не принесёт пользы, если хорошего математика или физика уволят за то, что тот отказался постоять в лукашенковском пикете или посидеть в участковой избирательной комиссии» (вылучана мной). Тут маю аж дзве заўвагі. Па-першае, асабліва прашу звярнуць увагу на фразу «посидеть в участковой избирательной комиссии». Сямён, няўжо ня ведаеш, што там ня толькі трэба «посидеть», а правесці выбары згодна з Выбарчым кодэксам і падпісаць выніковыя пратаколы. А за фальсіфікацыю вось гэтых сама выбараў, якою займаюцца ўжо колькі год запар «порядочные люди», Крымінальны кодэкс пагражае пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў. Сямён, раскажы пра гэта усім «порядочным людям», якія праводзяць у жыццё вялікую ідэю Мураўёва-вешальніка. Як бычыш, не толькі Ірына вылучыла настаўнікаў з усіх сацыяльных груп. Гэта за доўга да яе зрабіў «очень порядочный» губернатар Мураўёў. Можа і мне скажаш, што перабольшваю. Дасылаю спецыяльна для цябе здымак з школьнага дзённіка майго ўнука, у якім «порядочная» настаўніца адзінаццаць разоў запісала «заполняй дневник на русском языке». Па-другое, «хороший физик или математик» – гэта зусім не значыць добры настаўнік. Дарэчы, наконт страшных звальненняў. З 1989 году знаходжуся ў апазіцыі. З гэтага часу і да выхаду на пенсію ў школу хадзіў з значком бел-чырвона-белага сцягу альбо Пагоні. На кожнае нацыянальнае свята на сваім доме вывешваў і вывешваю бел-чырвона-белы сцяг. Ніхто мяне ня звольніў. Бо бачылі, што не баюся. Яшчэ два гады працаваў у школе пасля дасягнення пенсійнага ўзросту. Так што ўсе гэтыя адгаворкі, кшталту “чым я буду карміць сваіх дзяцей” – гэта прыкрыццё баязлівасці, так як адсутнасць гонару і годнасці прыдумалі прыкрываць, як фігавым лісцікам, талерантнасцю, а адсутнасць нацыянальнай свядомасці геніальнай фразай «белорусы-это русские, только лучше». Прывяду прыклад і я з гісторыі Польшчы. Чаго тут адставаць ад Сямёна Букчына. “…перажыла дзесятак генерал-губернатараў, тут пад іх вокам спраўляючы дом галоснапольскі і НІКОЛІ, З НІЯКАЙ АКАЗІІ АДНАГО СЛОВА ПА-РАСЕЙСКУ НЕ ВЫМАВІЛА…”- піша Эліза Ажэшка ў адным з сваіх лістоў. Яна ў часы расейскай акупацыі арганізавала ў сваёй кватэры ў Гародні навучанне моладзі польскай мове і польскай культуры. Вось гэта прыклад настаўніцкага патрыятызму, годны падзіву. Вось дзе карані польскай “Салідарнасці” і працэсу. Эліза Ажэшка добра разумела тое, што добра разумеў Мураўёў-вешальнік і не разумее ў дугу Сямён Букчын. Логіка вельмі простая: якія настаўнікі – такія вучні. Але сапраўдны перл сямёнабукчынскай тэорыі, які цягне на Нобеля, гэта адкрыццё незвычайнай анамаліі: “У нас логика такая. Никакого процесса в обществе нет…». Як кажуць у народзе – прыхалі! А чаму няма “нікакога працэса”, бо ў ім няма неабходнасці “парадачным людзям” і яшчэ вядома каму. А што ж тады ёсць на сёння? Дрэнная Ірына Халіп, якая вінаваціць настаўнікаў. Але яна іх не вінаваціць, а дае характарыстыку іх паводзінам. Абвінавачваць будуць у судзе за тое, што “посидели” на выбарах і, магчыма, прыдзецца і пасядзець. Што ж пра “высококвалифицированного наладчика из народа”, дык думае ён толькі пра свой зад, і нісколечкі пра дзяцей і ўнукаў і іх будучыню. Сямён Букчын, ня маеш права ты насіць бараду! Гэта атрыбут сапраўдных мужчын, якія жанчын не кусаюць. Збрый яе, пакінь вусы, як у Зімоўскага і…(Свят! Свят! Ледзь ня выскачыла), “покажи личико”.

Лявон Карповіч з вёскі Луна.

11.08.2010

праваабарончыя сайты