Навіны

Чэрвень 2016

Каляндар круглых і юбілейных датаў на чэрвень 2016 году

1 чэрвеня

Міжнародны дзень абароны дзяцей.

125 гадоў таму 1891 – У Ліпнішках (Івейскі р-н) нарадзіўся Янка Францук, беларускі каталіцкі сьвятар, вязень савецкага канцлягеру.  

105 гадоў таму (1911) – У в. Чамяры (Слонімскі р-н) нарадзіўся Якуб Міско, беларускі пісьменьнік, журналіст.

105 гадоў таму (1911) – У Гародні нарадзіўся Анатоль Марцінкевіч, адзін з пачынальнікаў беларускага баскетболу.

2 чэрвеня

90 гадоў таму (1926) – У в. Запольле (Наваградскі павет) нарадзіўся Пятро Рашэтнік, дзеяч нацыянальнага руху, сябра СБМ, вязень ГУЛАГу. Вучыўся ў Наваградку ў гімназіі і настаўніцкай семінарыі.

3 чэрвеня

230 гадоў таму (1786) – У мяст. Жалудок (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Канстанцін Тызенгаўз, асьветнік, прыродазнавец.

4 чэрвеня

25 гадоў таму (1991) – На сустрэчу з Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ выправіліся паломнікі зь Беларусі. Праз мяжу праехалі аўтобусамі 8 тысяч чалавек з Гарадзенскай і 2 тысячы чалавек з Менскай і Віцебскай абласьцей.

5 чэрвеня

Міжнародны дзень аховы навакольнага асяроддзя.

105 гадоў таму (1911) – У в. Копцевічы (Смургонскі р-н) нарадзіўся Адам Дасюкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, журналіст.

6 чэрвеня

105 гадоў таму (1841) – У маёнтку Мількаўшчына (Гарадзенскі р-н), нарадзілася Эліза Ажэшка (дзявочае Паўлоўская, польска-беларуская пісьменьніца, удзельніца паўстаньня 1863-64.

5 гадоў таму (2011) – У Менску памёр Уладзімір Конан, філосаф, літаратуразнавец, культуролаг, публіцыст. Нараджэнец в. Вераскава (Наваградзкі р-н).

11 чэрвеня

40 гадоў таму (1976) – Памёр Леанард Чарняк, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар. Нараджэнец в. Дордзішкі (Смургонскі р-н). Вучыўся ў Ашмяне, працаваў у Эйшышках, з 1920 у Смургонях, у 1933-36 у Трабах.

15 чэрвеня

120 гадоў таму (1896) – У мяст. Любча (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Павал Каравайчык, беларускі культурны дзеяч, пісьменьнік.

16 чэрвеня

85 гадоў таму (1931) – У Вільні з-за перасьледу ўладамі Польшчы застрэліўся Францішак Рамейка, беларускі каталіцкі сьвятар. У 1909-10 працаваў у Іўі.

17 чэрвеня

10 гадоў таму (2006) – Памёр Іван Сяргейчык, беларускі празаік, паэт, вайсковец. Пахаваны ў Слоніме.

18 чэрвеня

210 гадоў таму (1806) – У маёнтку Парэчча (Слонімскі р-н) нарадзіўся Міхал Валовіч, арганізатар нацыянальна-вызвольнага руху, удзельнік паўстаньня 1830-31.

105 гадоў таму (1911) – У в. Мінкі (Смургонскі р-н) нарадзіўся Аляксандар Шыдлоўскі, беларускі культурны дзеяч, кампазітар.

19 чэрвеня

75 гадоў таму (1941) – Дэпартацыя з тэрыторыі Заходняй Беларусі сябраў некамуністычных грамадзкіх і палітычных арганізацый.

20 чэрвеня

450 гадоў таму (1566) – У Грыпсхольме (Швэцыя) нарадзіўся Жыгімонт ІІІ Ваза, вялікі князь ВКЛ і кароль польскі ў 1587-1632 гг.

5 гадоў таму (2011) – У Гародні памёр Эдуард Мазько, беларускі паэт, гісторык. Пахаваны ў Мастах.

21 чэрвеня

275 гадоў таму (1741) – У Ліёне (Францыя) нарадзіўся Жан-Эмануіл Жылібэр, французкі прыродазнавец, вучоны, які працаваў у Гародні і Вільні.

22 чэрвеня

75 гадоў таму (1941) – Напад фашысцкай Германіі на СССР. Працяг другой сусветнай вайны на тэрыторыі Гарадзеншчыны.

28 чэрвеня

85 гадоў таму (1931) – У Наваградку адчынены курган Адама Міцкевіча.

30 чэрвеня

150 гадоў таму (1866) – Памёр Антон Глінскі (нар. у 1797), беларуска-польскі пісьменьнік, фальклярыст, перакладнік. Нараджэнец Шчорсаў.

 

 

31.05.2016

праваабарончыя сайты