Навіны

Жнівень 2016

Каляндар круглых і юбілейных датаў на жнівень 2016 году

1 жніўня

95 гадоў таму (1921) – У в. Пудзіна (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Уладзімір Урбановіч, беларускі краязнавец, педагог, культуролаг.

4 жніўня

15 гадоў таму (2001) – У Менску памёр Вячаслаў Адамчык, беларускі пісьменьнік. Нараджэнец в. Варакомшчына (Дзятлаўскі р-н). Пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках.

5 жніўня

555 гадоў таму (1461) – У Кракаве нарадзіўся Аляксандар, вялікі князь ВКЛ у 1492-1506 гг.

130 гадоў таму 1886 – У в. Дакудава (Лідзкі р-н) нарадзіўся Браніслаў Ямант, беларуска-польскі мастак, педагог.

8 жніўня

40 гадоў таму (1976) – У г. Глен Спэй (ЗША) памёр Мікалай Лапіцкі, праваслаўны сьвятар, рэлігійна-грамадзкі дзеяч беларускага замежжа. Жыў і працаваў у Ашмяне.

9 жніўня

160 гадоў таму (1856) – Памёр Фларыян Бохвіц, асьветнік, філосаф, пісьменьнік. Пахаваны ў в. Дарава (Ляхавіцкі р-н). Нараджэнец Міра.

10 жніўня

220 гадоў таму (1796) – У в. Малая Капліца (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Ігнат Легатовіч, беларуска-польскі паэт, педагог.

13 жніўня

105 гадоў таму (1911) – У в. Малышкаўшчына (Ашмянскі р-н) нарадзіўся Вінцэнт Склубоўскі, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, актывіст ТБШ, пасьля другой сусьветнай вайны дзеіў на Беласточчыне.

14 жніўня

75 гадоў таму (1941) – У Асьвенціме загінуў Максіміліян Кольбэ, рымска-каталіцкі дзеяч, які ахвяраваў жыцьцём за іншага чалавека. У 1922-27 служыў у Гарадзенскім кляштары францішканцаў. Пазьней кананізаваны.

15 жніўня

295 гадоў таму (1721) – Памёр Крыштап Станіслаў Завіша, пісьменьнік-мемуарыст, перакладнік, аратар, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

185 гадоў таму (1831) – У в. Селішча (Карэліцкі р-н) нарадзіўся (паводле інш. зьв. 15 чэрв.) Вінцэсь Каратынскі, беларуска-польскі паэт, публіцыст, перакладнік.

18 жніўня

125 гадоў таму (1891) – У в. Баброўня (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Макар Краўцоў (сапр. Макар Касьцевіч, загінуў у Беластоку ў зьняволеньні ў сьнеж. 1939), беларускі паэт, пісьменьнік, удзельнік Слуцкага паўстаньня.

20 жніўня

510 гадоў таму (1506) – Памёр Аляксандар Ягелончык (ці 19-га), вялікі князь ВКЛ у 1492-1506 гг. Пахаваны ў Вільні.

5 гадоў таму (2011) – У Менску памёр Віталь Скалабан, беларускі гісторык, літаратуразнавец, архівіст. Нараджэнец в. Шылавічы (Слонімскі р-н)

21 жніўня

10 гадоў таму (2006) – У Менску памёр Іван Чыгрын, беларускі літаратуразнавец, паэт, крытык. Нараджэнец в. Чамяры (Слонімскі р-н). Пахаваны ў Менску.

22 жніўня

400 гадоў таму (1616) – У Жыровічах у дзень асьвячэньня Усьпенскага сабору канцлер ВКЛ Леў Сапега падарыў манастыру “Евангельле”.

100 гадоў таму (1916) – Нямецкія войскі каля в. Белая (Смургонскі р-н) прымянілі хімічную газавую атаку супраць расейскага войска. Загінулі 116 чалавек.

24 жніўня

110 гадоў таму (1906) – У фальв. Баўдыры (Смургонскі р-н) нарадзіўся Юльян Саковіч, дзеяч беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, актывіст ТБШ і КПЗБ, Беларускай народнай самапомачы.

30 гадоў таму (1986) – У Гародні прайшоў першы Дзень народнага майстра.

25 жніўня

15 гадоў таму (1991) – Вярхоўны Савет БССР надаў “Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР” канстытуцыйны статус і прыпыніў дзейнасьць КПБ.

15 гадоў таму (1991) – У Чыкага памёр Вацлаў Папуцэвіч (у эміграцыі Пануцэвіч), беларускі грамадзкі дзеяч, гісторык, дзеяч эміграцыі (Нямеччына, ЗША). Нараджэнец в. Малая Альшанка (Гарадзенскі р-н).

26 жніўня

155 гадоў таму (1861) – У Гародні прайшла рэлігійна-палітычная маніфэстацыя на чале з ксяндзом Юзафам Маеўскім супраць расейскай акупацыйнай палітыкі.

27 жніўня

110 гадоў таму (1906) – У в. Лявонавічы (Нясьвіжскі р-н) нарадзіўся Сяргей Новік-Пяюн, беларускі паэт і пісьменьнік. З 1931 да 1945 жыў у Слоніме.

29 жніўня

260 гадоў таму (1756) –У мяст. Жнін (Гнезьненскае ваяв., Польшча) нарадзіўся Ян Сьнядэцкі, астраном, матэматык, філосаф, асьветнік Рэчы Паспалітай. Сямейны маёнтак і пахавальная капліца былі ў Гародніках (Гарадках, Ашмянскі р-н).

31 жніўня

20 гадоў таму (1996) – Памёр Пятрусь Макаль, беларускі літаратар. Вучыўся і працаваў у Гародні.

 

 

31.07.2016

праваабарончыя сайты