Навіны

Ліпень 2016

Каляндар круглых і юбілейных датаў на ліпень 2016 году

4 ліпеня

25 гадоў таму (1991) – У Гародні адчынены абласны лялечны тэатар.

5 ліпеня

20 гадоў таму (1996) – У Вялікай Бераставіцы адчынены раённы гісторыка-краязнаўчы музей.

7 ліпеня

220 гадоў таму (1796) – У в. Малюшычы (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Ян Чачот, асьветнік, паэт, фальклярыст, філамат.

11 ліпеня

520 гадоў таму (1496) – Гародня атрымала поўнае Магдэбургскае права, якое надаў ёй прывілеем Вялікі князь літоўскі Аляксандар.

12 ліпеня

75 гадоў таму (1941) – Фашыстоўскі акупацыйны рэжым зьмяніў адміністрацыйныя межы Беларусі ў бок іх скарачэньня. У выніку значная частка Гарадзеншчыны адышла да Прусіі (Райху), некаторыя раёны – да Летувы.

13 ліпеня

150 гадоў таму (1866) – У в. Нача (Ляхавіцкі р-н) нарадзіўся Напалеон Чарноцкі, беларускі публіцыст, перакладнік. З 1936 да сьмерці жыў у в. Вялікая Лябёдка (Шчучынскі р-н).

15 ліпеня

140 гадоў таму (1876) – У фальв. Пешчын (Шчучынскі р-н) нарадзілася Цётка (сапр. Алаіза Пашкевіч, у замужжы Кайрыс), беларуская грамадзка-палітычная дзяячка, паэтка, асьветніца, выдавец.

16 ліпеня

40 гадоў таму (1976) – У Нью Ёрку (ці Хэўтгопне) памёр Янка Станкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, мовазнавец, гісторык, перакладнік, выдавец, публіцыст, педагог, дзеяч эміграцыі (Нямеччына, ЗША). Нараджэнец в. Арляняты (Смургонскі р-н).

18 ліпеня

70 гадоў таму (1946) – У савецкім зьняволеньні памёр Альбін Ярашэвіч (нар. у 1879 у Сакольскім пав.), беларускі каталіцкі тэолаг, грамадзкі дзеяч, вязень фашыстоўскіх і савецкіх турмаў. Працаваў сьвятаром Ваўкавыскага фарнага касьцёлу ў 1927-37.

23 ліпеня

110 гадоў таму (1906) – У в. Мяльканавічы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Антон Валынчык, беларускі хормайстар, кампазітар, педагог.

20 гадоў таму (1996) – У Гародні адчынена аптэка-музей (у будынку езуіцкага кляштара – найстарэйшая аптэка ў Беларусі).

24 ліпеня

120 гадоў таму (1896) – У мяст. Нягневічы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Аляксандар Орса, беларускі педагог, доктар прыродазнаўства, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, ЗША).

25 ліпеня

10 гадоў таму (2006) – У Менску памёр Янка Брыль, беларускі народны пісьменьнік. Перыядычна жыў у Загоры (Карэліцкі р-н). Пахаваны ў Калодзішчах пад Менскам.

26 ліпеня

505 гадоў таму (1511) – Наваградак атрымаў Магдэбургскае права.

120 гадоў таму (1896) – У в. Вялікія Жухавічы (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Уладзімір Варава, беларускі пісьменьнік, журналіст.

27 ліпеня

125 гадоў таму (1891) – Памерла Бірута (Амелія Даравінская, нар. каля Вільні, 1863), фальклярыстка, этнографка. Жыла і працавала ў Лідзкім пав.

31 ліпеня

75 гадоў таму (1941) – Памёр Якуба Чэхаўскі, беларускі атлет і барэц. Нараджэнец Гародні.

 

 

 

 

 

 

 

 

03.07.2016

праваабарончыя сайты